Уладзіслаў Фядосаў
| Уладзіслаў Фядосаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 траўня 1998[1] (28 гадоў) | |
| Рост | 192 см | |
| Вага | 83 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Слуцак | |
| Нумар | 11 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2018 | Дняпро Магілёў | 56 (4) |
| 2019—2021 | Віцебск | 32 (3) |
| 2021 | Дняпро Магілёў | 14 (2) |
| 2022 | Нэфтчы Качкор-Ата[d] | 5 (0) |
| 2022 | Хваля | 10 (1) |
| 2023 | Ворша | 32 (15) |
| 2024 | Маладэчна-2018 | 34 (7) |
| 2025 | Дняпро Магілёў | 29 (10) |
| 2026— | Слуцак | |
| Зборныя | ||
| 2018—2019 | Беларусь (да 21) | 7 (1) |
Уладзіслаў Фядосаў (нар. 5 траўня 1998 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Слуцку».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец магілёўскай СДЮШАР-7, пачаў дарослую кар’еру ў мясцовым клюбе «Дняпро». У 2015 годзе, пасьля страты клюбам месца ў галоўным дывізіёне, пачаў выступаць за асноўную каманду, нярэдка зьяўляючыся ў стартавым складзе. Сэзон 2016 году быў вымушаны цалкам прапусьціць праз траўмы, у студзені 2017 году вярнуўся да трэнаваньняў[3]. 22 красавіка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць наваполацкага «Нафтану» (4:0). У далейшым выступаў за дубль, у асноўнай камандзе зрэдку выходзіў на замену. З пачатку 2018 году пачаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды. 17 сакавіка 2018 году ў адказным матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць салігорскага «Шахцёра» адзначыўся дублем (выніковы лік 2:0), чым дапамог магілёўскай камандзе прайсьці ў паўфінал. У сэзоне 2018 году звычайна зьяўляўся на полі ў пачатковым складзе, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
Зь лютага 2019 году праходзіў прагляд у «Віцебску» і ў сакавіку падпісаў кантракт[4]. У віцебскім клюбе часьцей выходзіў на замену, таксама шмат прапусьціў праз пашкоджаньні. У ліпені 2021 году пакінуў «Віцебск»[5] і ў хуткім часе далучыўся да «Дняпра»[6], дзе таксама звычайна выходзіў на замену. У студзені 2022 году пакінуў магілёўскую каманду[7]. У сакавіку 2022 году трэнаваўся з наваполацкім «Нафтанам», а неўзабаве ўзмоцніў склад кыргыскага «Нэфтчы»[8]. Пакінуў клюб у ліпені 2022 году[9]. У жніўні 2022 году пасьля прагляду стаў гульцом пінскай «Хвалі»[10], дзе пераважна выходзіў на замену. Пакінуў «Хвалю» ў сьнежні 2022 году[11]. У лютым 2023 году прыяднаўся да складу «Воршы»[12]. З 15-ю галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне 2023 году. У студзені 2024 году перайшоў у «Маладэчна-2018»[13], дзе быў гульцом асноўнага складу. Па заканчэньні сэзону вярнуўся да шыхтаў магілёўскага «Дняпра»[14]. У Магілёве правёў выдатны сэзон, паклаўшы на свой рахунак у матчах Першай лігі ажно 10 галоў. У 2026 годзе далучыўся да першалігавага «Слуцку»[15].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]8 чэрвеня 2018 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў у пачатковым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Альбаніі (2:3) і на 30-й хвіліне адзначыўся голам. У 2018 годзе і першай палове 2019 году трывала прыцягваўся да моладзевай зборнай, але пазьней праз траўмы страціў месца ў складзе.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дняпро Магілёў | 2017 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 23 | 1 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Vladislav Fedosov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 http://fcvolna-pinsk.by/player/vladislav-fedosov/
- ↑ Копанцов продлит контракт с «Днепром», Федосов вернулся к тренировкам с основой (рас.)
- ↑ Федосов подписал соглашение с "Витебском" (рас.)
- ↑ Федосов покинул "Витебск" (рас.)
- ↑ Ясинский, Цеслюкевич и Федосов стали игроками "Днепра" (рас.)
- ↑ ВЛАДИСЛАВ ФЕДОСОВ ПОКИНУЛ "ДНЕПР" (рас.) Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра»
- ↑ Владислав Федосов продолжит карьеру в Кыргызстане (рас.)
- ↑ Владислав Федосов покинул кыргызстанский "Нефтчи" (рас.)
- ↑ Владислав Федосов перешёл в «Волну» (рас.) Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі»
- ↑ «Волна» ушла в отпуск (рас.) Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі»
- ↑ Федосов и Удодов стали игроками "Орши" (рас.)
- ↑ Лучший бомбардир "Орши" перешел в "Молодечно-2018" (рас.)
- ↑ Владислав Федосов вернулся в "Днепр" (рас.). Football.by (2025-02-19). Праверана 2025-03-10 г.
- ↑ Владислав Федосов пополнил ряды "Слуцка" (рас.). Football.by (2026-01-28). Праверана 2026-02-10 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 5 траўня
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Нэфтчы» Качкор-Ата
- Футбалісты клюбу «Хваля» Пінск
- Футбалісты клюбу «Ворша»
- Футбалісты клюбу «Маладэчна-2013»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты