Перайсьці да зьместу

Артур Кац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Артур Кац
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 сьнежня 1994(1994-12-26)[1] (31 год)
Рост 175 см
Вага 67 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Юні Ікс Лабс
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2016 БАТЭ 0 (0)
2015 → Гарадзея 5 (0)
2016 → Смалявічы 20 (1)
2017—2018 Дняпро Магілёў 44 (10)
2019 Дняпро Магілёў[d] 14 (0)
2020 Віцебск 6 (0)
2021 Белшына 20 (0)
2022—2023 Нафтан 26 (2)
2023—2025 Маладэчна-2018 57 (2)
2025—4 Юні Ікс Лабс 9 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2025.

Арту́р Кац (нар. 26 сьнежня 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца менскага «Юні Ікс Лабс».

Выхаванец менскай футбольнай школы «Трактар». Пачынаючы з 2013 году, выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ ў якасьці паўабаронцы. У красавіку 2015 году быў аддадзены ў арэнду да «Гарадзеі», аднак згуляў у Першай лізе ўсяго 5 матчаў за клюб. У сэзоне 2016 году на правах арэнды выступаў за клюб «Смалявічы-СТІ», які меў з барысаўчанамі дамову аб супрацы. Тым ня менш, па заканчэньні сэзона супраца была спыненая, і паўабаронца пакінуў БАТЭ.

З студзеня 2017 году праходзіў прагляд у «Гарадзеі», якая на той час ужо выступала ў Найвышэйшай лізе. У лютым падпісаў кантракт з клюбам, але ўжо праз два тыдні ён быў скасаваны[4]. Неўзабаве далучыўся да менскага «Промню», у складзе якога пачаў сэзон 2017 году. Зь цягам часу замацаваўся ў якасьці асноўнага левага абаронцы, забіўшы за сэзон 9 галоў, чым дапамог камандзе прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У сакавіку 2018 году падоўжыў кантракт з «Промнем»[5]. У першай палове сэзону 2018 году звычайна гуляў у стартавым складзе каманды, пазьней страціў месца ў аснове.

У пачатку 2019 году ў сувязі зь пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Зьяўляўся на пляцоўцы нерэгулярна, а з чэрвеня страціў месца ў складзе. У кастрычніку і надалей зноўку стаў прыцягвацца да матчаў, выходзячы на замену. У лютым 2020 году выправіўся на прагляд у «Віцебск» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. На полі зьяўляўся зрэдку ды пераважна заставаўся на лаўцы запасных, гуляючы таксама за дубль. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Віцебск»[7].

У сакавіку 2021 году футбалістам бабруйскай «Белшыны»[8], якой паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2022 году прыяднаўся да наваполацкага «Нафтану»[9], поруч зь якім паводле вынікаў сэзону здабыў перамогу ў Першай лізе. У лютым 2023 году склаў новую працоўную дамову з наваполацкім клюбам[10]. Пакінуў «Нафтан» па пагадненьні бакоў у чэрвені 2023 году[11]. У ліпені 2023 году далучыўся да «Маладэчна-2018»[12]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[13]. За два гады стаў асноўным левым абаронцам каманды, у складзе якой у 2024 годзе стаў пераможцам розыгрышу Першай лігі. У студзені 2025 году склаў новую ўгоду з клюбам[14], а перад пачаткам новага сэзону футбалісту спатрэбілася апэрацыя[15]. Першая палова сталася расчаравальнай для маладэчанцаў, за першая кола каманда здабыла толькі чатыры пункт. Кац цягам гэтага часу згуляў у 11 матчах, пасьля чаго клюб і футбаліст разьвіталіся адно з адным[16]. Хутка абаронца далучыўся да менскага «Юні Ікс Лабс»[17]

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Прамень2018Найвышэйшая ліга201
  1. ↑ Artur Kats // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ↑ https://www.transfermarkt.com/artur-kats/profil/spieler/433010
  3. ↑ https://teams.by/artur-kats/player-46894/
  4. ↑ "Городея" приняла решение расстаться с Артуром Кацем через две недели после подписания контракта (рас.)
  5. ↑ Три футболиста пополнили ряды "Луча" (рас.)
  6. ↑ Артур Кац перешел в "Витебск" (рас.)
  7. ↑ Кац и Назаренко покидают "Витебск" (рас.)
  8. ↑ Артур Кац подписал контракт с "Белшиной" (рас.) Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны»
  9. ↑ Козлов, Игнатенко и Кац пополнили ряды "Нафтана" (рас.)
  10. ↑ Футбол. Довгялло, Луцевич, Лавал и еще 12 игроков подписали контракты с "Нафтаном" (рас.) Архіўная копія ад 2023-02-03 г.
  11. ↑ Хавбек Кац покинул "Нафтан" (рас.)
  12. ↑ Артур Кац будет выступать за "Молодечно-2018" (рас.)
  13. ↑ Девять игроков продлили контракты с «Молодечно-2018» (рас.)
  14. ↑ "Молодечно" объявило о продлении контрактов с двумя защитниками (рас.). Прессбол (2025-01-28). Праверана 2025-03-10 г.
  15. ↑ Защитник «Молодечно» Кац перенес операцию (рас.). Белорусский футбол (2025-03-10). Праверана 2025-03-10 г.
  16. ↑ "Молодечно" расстался с Кроликом и Кацем (рас.). Football.by (2025-08-06). Праверана 2025-08-09 г.
  17. ↑ Артур Кац перешел в "Юни Икс Лабс" (рас.). Football.by (2025-08-22). Праверана 2025-10-01 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]