Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 году
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 году | |
Спаборніцтва | Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе |
---|---|
Даты | 1 красавіка 2023 — 26 лістапада 2023 |
Колькасьць удзельнікаў | 17 |
← 2022 2024 → |
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2023 году — 33-і розыгрыш чэмпіянату Беларусі ў першай лізе, які будзе праходзіць з 1 красавіка па 26 лістапада.
Склад удзельнікаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першапачаткова плянавалася, што ў турніры возьмуць удзел 16 камандаў, бо ў параўнаньні з папярэднім сэзонам у найвышэйшую лігу падняліся наваполацкі «Нафтан», «Смаргонь», а з найвышэйшай лігі ў першую перайшлі койданаўскі «Арсэнал», «Віцебск» і магілёўскі «Дняпро». Зь першай лігі ў другую аніхто ня выбыў, а з другой лігі ў першую плянавалася павышэньне трох клюбаў зь першых васьмі месцаў, каб павялічыць склад лігі з 13 да 16 камандаў.
28 лістапада 2022 году на паседжаньні выканкаму АБФФ «Макслайну» было адмоўлена ў допуску да праходжаньня ліцэнзаваньня на ўдзел у найвышэйшай лізе праз тое, што клюб ёсьць сябрам фэдэрацыі меней за належныя два гады[1]. 30 лістапада АБФФ выпусьціла афіцыйную заяву наконт адмовы[2]. 19 сьнежня 2022 году арбітраж АБФФ адхіліў апэляцыю «Макслайна» на вырак выканкаму, такім чынам яно стала канчатковым[3]. 10 студзеня 2023 году на паседжаньні рады фундатараў і спонсараў «Макслайну» было вырашана, што клюб у сэзоне 2023 году возьме ўдзел у першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[4]. 2 сакавіка 2023 году «Макслайн» афіцыйна абвесьціў, што пераяжджае ў Віцебск[5].
Сярод першых васьмі клюбаў другой лігі паводле вынікаў сэзону 2022 году ў лістападзе 2022 году была праведзеная апытанка, згодна зь якой павысіцца былі гатовыя чатыры клюбы: «Ніва» з Доўбізна (1 месца), менскія «Крумкачы» (2 месца), мар’інагорская «Вікторыя» (4 месца) і «Жодзін-Паўднёвы» (5 месца)[6]. 6 студзеня 2023 году паводле вынікаў нарады клюбаў першай лігі ў АБФФ было вызначана, што да ліцэнзаваньня будуць дапушчаныя 18 клюбаў[7]. Клюбы пагадзіліся пашырыць лігу да 18 удзельнікаў, пры гэтым у выпадку адмовы некаторых каманд яна магла вярнуцца да схемы пры 16 удзельніках, таксама ў якасьці запасных варыянтаў раглядалася запрашэньне ахвочых клюбаў, якія саступілі ў 1/8 фіналу другой лігі — гомельскага «Паперпрама» і віцебскага «Вялеса-2020».
13 студзеня «Крумкачы» адмовіліся ад праходжаньня ліцэнзаваньня і ўдзелу ў першай лізе[8], 27 студзеня тое ж зрабіла «Вікторыя»[9]. 16 лютага «Паперпрам» быў дапушчаны да ліцэнзаваньня замест клюбаў, якія адмовіліся[10]. «Вялес-2020» жа ў выніку не пайшоў у першую лігу, такім чынам атрымалася 17 патэнцыйных удзельнікаў. 10 сакавіка паводле вынікаў паседжаньня камітэту па клюбным ліцэнзаваньні АБФФ усе яны атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у першай лізе ў сэзоне 2023 году[11].
6 сакавіка 2023 году была зацьверджаная схема ратацыі, то бок зь першай лігі ў найвышэйшую лігу наўпрост выходзяць дзьве найлепшыя каманды, а трэцяя каманда першай лігі згуляе пераходныя матчы з 14-й камандай найвышэйшай лігі. У сваю чаргу з найвышэйшай лігі наўпрост выбывае ў першую апошняя 15-я каманда. Выбывае зь першай лігі апошняя каманда, а з другой лігі ў першую павышаюцца тры клюбы[12]. Такім чынам, у сэзоне 2024 году плянуецца, што ўдзел у першай лізе возьмуць 18 дружынаў. 16 сакавіка 2023 году была зладжанае лёсаваньне першай лігі[13].
