Сяргей Усеня
| Сяргей Усеня | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 сакавіка 1988[1] (38 гадоў) | |
| Рост | 176 см | |
| Вага | 77 кг[3] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2010 | БАТЭ | 0 (0) |
| 2007 | → Хваля | 11 (0) |
| 2008 | → Белшына | 14 (0) |
| 2009 | → Баранавічы | 22 (0) |
| 2010 | → Рудзенск[d] | 14 (2) |
| 2011 | Тарпэда-БелАЗ | 0 (0) |
| 2011 | → Гарадзея | 14 (0) |
| 2012—2014 | Гарадзея | 72 (1) |
| 2015 | Алашкерт | 17 (0) |
| 2016—2020 | Гарадзея | 88 (1) |
| 2021 | Дынама Берасьце | 7 (0) |
| 2022—2023 | Смаргонь | 34 (0) |
| 2024—2025 | Маладэчна-2018 | 40 (1) |
| Зборныя | ||
| 2006 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (1) |
Сяргей Усеня (нар. 4 сакавіка 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Маладэчна-2018».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец менскай футбольнай школы «Алімпія». З 2004 году пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У асноўную каманду прабіцца ня здолеў, таму стаў аддавацца ў арэнды ў клубы Першай лігі, як то «Хваля», «Белшына», «Баранавічы», «Рудзенск».
У сакавіку 2011 году склаў угоду з жодзінскім «Тарпэда»[4], дзе гуляў за дубль. У ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[5], дзе здолеў замацавацца і на наступны сэзон перайшоў у гэты клюб на трывалай аснове. У лютым 2015 году пераехаў у чэмпіянат Армэніі, стаўшы гульцом клюбу «Алашкерт»[6][7], куды яго запрасіў іншы беларус Станіслаў Гнядзько. У студзені 2016 году вярнуўся ў «Гарадзею»[8], якая прасунулася ў Найвышэйшую лігу. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся ў якасьці асноўнага правага абаронцы. У студзені 2017 году на два гады падоўжыў кантракт з клюбам[9]. У сэзоне 2017 году пачаў часьцей выходзіць на замену, гуляўчы пераважна зьлева ў абароне. У сэзоне 2018 году зноў стаў звычайна гуляць у першай адзінаццатцы.
У лістападзе 2018 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сэзон 2019 году[10]. У сэзоне 2019 году часьцей заставаўся на лаўцы запасных, прыцягваючыся да дублю, а ў верасьні і кастрычніку не гуляў праз пашкоджаньні. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з клюбам на наступны сэзон[11]. 2020 год пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак у траўні атрымаў траўму, праз якую выбыў да канца году.
У студзені 2021 году трэнаваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве выправіўся на прагляд у берасьцейскае «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт[12]. У складзе берасьцейцаў ыыкарыстоўваўся як гулец ратацыі, часьцей застаючыся на лаве запасных. У пачатку 2022 году трэнаваўся з бабруйскай «Белшынай», а ў сакавіку стаў гульцом «Смаргоні»[13]. У лютым 2024 году пакінуў «Смаргонь»[14] і далучыўся да «Маладэчна»[15].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Гарадзея | 2016 | Найвышэйшая ліга | 28 | 0 |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 22 | 0 | |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 23 | 1 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sergey Usenya // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.transfermarkt.com/sergey-usenya/profil/spieler/182595
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/sergei_usenya/
- ↑ Усеня перешел в "Торпедо"
- ↑ Защитник «Торпедо» Сергей Усеня отдан в аренду «Городее»
- ↑ Сергей Усеня стал игроком «Городеи» (рас.)
- ↑ Сергей Усеня продолжит карьеру в Армении
- ↑ Сергей Усеня стал игроком "Городеи"
- ↑ Усеня, Колядко и Воловик продлили контракты с "Городеей"
- ↑ Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей"
- ↑ «Городея» объявила о продлении контракта с Усеней и уходе Ровбута
- ↑ Усеня продолжит карьеру в брестском "Динамо"
- ↑ Сергей Усеня подписал контракт со "Сморгонью"
- ↑ "Сморгонь" рассталась с Усеней (рас.)
- ↑ Сергей Усеня — игрок "Молодечно-2018" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Хваля» Пінск
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Баранавічы»
- Футбалісты клюбу «Рудзенск»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Алашкерт» Ерэван
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Смаргонь»
- Футбалісты клюбу «Маладэчна-2013»
- Беларускія футбалісты