Юры Казлоў
| Юры Казлоў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 21 траўня 1991[1] (34 гады) | |
| Рост | 189 см[2] | |
| Вага | 88 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Белшына | |
| Нумар | 10 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2011 | Менск | 0 (0) |
| 2008 | Менск-2 | 9 (0) |
| 2011 | → Камунальнік[d] | 15 (1) |
| 2014—2018 | Дняпро Магілёў | 121 (38) |
| 2019 | Дняпро Магілёў[d] | 21 (2) |
| 2020 | Слуцак | 21 (3) |
| 2021 | Нёман Горадня | 14 (0) |
| 2021 | Менск | 13 (0) |
| 2022 | Нафтан | 23 (13) |
| 2023—2024 | Маладэчна-2018 | 61 (10) |
| 2025— | Белшына | 22 (4) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Юры Казлоў (нар. 21 траўня 1991 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», выступаў за фарм-клюб «Менск-2» у Другой лізе і за дубль. У 2011 годзе адгуляў палову сэзону ў арэндзе за слонімскі «Камунальнік», пасьля чаго пастанавіў сабе завяршыць прафэсійную кар’еру. Працаваў у Менску ў розных сфэрах[3]. Разам з асноўнай працай гуляў у менскай аматарскай лізе АЛФ, а ў 2014 годзе далучыўся да менскага «Промня», які выступаў у Другой лізе. На наступны год разам з камандай выйграў турнір. У 2016—2017 гадах гуляў за «Прамень» у Першай лізе, стаў адным зь лідэраў каманды. У сэзоне 2017 году дапамог менскаму клюбу атрымаць перамогу ў Першай лізе, а сам з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.
У студзені 2018 году падоўжыў кантракт з «Промнем»[4]. Пасьля хыходу з клюбу Аляксандра Козела быў таксама капітанам каманды. У пачатку 2019 году ў сувязі зь пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў капітанам і адным з асноўных гульцоў магілёўскай каманды, ягоны гол у браму «Тарпэда-БелАЗ» быў прызнаны найлепшым у чэмпіянаце Беларусі 2019 году, аднак гэта ня здолела выратаваць «Дняпро» ад вылету з Найвышэйшай лігі. У студзені 2020 году перайшоў у «Слуцак»[5], дзе трывала гуляў у пачатковым складзе. Пакінуў слуцкі клюб у сьнежні 2020 году[6].
У студзені 2021 году трэнаваўся з гарадзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Трывала зьяўляўся ў асноўным складзе, чаргуючы выхады ў першай адзінаццатцы і на замену. У ліпені 2021 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў пагадненьне з гарадзенскім клюбам[8] і ў хуткім часе далучыўся да «Менска»[9], дзе стаў часьцей зьяўляцца ў асноўным складзе. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[10].
У лютым 2022 году далучыўся да шыхтаў наваполацкага «Нафтану»[11]. Быў капітанам і адным зь лідэраў каманды і дапамог ёй паводле вынікаў сэзону 2022 году прабіцца ў Найвышэйшую лігу, з 13 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў лігі. Пакінуў «Нафтан» у лютым 2023 году[12] і неўзабаве стаў гульцом «Маладэчна-2018»[13]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[14]. У камандзе быў лідэрам і капітанам дружыны. Дапамог маладэчанцам упершыню за доўгі час вярнуцца ў Найвышэйшую лігу, а сам спартовец быў прызнаны найлепшым футбалістам каманды[15]. Ты ня менш, быў вымушаны пакінуць клюб і далучыцца да першалігавай «Белшыны»[16].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Прамень | 2018 | Найвышэйшая ліга | 25 | 3 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://fcnaftan.com/node/6150
- 1 2 https://www.fcneman.by/komanda/main/734.html
- ↑ Юрий Козлов. От грузчика до лучшего бомбардира первой лиги (рас.)
- ↑ «Луч» продлил контракт с Юрием Козловым (рас.)
- ↑ Юрий Козлов стал игроком "Слуцка" (рас.)
- ↑ "Слуцк" расторг контракт с десятью футболистами (рас.)
- ↑ "Неман" подписал контракт с Юрием Козловым (рас.)
- ↑ "Неман" расстался с Юрием Козловым (рас.)
- ↑ "Минск" подписал Юрия Козлова (рас.)
- ↑ Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском" (рас.)
- ↑ Козлов, Игнатенко и Кац пополнили ряды "Нафтана" (рас.)
- ↑ ФК «Нафтан» подписал контракты с футболистами (рас.) Афіцыйны сайт наваполацкага «Нафтана»
- ↑ Козлов и Плясунов пополнили ряды "Молодечно-2018" (рас.)
- ↑ Девять игроков продлили контракты с «Молодечно-2018» (рас.)
- ↑ Юрий Козлов - лучший игрок "Молодечно-2018" в сезоне (рас.). Football.by (2024-12-24). Праверана 2025-03-10 г.
- ↑ Павел Селезнев и Юрий Козлов — игроки "Белшины" (рас.). Прессбол (2025-01-31). Праверана 2025-03-10 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 21 траўня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Менск-2»
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў (2019)
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Маладэчна-2013»
- Беларускія футбалісты