Шахцёр Петрыкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шахцёр
Заснаваны 2020
Горад Петрыкаў, Беларусь
Стадыён Прыпяць
Умяшчальнасьць: 800
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022 3 месца

«Шахцёр» — беларускі футбольны клюб зь Петрыкава, які ладзіць свае хатнія матчы на стадыёне Прыпяць. Закладзены ў 2020 годзе як фарм-клюб салігорскага «Шахцёру».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 2019 году стала вядома, што салігорскі «Шахцёр» плянуе заявіць даччыную каманду ў другую лігу[1]. У студзені 2020 году галоўным трэнэрам новай каманды стаў Сяргей Нікіфарэнка, які раней працаваў у структуры салігорскага клюбу[2]. Склад фарм-клюбу ўтварылі ў асноўным былыя рэзэрвісты салігорскага «Шахцёра», таксама былі запрошаныя і іншыя дасьведчаныя футбалісты. Некаторы час каманда рыхтавалася да новага сэзону ў Салігорску, а ў сакавіку 2020 году быў адкрыты новы стадыён «Прыпяць» у Петрыкаве[3], які і стаў хатнім.

«Шахцёр» адразу стаў адным з фаварытаў другой лігі. Скончыўшы першую частку першынства 2020 году на другім месцы пасьля магілёўскага «Дняпра», «Шахцёр» упэўнена правёў фінальную частку і заняў другое выніковае месца, якое дазволіла выйсьці ў першую лігу. У сэзоне 2021 году ў першай лізе петрыкаўскі «Шахцёр» заставаўся фарм-клюбам салігорскага, аднак камплектаваўся ня толькі салігорскімі, але і іншымі, пераважна маладымі гульцамі. Каманда нестабільна правяла сэзон, чаргуючы пасьпяховыя адрэзкі з правальнымі, у выніку фінішавала ў сярэдзіне, на 7 месцы пры 12 удзельніках.

У сэзоне 2022 году «Шахцёр» хутка апынуўся сярод лідэраў турніру, значны час рухаўся на першым месцы. Каманда ўпэўнена змагалася з аўтсайдэрамі, дзе нярэдка перамагала з вынішчальным лікам, аднак матчы з асноўнымі канкурэнтамі атрымоўваліся горш. У верасьні 2022 году АБФФ афіцыйна паведаміла, што «Шахцёр» як фарм-клюб ня мае права ўзьняцца ў найвышэйшую лігу[4], пасьля чаго петрыкаўская каманда прапусьціла наперад асноўных канкурэнтаў і фінішавала на трэцім месцы.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 26 жніўня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Мікіта Доўнар 2006
4 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Павал Дубоўскі 2005
5 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Андрэй Болван 2006
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Ільля Селязьнёў 2007
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Максім Бурко 2004
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Ягор Грывенеў 2006
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Арсень Чакур 2005
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Вячаслаў Прыгодзіч 2004
13 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Арцём Смальцар 2005
14 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Шаплыка 2004
20 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Вадзім Марцінкевіч 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Станіслаў Быліновіч (капітан) 2004
22 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Станіслаў Стэфановіч 2004
24 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ягор Стралкоўскі 2002
31 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Данііл Котаў 2007
77 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Мікалай Сотнікаў 2005
88 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Андрэй Дзенісюк 2005
90 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Мікіта Шаўла 2006
92 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Марк Тычко 2006
99 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Георгі Кукушкін 2005
Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Цімафей Ціхановіч 2005

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2020 Другая — група Б 2 20 16 1 3 80–16 49
Другая — фінальны этап 2 10 6 1 3 24–10 19
2021 Першая 7 33 13 7 13 50–56 46
2022 Першая 3 24 13 6 5 69–20 45

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]