Перайсьці да зьместу

Павал Цесьлюкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Цесьлюкевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 траўня 1995(1995-05-11)[1] (31 год)
Рост 175 см
Вага 68 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2020 Нёман Горадня 31 (2)
2016 → Баранавічы 24 (3)
2017 → Мікашэвічы 30 (4)
2020—2021 Гомель 20 (7)
2021—2023 Дняпро Магілёў 68 (7)
2024—2025 Маладэчна-2018 38 (4)
2025 Паперпрам 15 (0)
2026—4 Слуцак

Па́вал Цесьлюке́віч (нар. 11 траўня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцку».

Выхаванец СДЮШАР гарадзенскага «Нёмана». З 2012 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У cэзоне 2013 году замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе, а з 2014 году пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, хоць гэтак і не згуляў за яе. У сакавіку 2016 году быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы», дзе неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе, а cэзон 2017 году правёў у мікашэвіцкім «Граніце», адгуляўшы ў якасьці гульца стартавага складу ва ўсіх 30 матчах Першай лігі.

У студзені 2018 году па вяртаньні з арэнды пачаў трэнавацца з асноўнай камандай «Нёмана»[4] і ў выніку пачаў у ейным складзе cэзон 2018 году. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 30 сакавіка 2018 году ў матчы першага тура супраць «Віцебска» (1:1), адгуляўшы першы тайм на пазыцыі левага паўабаронцы. Пазьней здолеў стаць гульцом першага складу каманды. У сьнежні 2018 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі да канца 2020 году[5]. У cэзоне 2019 году чаргаваў выхады ў асноўным складзе і дублі, а ў 2020 годзе выступаў выключна за дубль.

У ліпені 2020 году на ўзаемную згоду скасаваў кантракт зь «Нёманам»[6] і неўзабаве стаў гульцом «Гомля»[7]. Замацаваўся ў пачатковым складзе гомельскага клюбу і дапамог яму вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з «Гомлем»[8]. У Найвышэйшай лізе радзей зьяўляўся на полі, і ў ліпені 2021 году пагадненьне з клюбам было скасаванае[9].

У ліпені 2021 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[10]. У cэзоне 2021 году часьцей выходзіў на замену, у cэзоне 2022 году ў Найвышэйшай лізе пачаў гуляць пераважна ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2022 году падоўжыў кантракт з магілёўскім клюбам[11][12]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Дняпро»[13]. У студзені 2024 году далучыўся да «Маладэчна-2018»[14]. Пасьля першага кола ў маладэчанскім клюбе ў Найвышэйшай лізе 2025 году перайшоў у склад першалігавага «Паперпраму»[15]. У пачатку 2026 году стаў футбалістам «Слуцку»[16].

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Граніт2017Першая ліга304
Нёман2018Найвышэйшая ліга202
  1. ↑ Pavel Tseslyukevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ↑ https://betnews.by/player/pavel-czeslyukevich-molodechno-2018-belarus/
  3. ↑ https://www.pressball.by/footballstat/pavel_tsesliukevich/
  4. ↑ "Неман" начал подготовку с cезону-2018 (рас.)
  5. ↑ "Неман" продлил контракт с Цеслюкевичем (рас.)
  6. ↑ "Неман" и Павел Цеслюкевич расторгли контракт (рас.)
  7. ↑ Цеслюкевич перешел в "Гомель" (рас.)
  8. ↑ Павел Цеслюкевич продолжит играть за "Гомель" (рас.)
  9. ↑ "Гомель" расторг контракт с Цеслюкевичем (рас.)
  10. ↑ Ясинский, Цеслюкевич и Федосов стали игроками "Днепра" (рас.)
  11. ↑ Терещенко, Марков и еще пять игроков продлили контракты с "Днепром" (рас.)
  12. ↑ Цеслюкевич остается в "Днепре" (рас.)
  13. ↑ "Днепр" попрощался с полузащитником, который провел в команде 2,5 года (рас.)
  14. ↑ "Молодечно-2018" пополнил хавбек, имеющий опыт выступлений за три клуба высшей лиги (рас.)
  15. ↑ Павел Цеслюкевич подписал контракт с "Бумпромом" (рас.). Football.by (2025-07-18). Праверана 2025-08-09 г.
  16. ↑ Павел Цеслюкевич перешел в "Слуцк" (рас.). Football.by (2026-01-24). Праверана 2026-01-25 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]