Перайсьці да зьместу

Алег Страхановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алег Страхановіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1979(1979-10-13)[1] (45 гадоў)
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—1997 Хваля 15 (1)
1998—2001 Дынама Берасьце 103 (19)
2002—2004 БАТЭ 71 (23)
2005 Табол 10 (1)
2005—2008 Партызан Менск 75 (25)
2007 Коўна 17 (1)
2009—2010 Дынама Менск 61 (8)
2011 Нёман Горадня 29 (4)
2012 Славія Мазыр 24 (3)
2013 Смалявічы 23 (7)
2014—2017 Славія Мазыр 98 (13)
2018—2019 Маладэчна-2018 40 (4)
2020 Астравец 8 (0)
2020 Кронан[d] 7 (1)
Зборныя
2001 Беларусь (да 21) 2 (1)
2001—2008 Беларусь 15 (0)

Але́г Мікала́евіч Страхано́віч (нарадзіўся 13 кастрычніка 1979 году, Пінск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[2], а таксама ў Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[3]. Чэмпіён 2002 году ў складзе БАТЭ.

Выпускнік пінскай ДЮСШ. Першы трэнэр — Уладзіслаў Леўнікаў. Футбольную кар’еру пачаў у 1996 годзе ў пінскім «Камунальніку». Выступаў таксама за берасьцейскае «Дынама» з 1998 па 2001 гады і БАТЭ з 2002 па 2004 гады. Частку 2005 году правёў у казаскім «Таболе» з Кастанаю. У жніўні далучыўся да МТЗ-РІПА. У складзе сталічнага клюбу стаў бронзавым прызэрам чэмпіянату. Пазьней пасьпяхова выступаў у менскім «Дынама», гарадзенскім «Нёмане» і мазырскай «Славіі».

У лютым 2013 году перайшоў у клюб Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[4], дзе трэнэрам быў Юры Пунтус, зь якім Страхановіч працаваў у БАТЭ і МТЗ-РІПА. У кастрычніку 2013 году пакінуў «Смалявічы» пасьля сыходу з каманды Пунтуса[5].

У лютым 2014 году далучыўся да мазырскай «Славіі», якую ачоліў Пунтус[6]. У выніку распачаў сэзон 2014 году ў складзе мазырчукоў ў якасьці гуляючага трэнэра. Дапамог клюбу паводле вынікаў сэзону вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2015 году трывала гуляў у асноўным складзе на пазыцыі атакуючага паўабаронцы. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з мазырчукамі[7]. Сэзон 2017 году пачынаў, выходзячы на замену, пазьней пачаў часам зьяўляцца ў пачатковым складзе. Паводле вынікаў сэзону 2017 году «Славія» страціла месца ў Найвышэйшай лізе, і ў сьнежні 2017 году стала вядома, што Страхановіч пакінуў клюб[8].

У красавіку 2018 году ўвайшоў у заяўку на другую лігу клюбу «Маладэчна-ДЮСШ-4»[9]. Дапамог маладэчанскай камандзе паводле вынікаў сэзону 2019 году прабіцца ў Першую лігу. У красавіку 2020 году далучыўся да «Астраўцу», а ў жніўні перайшоў у стаўпецкі «Кронан»[10]. Пакінуў каманду па заканчэньні сэзону 2020 году.

Выступаў у моладзевай (2 матчы, 1 гол) і алімпійскай (3 матчы) зборных Беларусі. Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі (15 матчаў).

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2015 Найвышэйшая ліга 23 5
2016 Найвышэйшая ліга 25 4
2017 Найвышэйшая ліга 23 1
Маладэчна-ДЮСШ-4 2018 Другая ліга 22 4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]