Табліца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Арсэнал | 10 | 10 | 0 | 0 | 27-8 | 30 | Павышэньне ў найвышэйшую лігу |
2 | Баранавічы | 10 | 7 | 1 | 2 | 20-11 | 22 | |
3 | Лякаматыў | 10 | 6 | 2 | 2 | 24-14 | 20 | Плэй-оф за месца ў найвышэйшай лізе |
4 | Дняпро | 9 | 5 | 2 | 2 | 15-10 | 17 | |
5 | Хваля | 10 | 4 | 3 | 3 | 12-12 | 15 | |
6 | Макслайн | 9 | 4 | 2 | 3 | 16-12 | 14 | |
7 | Астравец | 9 | 4 | 2 | 3 | 14-14 | 14 | |
8 | Віцебск | 9 | 4 | 1 | 4 | 8-7 | 13 | |
9 | Жодзін-Паўднёвы | 9 | 3 | 3 | 3 | 12-10 | 12 | |
10 | Маладэчна | 9 | 3 | 3 | 3 | 12-14 | 12 | |
11 | Слонім-2017 | 10 | 3 | 2 | 5 | 10-16 | 11 | |
12 | Ліда | 9 | 3 | 1 | 5 | 13-12 | 10 | |
13 | Ворша | 10 | 3 | 1 | 6 | 15-19 | 10 | |
14 | Паперпрам | 10 | 2 | 3 | 5 | 14-19 | 9 | |
15 | Ніва | 9 | 3 | 0 | 6 | 14-24 | 9 | |
16 | Шахцёр Петрыкаў | 9 | 1 | 1 | 7 | 10-20 | 4 | |
17 | Асіпавічы | 9 | 1 | 1 | 7 | 9-23 | 4 |
- Абноўленая пасьля гульняў 4 чэрвеня 2023 году
Пры аднолькавай колькасьці пунктаў месца ў табліцы вызначаецца згодна з наступнымі крытэрамі:
- вынікі гульняў між сабой (колькасьць пунктаў, розьніца забітых і прапушчаных мячоў, колькасьць забітых мячоў)
- лепшая розьніца забітых і прапушчаных мячоў ва ўсіх гульнях чэмпіянату
- большая колькасьць перамог ва ўсіх матчах чэмпіянату
- большая колькасьць забітых мячоў ва ўсіх матчах чэмпіянату
Вынікі гульняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гаспадары↓ \ Госьці→ | Арс | Асі | Аст | Бар | Віц | Вор | Дня | Жод | Лід | Ляк | Мак | Мал | Нів | Пап | Сло | Хва | Шах |
Арсэнал | 4:0 | 4:3 | 2:0 | 3:2 | 1:0 | 5:1 | |||||||||||
Асіпавічы | 1:3 | 1:2 | 0:1 | ||||||||||||||
Астравец | 2:4 | 0:1 | 1:1 | 2:1 | 1:0 | ||||||||||||
Баранавічы | 3:2 | 1:1 | 3:1 | 2:0 | |||||||||||||
Віцебск | 0:1 | 0:1 | 0:1 | 0:0 | |||||||||||||
Ворша | 0:1 | 0:3 | 1:2 | ||||||||||||||
Дняпро | 3:1 | 0:1 | 2:1 | 3:0 | |||||||||||||
Жодзін-Паўднёвы | 1:2 | 2:3 | 4:1 | 0:0 | |||||||||||||
Ліда | 4:1 | 1:2 | 0:0 | 0:1 | 4:1 | ||||||||||||
Лякаматыў | 2:0 | 2:0 | 2:2 | 3:4 | 4:0 | ||||||||||||
Макслайн | 3:1 | 0:2 | 1:1 | 0:2 | |||||||||||||
Маладэчна | 2:1 | 1:3 | 2:3 | 2:1 | |||||||||||||
Ніва | 0:3 | 1:2 | 3:4 | 0:4 | |||||||||||||
Паперпрам | 1:2 | 0:2 | 1:1 | 2:2 | |||||||||||||
Слонім-2017 | 4:1 | 0:3 | 0:5 | 1:1 | 2:2 | ||||||||||||
Хваля | 2:0 | 4:2 | 1:0 | 1:0 | |||||||||||||
Шахцёр Петрыкаў | 1:1 | 2:4 | 1:2 | 0:1 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ "Макслайн" не может играть в высшей лиге в сезоне-2023. Зачем было проводить "стыки"?(рас.) Праверана 2023-02-27 г.
- ^ АБФФ о "Макслайне": "Данный клуб полностью не соответствует требованиям, предъявляемым к клубам высшей лиги"(рас.) Праверана 2023-02-27 г.
- ^ "Макслайн" VS арбитраж — 0:1. Хроника борьбы Рогачева за элитную прописку(рас.) Праверана 2023-02-27 г.
- ^ "Макслайн" остается в первой лиге и переезжает в другой город(рас.) Праверана 2023-02-27 г.
- ^ https://football.by/news/172461(рас.) Праверана 2023-03-25 г.
- ^ "Нива", "Крумкачы", "Виктория" и "Жодино-Южное" хотят идти в первую лигу(рас.) football.by Праверана 2023-01-13 г.
- ^ В лицензировании для участия в первой лиге в сезоне примут участие 18 клубов(рас.) football.by Праверана 2023-01-13 г.
- ^ "Крумкачы" отказались от прохождения лицензирования для первой лиги(рас.) football.by Праверана 2023-01-13 г.
- ^ Футбол. "Виктория" из Марьиной Горки останется во второй лиге. Власти города не нашли финансов для участия в Д2(рас.) pressball.by Праверана 2023-01-27 г.
- ^ "Бумпром" допущен к лицензированию для участников первой лиги(рас.) football.by Праверана 2023-03-25 г.
- ^ Футбол. "Нива", "Жодино-Южное", "Макслайн", "Бумпром" и еще 13 клубов получили лицензии первой лиги(рас.) pressball.by Праверана 2023-03-25 г.
- ^ БФФ утвердила механизм ротации на 2023 год между высшей и первой, а также между первой и второй лигами(рас.) Праверана 2023-03-25 г.
- ^ Впервые 17. Прошла жеребьевка первой лиги (+ полный календарь)(рас.) Праверана 2023-03-25 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старонка на Football.by(рас.)