Арцём Дылеўскі
| Арцём Дылеўскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 лютага 1997[1] (28 гадоў) | |
| Рост | 185 см | |
| Вага | 75 кг[3] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Астравец | |
| Нумар | 2 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018 | Менск | 6 (0) |
| 2019—2021 | Белшына | 48 (7) |
| 2020 | → Ліда | 19 (0) |
| 2022 | Кайсар | 7 (1) |
| 2023 | Смаргонь | 10 (0) |
| 2023—2025 | Маладэчна-2018 | 43 (2) |
| 2025— | Астравец | |
Арцём Дылеўскі (нар. 20 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Астраўцу».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», у 2013 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2016 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак гэтак і не згуляў за яе. У сэзоне 2017 году не выступаў. Да сэзону 2018 году рыхтаваўся з асноўнай камандай «Менску». Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 20 траўня 2018 году ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў.
У сакавіку 2019 году стаў гульцом бабруйскай «Белшыны», якой дапамог прабіцца ў Найвышэйшую лігу, быў асноўным абаронцам каманды. Сэзон 2020 году пачынаў у дублі бабруйчанаў, а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду», дзе замацаваўся ў складзе. У лістападзе 2020 году вярнуўся з арэнды ў «Белшыну»[4]. У студзені 2021 году трэнаваўся зь «Менскам», а ў лютым зноў далучыўся да «Белшыны» і неўзабаве падпісаў новы кантракт[5]. Паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог бабруйскай камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сакавіку 2022 году перайшоў у казаскі «Кайсар»[6]. У камандзе быў гульцом ратацыі, паводле вынікаў сэзону 2022 году дапамог ёй вярнуцца ў Прэм’ер-лігу.
У студзені 2023 году трэнаваўся з бабруйскай «Белшынай»[7], а ў лютым стаў гульцом «Смаргоні»[8]. У чэрвені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў смаргонскі клюб[9]. У ліпені 2023 году далучыўся да «Маладэчна-2018»[10]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[11], зрабіўшы тое самае праз год[12]. На пачатку жніўня 2025 году стаў футбалістам «Астраўцу»[13].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кастрычніку 2013 года ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) браў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы, дзе выйшаў на поле ў адным матчы.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Artem Dylevski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.transfermarkt.com/artem-dylevskiy/profil/spieler/295689
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/artem_dylevski/
- ^ Четыре игрока покинули "Лиду" (рас.)
- ^ Дылевский сменил "Лиду" на "Белшину" (рас.)
- ^ Дылевский сменил "Белшину" на "Кайсар" (рас.)
- ^ Леонович и Дылевский находятся в расположении "Белшины" (рас.)
- ^ "Сморгонь" подписала белоруса из "Кайсара" (рас.)
- ^ Артем Дылевский покинул "Сморгонь" (рас.)
- ^ Экс-защитник "Сморгони" перешел в "Молодечно-2018" (рас.)
- ^ Девять игроков продлили контракты с «Молодечно-2018» (рас.)
- ^ Два игрока продлили контракт с «Молодечно» (рас.). Белорусский футбол (2025-01-28). Праверана 2025-03-10 г.
- ^ Артем Дылевский стал игроком "Островца" (рас.). Football.by (2025-08-01). Праверана 2025-08-09 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)