Раман Сьцяпанаў
| Раман Сьцяпанаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 жніўня 1991[1] (35 гадоў) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 78 кг[2] | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Азія Талас[d] | |
| Нумар | 25 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2009 | БАТЭ | 0 (0) |
| 2010—2011 | Рудзенск[d] | 34 (0) |
| 2012—2015 | Тарпэда-БелАЗ | 8 (0) |
| 2016 | Нафтан | 2 (0) |
| 2017 | Смалявічы | 18 (0) |
| 2018—2019 | Тарпэда Менск | 20 (0) |
| 2019—2020 | Рух Берасьце | 26 (0) |
| 2021 | Дынама Берасьце | 29 (0) |
| 2022 | Шахцёр Салігорск | 1 (0) |
| 2023 | Кызылжар | 17 (0) |
| 2024 | Маладэчна-2018 | 33 (0) |
| 2025 | Гагра[d] | 19 (0) |
| 2026— | Азія Талас[d] | 1 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Рама́н Сьцяпа́наў (нар. 6 жніўня 1991 году) — беларускі футбаліст, брамнік кыргыскага клюбу «Азія». Малодшы брат Рамана, Мікіта, таксама футбаліст.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах. Гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ, а з 2010 году выступаў у Першай лізе за «Рудзенск», дзе ў хуткім часе стаў асноўным брамнікам. У сакавіку 2012 году перайшоў у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ». У сэзоне 2013 году стаў другім брамнікам, нярэдка зьяўляўся ў стартавым складзе. Заставаўся другім брамнікам клубу і ў сэзоне 2014 году, але правёў у ім толькі адзін матч у аснове. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[3]. У сэзоне 2015 году толькі аднойчы зьявіўся на полі ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў Жодзін[4].
Пасьля спрабаваў уладкавацца ў мікашэвіцкі «Граніт»[5], але не атрымалася. У сакавіку 2016 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[6]. У лютым 2017 году перайшоў у клюб «Смалявічы-СТІ»[7]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[8]. Сэзон 2018 году пачынаў у якасьці другога брамніка пасьля Канстанціна Рудзянка, гуляў за дубль, а зь ліпеня (пасля таго, як Рудзянок пакінуў клюб) стаў асноўным брамнікам каманды. У пачатку сэзону 2019 году заставаўся асноўным брамнікам тарпэдаўцаў, але пазьней саступіў месца Арцёму Лявонаву. У ліпені 2019 году ў сувязі зь фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпэда». У жніўні 2019 году перайшоў у берасьцейскі «Рух»[9]. Дапамог «Руху» прабіцца ў Найвышэйшую лігу, быў адным з асноўных брамнікаў каманды, чаргуючыся ў складзе з Аляксандрам Нячаевым. У студзені 2021 году скасаваў кантракт з «Рухам»[10]. У студзені 2021 году стаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама», зь якім у лютым склаў дамову[11]. Стаў асноўным брамнікам каманды, у сэзоне 2021 году правёў без заменаў усе 29 матчаў чэмпіянату Беларусі.
У студзені 2022 году перайшоў да табару салігорскага «Шахцёру»[12]. Быў рэзэрвовым брамнікам, згуляў за «Шахцёр» у адным матчы чэмпіянату і двух матчах Кубка Беларусі. У лютым 2023 году на ўзаемную згоду скасаваў угоду з салігорскім клюбам[13] і хутка далучыўся да казаскага «Кызылжару», у складзе якога пачаў сэзон 2023 году[14][15]. У сакавіку 2024 году стаў гульцом «Маладэчна-2018»[16], стаўшы першым брамнікам каманды. На пачатку 2025 году прыяднаўся да грузінскага клюбу «Гагра»[17]. У пачатку 2026 году трэнаваўся з кыргыскім клюбам «Азія», зь якім пачаў гульнявы сэзон[18].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Тарпэда-БелАЗ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 1 | –1 |
| Нафтан | 2016 | Найвышэйшая ліга | 2 | –4 |
| Смалявічы-СТІ | 2017 | Першая ліга | 18 | –13 |
| Тарпэда Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 14 | –19 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Roman Stepanov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/roman_stepanov/
- ↑ «Торпедо-БелАЗ» продлил соглашения с четырьмя игроками
- ↑ «Торпедо-БелАЗ» не стало продлевать контракт с Романом Степановым
- ↑ «Гранит» подписал контракт с Дударем, на просмотре — Кибук, Степанов и российский защитник Обивалин
- ↑ Роман Степанов и Евгений Лебедев стали игроками «Нафтана» (рас.)
- ↑ Шкабара, Степанов, Ковалюк и Воронков подписали контракты со «Смолевичами-СТИ» (рас.)
- ↑ Минское «Торпедо» заключило контракт с вратарем Романом Степановым (рас.)
- ↑ Вратарь Степанов перешел в «Рух» (рас.)
- ↑ "Рух" растался с Романом Степановым и Сергеем Тихановским
- ↑ Степанов сменил "Рух" на "Динамо"
- ↑ Роман Степанов подписал контракт с "Шахтером"
- ↑ Роман Степанов и Денис Козловский покинули солигорский "Шахтер" (рас.) Праверана 2023-02-01 г.
- ↑ Роман Степанов переходит в "Кызыл-Жар" (рас.) Праверана 2023-03-03 г.
- ↑ Варатар Сцяпанаў і абаронца Навумаў патрапілі ў заяўку «Кызыл-Жара» на сезон у Д1 Казахстана Праверана 2023-03-03 г.
- ↑ Роман Степанов будет играть за "Молодечно" (рас.)
- ↑ Роман Степанов стал игроком клуба сильнейшего дивизиона Грузии (рас.). Football.by (2025-02-13). Праверана 2025-03-10 г.
- ↑ Роман Степанов тренируется с "Азией" (рас.). Football.by (2026-02-10). Праверана 2026-07-25 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Смалявічах
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Рудзенск»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Кызылжар» Петрапаўл
- Футбалісты клюбу «Маладэчна-2013»
- Беларускія футбалісты