Перайсьці да зьместу

Паперпрам Гомель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паперпрам
Заснаваны 2016
Горад Гомель, Беларусь
Стадыён Гомсельмаш
Умяшчальнасьць: 3500
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2024 9 месца

«Паперпрам» — беларускі футбольны клюб з Гомлю. У 2018 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. У сэзоне 2023 году «Паперпрам» дэбютаваў у розыгрышы Першай лігі.

Каманда была заснавана ў 2016 годзе і спачатку выступала ў футзале. У 2017 годзе «Паперпрам» заявіўся на чэмпіянат Гомлю і зь першай спробы атрымаў у ім перамогу. У канцы 2017 году стала вядома пра намер клюбу заявіцца ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, і ў студзені 2018 году «Паперпрам» афіцыйна адправіў дакумэнты дзеля ўдзелу[1]. У Другой лізе клюб стаў аўтсайдэрам і ў сэзоне 2018 году заняў апошні 15 радок, здабыўшы толькі дзьве перамогі, у тым ліку адну тэхнічную, і двойчы згуляўшы ўнічыю.

У студзені 2019 году каманда адмовілася ад удзелу ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі і перайшла ў чэмпіянат Гомельскай вобласьці[2]. Празь перафарматаваньне Другой лігі, якая значна павялічыла колькасьць удзельнікаў і прадстаўніцтва абласьцей, у сэзоне 2020 году «Паперпрам» павярнуўся на рэспубліканскі ўзровень[3].

У пачатку 2021 году «Паперпрам» абвесьціў аб пераходзе на прафэсійны ўзровень, запрасіў дасьведчаных футбалістаў, многія зь якіх выступалі ў Найвышэйшай лізе. Каманда ставіла мэтай змагацца за выхад у Першую лігу, здолела выйсьці ў плэй-оф Другой лігі, але саступіла там на стадыі 1/8 фіналу. Тым ня менш, праз адмовы некаторых клюбаў «Паперпрам» працягваў прэтэндаваць на павышэньне, аднак у студзені 2022 году АБФФ паміж «Паперпрамам» і «Маладэчнам» абрала дзеля ўдзелу ў Першай лізе маладэчанскі клюб[4]. У лютым 2022 году, пасьля таго як «Крумкачы» адмовіліся ад удзелу ў Першай лізе ў сэзоне 2022 году, гомельскі клюб атрымаў прапанову далучыцца да Першай лігі, але вырашыў застацца ў Другой лізе[5]. Новым галоўным трэнэрам тады быў прызначаны Аляксей Краўчанка. У сэзоне 2022 году дружына паўтарыла выніка папярэдняга сэзону, саступіўшы на стадыі 1/8 фіналу плэй-оф Другой лігі. Тым ня менш, АБФФ запрасіла клюб да ўдзелу ў Першай лізе. Дэбютны сэзон у Першай лізе прынёс камандзе 13-е месца пры 17 удзельніках.

Актуальны на 6 красавіка 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Дзенісенка 2001
4 Сьцяг Беларусі Аб Сяргей Кружылін 2003
5 Сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Каплуноў 1994
7 Сьцяг Беларусі Нап Ільля Сень Edit this on Wikidata 1999
9 Сьцяг Беларусі ПА Эдуард Сімончык 1995
10 Сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Градабоеў 1991
11 Сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Шкаляр 2004
12 Сьцяг Беларусі ПА Мікіта Аўсянік 2004
14 Сьцяг Беларусі Аб Андрэй Альшанік 1999
17 Сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Халімончыкаў 1998
18 Сьцяг Беларусі ПА Максім Васпукоў 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Беларусі Нап Арсень Чакур Edit this on Wikidata 2005
23 Сьцяг Расеі Бр Уладзіслаў Ярукоў 2001
27 Сьцяг Беларусі Аб Дзяніс Галенка (капітан) 1996
30 Сьцяг Расеі Бр Мікіта Туркін Edit this on Wikidata 2002
47 Сьцяг Беларусі Нап Уладзімер Дуброўскі Edit this on Wikidata 2003
59 Сьцяг Беларусі ПА Арцём Жаўнярэнка 2003
69 Сьцяг Беларусі Аб Станіслаў Іжакоўскі 1994
91 Сьцяг Беларусі ПА Кірыл Пармонаў 2004
95 Сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Велісевіч 1995
Сьцяг Беларусі ПА Іван Жосткін 1991
Сьцяг Беларусі Нап Марат Калінчанка Edit this on Wikidata 1999
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2018 Другая 15 28 2 2 24 20–93 8 1/64
2020 Другая — група Б 8 20 7 3 10 29–51 24 1/32
Другая — за 15 месца 16 2 0 1 1 2–3
2021 Другая — Гомельскі 2 14 11 2 1 41–5 35 1/128
Другая — плэй-оф 9—16 2 0 0 2 1–7
2022 Другая — Гомельскі 1 18 17 0 1 165–11 51 1/32
Другая — плэй-оф 9—16 2 0 0 2 0–1
2023 Першая 13 32 10 8 14 45–62 38 1/16