Дзьмітры Герман
| Дзьмітры Герман | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 12 чэрвеня 1988[1] (37 гадоў) | |
| Рост | 177 см[2] | |
| Вага | 75 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2009 | Бяроза-2010 | 79 (12) |
| 2010 | Баранавічы | 28 (8) |
| 2011—2012 | Слонім-2017 | 46 (9) |
| 2012 | Рэчыца-2014 | 12 (3) |
| 2013 | Гарадзея | 19 (2) |
| 2014—2015 | Славія Мазыр | 43 (4) |
| 2016—2018 | Дынама Берасьце | 33 (6) |
| 2017 | → Атлянтас | 16 (2) |
| 2018 | → Слуцак | 8 (0) |
| 2019 | Рух Берасьце | 22 (4) |
| 2020 | Ноа Юрмала[d] | 11 (7) |
| 2021 | Тамбоў[d] | 6 (0) |
| 2021—2022 | Хваля | 36 (3) |
| 2023 | Астравец | 31 (1) |
| 2024 | Маладэчна-2018 | 30 (2) |
| 2025 | Хваля | 13 (0) |
| 2025 | Астравец | 13 (0) |
Дзьмі́тры Ге́рман (нар. 12 жніўня 1988 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Астраўцу».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец менскага «Дынама», дзе выступаў за клюбны дубль. У 2007 годзе далучыўся да другалігавай «Бярозы». У сэзоне 2010 году пасьпяхова выступаў за «Баранавічы» ў Першай лізе, пасьля чаго далучыўся да слонімскага «Белтрансгаза», дзе быў адным зь лідэраў. У лютым 2012 году знаходзіўся на праглядзе ў «Берасьці», але безвынікова[3]. У другой палове 2012 году выступаў за «Ведрыч-97». Па заканчэньні сэзону намагаўся працаўладкавацца ў жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», але беспасьпяхова[4]. У выніку ў лютым 2013 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5].
З лютага 2014 году стаў трэнавацца ў складзе мазырскай «Славіі»[6], і ў выніку пачаў у складзе гэтага клюбу сэзон 2014 году. Неўзабаве здолеў замацавацца ў асноўным складзе мазырчукоў і дапамог клюбу вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Сэзон 2015 году пачаў на лаўцы запасных, але хутка стаў адным з асноўных нападнікаў. У лютым 2016 году пакінуў «Славію» і выправіўся на прагляд у берасьцейскае «Дынама»[7], зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[8]. У складзе «Дынама» здолеў замацавацца ў асноўным складзе, гуляў пераважна на пазыцыі левага паўабаронцы. Быў прызнаны аматарамі найлепшым гульцом каманды ў сэзоне 2016 году. У першай палове 2017 году страціў месца ў першым складзе і стаў зьяўляцца на полі эпізадычна. У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду летувіскаму «Атлянтасу»[9], дзе стаў трывала гуляць у асноўным складзе.
У студзені 2018 году пачаў рыхтавацца да новага сэзону зь берасьцейскай камандай[10]. Пазьней, аднак, ня трапіў на другі турэцкі збор «Дынама», і неўзабаве далучыўся да «Слуцка», які ў лютым 2018 году арандаваў гульца[11]. Пачынаў сэзон 2018 году ў пачатковым складзе, аднак з чэрвеня да канца сэзону не зьяўляўся на полі праз траўмы. У сьнежні 2018 году пакінуў слуцкую каманду[12] і неўзабаве прыяднаўся да берасьцейскага «Руху»[13]. У складзе «Руха» звычайна гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку 2019 году атрымаў траўму, празь якую выбыў да канца сэзону. У студзені 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Рух»[14]. Сэзон 2020 правёў у складзе дзьвінскага «Лякаматыва»[15], якому дапамог перамагчы ў Першай лізе Латвіі і прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2021 году стаў гульцом расейскага «Тамбова»[16]. У сакавіку быў адхілены клюбам ад трэнаваньняў праз падазрэньні ў гульні на стаўках[17], у красавіку вярнуўся ў склад. Гуляў за «Тамбоў» да лета 2021 году, калі каманда выбыла з Прэм’ер-лігі і спыніла існаваньне.
