Макслайн Віцебск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макслайн
FC Maxline Logo.png
Заснаваны 1983
Горад Віцебск, Беларусь
Стадыён Цэнтральны спарткомплекс
Умяшчальнасьць: 8144
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022 4 месца

«Макслайн» — беларускі футбольны клюб зь Віцебску. Клюб гістарычна павязаны з рагачоўскім «Дняпром» і першы час таксама базаваўся ў Рагачове, аднак у 2023 годзе пераехаў на поўнач краіны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя клюбу цесна павязаная з рагачоўскім «Дняпром» і Андрэем Іваненкам, які доўгі час працаваў з рагачоўцамі. У пачатку 2021 году клюб перайшоў у прыватнае валоданьне Іваненкі, які запрасіў спонсараў і зьмяніў назву на «Макслайн» паводле назвы асноўнага спонсару каманды. Яшчэ больш узмацніўшы склад, рагачоўскі клюб у сэзоне 2021 году ўпэўнена перамог у Гомельскім дывізіёне, а ў плэй-оф другой лігі дайшоў да фіналу, дзе ў дадатковы час саступіў «Астраўцу» (1:3). Другое месца дазволіла камандзе выйсьці ў першую лігу.

У сэзоне 2022 году «Макслайн» значна ўзмацніўся, запрасіўшы сярод іншых былога футбаліста зборнай Беларусі Сяргея Балановіча. Галоўным трэнэрам каманды стаў малады Піліп Палякоў, але ўжо ў траўні ён пакінуў клюб, і ягонае месца заняў Леанід Лагун. Рагачоўскі клюб добра пачаў сэзон, але пазьней шэраг няўдачаў адкінуў каманду ў сярэдзіну табліцы. У ліпені Лагун быў звольнены, а галоўным трэнэрам быў прызначаны дасьведчаны Юры Пунтус. Пад ягоным кіраўніцтвам «Макслайн» здолеў вярнуцца ў барацьбу за выхад у найвышэйшую лігу. Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» (5:0), рагачоўская каманда забясьпечыла чацьвертае месца і стыкавыя матчы за месца ў найвышэйшай лізе супраць койданаўскага «Арсеналу», дзе перамагла (2:3, 3:1) і выйшла ў элітны дывізіён.

Аднак, 28 лістапада 2022 году на паседжаньні выканкаму АБФФ клюбу было адмоўлена ў допуску да праходжаньня ліцэнзаваньня на ўдзел у найвышэйшай лізе праз тое, што клюб зьяўляецца сябрам фэдэрацыі меней за належныя два гады[1]. 30 лістапада АБФФ выпусьціла афіцыйную заяву наконт адмовы[2]. 19 сьнежня 2022 году арбітраж АБФФ адхіліў апэляцыю «Макслайна» на вырак выканкаму, такім чынам яно стала канчатковым[3].

У студзені 2023 году на паседжаньні рады фундатараў і спонсараў клюбу было пастаноўлена, што «Макслайн» у сэзоне 2023 году возьме ўдзел у першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[4], якім стаў Віцебск.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 8 красавіка 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Раман Бурэц 1997
3 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Конеў 2004
4 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзяніс Лукашоў 1998
5 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Максім Шыла 1993
7 Сьцяг Расеі Нап Ягор Карцоў (ар. Ленінградзец) 2000
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Ільля Трачынскі 1989
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Арцём Міраеўскі 1999
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Мікалай Іваноў 2000
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Вадзім Пракапенка 2002
12 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Данііл Шапко (ар. Дынама Мн) 2001
13 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Мікалай Давыдзенка 2003
16 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Яраслаў Шкурко (капітан) 1991
17 Сьцяг Расеі ПА Міхаіл Сідорын 2003
18 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Яўген Апанасовіч (ар. Слуцак) 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Павал Кляньё 1999
20 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Іван Грудзько 2004
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Юры Валавік 1993
22 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Булычоў 1999
23 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Балановіч 1987
25 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Вадзім Юхновіч 2003
29 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Вашкель 1993
47 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Раман Андрэенка 2003
51 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Артур Кузьміч (ар. Менск) 2003
55 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Мельнік 1995
77 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Максім Азарко 2002
88 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Цімафей Лукашэвіч 1997
91 Сьцяг Расеі Аб Руслан Башыраў 2000
99 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Кірыл Пармонаў 2004

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2021 Другая — Гомельскі 1 14 12 1 1 62–11 37 1/32
Другая — плэй-оф 2 Green Arrow Up Darker.svg 7 4 1 2 18–10
2022 Першая 4 24 12 5 7 45–34 41 1/16

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]