Перайсьці да зьместу

Астравец (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Астравец
Заснаваны 2019
Горад Астравец, Беларусь
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 1008
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2025 9 месца
fco.by (рас.)

«Астраве́ц» — беларускі футбольны клюб з Астраўца, які ладзіць свае хатнія матчы на Гарадзкім стадыёне.

Клюб быў заснаваны ў 2019 годзе і ў першы год выступаў у чэмпіянаце Гарадзенскай вобласьці. У 2020 годзе «Астравец» заявіўся ў Другую лігу, дзе заняў выніковае 9 месца. Падчас сэзону клюб як трэнэр ачоліў гулец Сяргей Крот. У 2021 годзе, значна ўзмацніўшы склад, клюб пастанавіў сабе выйсьці ў Першую лігу. Упэўнена атрымаўшы перамогу ў Гарадзенскім дывізіёне, астравецкая каманда выйшла ў плэй-оф і здолела дайсьці да фіналу, дзе перамагла рагачоўскі «Макслайн» зь лікам 3:1. Нападнік «Астраўца» Аляксей Хадневіч з 59 галамі ўсталяваў рэкорд выніковасьці за сэзон у Другой лізе. Перад стартам у другім дывізіёне клюб склаў дамовы з колішнім гульцом зборнай Беларусі Дзьмітром Алісейкам. Ужо падчас сэзону да каманды далучыўся з койданаўскага «Арсэналу» яшчэ адзін былы футбаліст зборнай Антон Сарока. У сэзоне 2022 году зь Першай лізе «Астравец» доўгі час змагаўся за высокія месцы, аднак у выніку стаў пятым.

Вынік сэзону 2023 году быў самым няўдалым для зялёна-белых у іхняй нядоўгай гісторыі. Пасьля першых дзесяці тураў каманда ішла сёмай у турнірнай табліцы, аднак да канца першай паловы чэмпіянату апусьцілася на 11-ы радок. Летнія трансфэры павінны былі дапамагчы выправіць сытуацыю, што спачатку дапамагло. Гэтак астраўчане вярнуліся на 7-ы радок у табліцы пасьля 26 туру, аднак канцоўку сэзону каманда праваліла. У васьмі заключных турах было набранае ўсяго толькі два пункты, сэрыя з шасьці паразаў запар на фінішы адкінула каманду на 12-е месца. Па заканчэньні сэзону з 19 футбалістамі з розных прычынаў былі скасаваны кантракты. Да пачатку сэзону 2024 году зялёна-белыя паўсталі перад сваімі заўзятарамі ў абноўленым складзе. Пасьля расчаравальнага папярэдняга сэзону кіраўніцтва клюбу зрабіла перастаноўку ў трэнэрскім штабе. Пасаду галоўнага трэнэра заняў Юры Каратай, а Сяргей Крот стаў ягоным памочнікам. Клюб узяў курс на амаладжэньне, у выніку чаго былі складзеныя кантракты пераважна з футбалістамі 2002—2004 гадамі нараджэньня, сярэдні век каманды склаў 22 гады на пачатак сэзону.

Актуальны на 8 красавіка 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Беларусі Бр Іван Фралоў (ар. Дынама Мн) 2005
4 Сьцяг Беларусі Аб Данііл Пруднік (ар. Славія) 2004
7 Сьцяг Беларусі Аб Ільля Зайцаў 2005
8 Сьцяг Беларусі Нап Арцём Давідовіч Edit this on Wikidata 2005
9 Сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Федасенка 1999
10 Сьцяг Беларусі ПА Кірыл Ганчарык (капітан) 2004
11 Сьцяг Расеі ПА Максім Бойчанка 2005
13 Сьцяг Расеі ПА Ягор Кудзінаў Edit this on Wikidata 2000
14 Сьцяг Расеі Аб Іван Мокшын 2003
17 Сьцяг Беларусі Нап Радзівон Мядзьведзеў Edit this on Wikidata 2006
18 Сьцяг Беларусі ПА Раман Давыскіба 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Беларусі ПА Ягор Міхей 2000
20 Сьцяг Беларусі Аб Герман Жарнасек 2005
21 Сьцяг Беларусі Аб Арцём Кільіманаў 1998
22 Сьцяг Беларусі Нап Мацьвей Каліноўскі (ар. Дынама Мн) 2005
23 Сьцяг Беларусі Аб Ягор Ісачанка 2005
25 Сьцяг Беларусі ПА Арцём Ганжураў 2003
44 Сьцяг Беларусі Аб Глеб Крыўцоў 2003
81 Сьцяг Беларусі ПА Глеб Скрыпнік 2005
82 Сьцяг Беларусі Бр Уладзіслаў Дрозд (ар. Іслач) 2007
88 Сьцяг Беларусі Нап Мікіта Якімовіч (ар. Славія) 2006
97 Сьцяг Беларусі Нап Данііл Цык (ар. Славія) 2005
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2020Другая — група А520112748–25351/16
Другая — за 9 месца9220012–4
2021Другая — Гарадзенскі1242310169–8701/32
Другая — плэй-оф1 751118–7
2022Першая524117642–34401/16
2023Першая12321091354–62391/8
2024Першая11341271544–57431/32
2025Першая9341631556–48511/16

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]