У жніўні 2021 году пачаў трэнавацца зь пінскай «Хваляй» і неўзабаве падпісаў кантракт[18]. Хутка замацаваўся ў першай адзінаццатцы пінскай каманды. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[19]. Пакінуў «Хвалю» ў сьнежні 2022 году[20]. У студзені 2023 году трэнаваўся з «Хваляй», а неўзабаве далучыўся да «Астраўца» і ў лютым афіцыйна стаў гульцом клюбу. У студзені 2024 году пакінуў «Астравец»[21] ды прыяднаўся да «Маладэчна-2018»[22], згуляўшы ў складзе пераможцаў Першай лігі амаль усе матчы. На самым пачатку лютага 2025 году стала вядома, што Герман вернецца ў пінскую «Хвалю»[23]. Улетку прыяднаўся да «Астраўцу»[24].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 21 | 2 |
| Дынама Берасьце | 2016 | Найвышэйшая ліга | 27 | 4 |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 6 | 2 | |
| Слуцак | 2018 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Soccerway (мн.)
- 1 2 3 http://fcvolna-pinsk.by/player/dmitrij-german/
- ↑ Семенюк стал игроком «Бреста», Герман и Лапшин покинули расположение клуба (рас.) Архіўная копія ад 2012-05-12 г.
- ↑ Чередниченко подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ↑ Пухов, Мархель и Герман подписали контракты с «Городеей» (рас.)
- ↑ Страханович, Гаев, Котляров, Слесарчук и еще 18 футболистов приняли участие в первой тренировке "Славии" (рас.)
- ↑ "Славия" рассталась с Дмитрием Германом, Петр Зыль не подошел команде (рас.)
- ↑ Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо" (рас.)
- ↑ Брестское "Динамо" отдало Чижа и Германа в аренду и рассталось с Мозолевским (рас.)
- ↑ Радослав Латал провел первую тренировку брестского "Динамо" (рас.)
- ↑ "Слуцк" арендовал Германа у брестского "Динамо" (рас.)
- ↑ Сергей Щегрикович и Дмитрий Герман покинули "Слуцк" (рас.)
- ↑ Дмитрий Герман продолжит карьеру в "Рухе" (рас.)
- ↑ "Рух" объявил о расставании с Германом и Букаткиным (рас.)
- ↑ «Локо» настроен по-боевому (рас.)
- ↑ Дмитрий Герман и Родион Сямук перешли в "Тамбов" (рас.)
- ↑ Футбол. "Тамбов" отстранил от тренировок белоруса Дмитрия Германа, подозреваемого в игре на ставках (рас.) Архіўная копія ад 2021-08-16 г.
- ↑ Пинская "Волна" подписала Дмитрия Германа (рас.)
- ↑ Дмитрий Герман продлил контракт с «Волной» (рас.) Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі»
- ↑ Пять игроков покинули "Волну" (рас.)
- ↑ "Островец" покинули трое игроков (рас.)
- ↑ "Молодечно" объявил о подписании контракта с Германом (рас.)
- ↑ Дмитрий Герман вернулся в "Волну" (рас.). Football.by (2025-02-01). Праверана 2025-03-10 г.
- ↑ Дмитрий Герман пополнил состав "Островца" (рас.). Football.by (2025-07-30). Праверана 2025-08-09 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Бярозе
- Футбалісты клюбу «Бяроза-2010»
- Футбалісты клюбу «Баранавічы»
- Футбалісты клюбу «Слонім-2017»
- Футбалісты клюбу «Рэчыца-2014»
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Атлянтас» Клайпеда
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Ноа» Юрмала
- Футбалісты клюбу «Тамбоў»
- Футбалісты клюбу «Хваля» Пінск
- Футбалісты клюбу «Астравец»
- Футбалісты клюбу «Маладэчна-2013»
- Беларускія футбалісты