Кевін Фіяла
| Кевін Фіяла | ||
|---|---|---|
| Рост | 178 см[1] | |
| Вага | 85 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Кідок/Ловы | левы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 22 ліпеня 1996[2] (29 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Лос-Анджэлес Кінгс | |
| Выступаў за | ||
| Драфт НХЛ | 11, 2014 Нэшвіл Прэдатарз | |
| Гульнявая кар’ера | 2013 — цяпер | |
Ке́він Фія́ла (па-нямецку: Kevin Fiala; нар. 22 ліпеня 1996 году) — швайцарскі хакеіст, левы скрайні нападнік клюбу «Лос-Анджэлес Кінгс» і нацыянальнай зборнай Швайцарыі. Бацькі хакеіста паходзяць з Чэхіі[3], а ягоны бацька сам быў прафэсійным хакеістам, які, аднак, гуляў толькі ў найніжэйшых лігах Швайцарыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Займаўся хакеем у Швайцарыі, але яшчэ юнаком пераехаў у Швэцыю. У скандынаўскай краіне браў удзел у юніёрскіх лігах, абараняючы колеры «Мальмё Рэдгокс». У розыгрышы Эўрапейскага трафэю 2013 году дэбютаваў у складзе клюбу ГВ71. З гэтым жа клюбам дэбютаваў у Швэдзкай хакейнай лізе, але частку гульнявога часу выступаў за моладзевую дружыну клюбу. У 2014 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Нэшвіл Прэдатарз» у першым раўндзе пад агульным 11 нумарам[4]. Фіяла пагадзіўся на трохгадовы кантракт, але новы сэзон хакеіст усё ж пачаў у складзе швэдзкага клюбу. Тым ня менш, ужо ў студзені 2015 году швайцарац далучыўся да фарм-клюбу «Мілўокі Эдміралз» з Амэрыканскае хакейнае лігі. Пазьней быў выкліканы ў асноўны клюб, у якім дэбютаваў 24 сакавіка ў матчы супраць «Манрэаль Канадыенз»[5]. У тым жа сэзоне аднойчы зьявіўся ў матчы Кубка Стэнлі[6].
Першую закінутую шайбу гульцу давялося чакаць да 14 студзеня 2016 году, калі нападнік пацэліў у браму «Вініпэг Джэтс»[7]. Аднак, большую частку сэзону спартовец правёў зь «адміраламі», зь якімі зарабіў 50 пунктаў за 66 матчаў[8]. Сэзон 2016—2017 гадоў гулец ужо больш праводзіў час у матчах «драпежнікаў». У матчы плэй-оф супраць «Сэнт-Луіс Блюз» швайцарац сутыкнуўся каленам з бортам празь сілавы кідок абаронца Робэрта Бэртуцца. Хакеіст здолеў сысьці з пляцоўкі толькі на насілках, пасьля чаго быў выпраўлены шпіталь. Як выявілася нападнік атрымаў пералом сьцягніцы, што пазбавіла спартоўца шанцаў на далейшы ўдзел у Кубку Стэнлі на той год[9]. У лютым 2019 году быў абменены ў «Мінэсоту Ўайлд» на Мікаэла Гранлунда[10]. У верасьні таго ж году працягнуў супраць з клюбам, падоўжыўшы кантракт на два гады. 16 жніўня 2021 году Фіяла склаў з клюбам новы аднагадовы кантракт на суму 5,1 млн даляраў[11]. У час між сэзонамі ўлетку 2022 году гулец быў абменены ў «Лос-Анджэлес Кінгс» на абаронцу Брока Фэйбэра і права на першы раўнд драфту 2022 году[12]. Пасьля абмену нападнік склаў з новым клюбам 7-гадовы кантракт на 55,125 млн даляраў[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45160/switzerland — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ↑ https://www.iihf.com/en/events/2018/wm/teams/roster/1604/ — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ↑ Manasso, John. «Predators’ Fiala part of upward trend in Swiss talent». NHL.
- ↑ Bontorin, Matthew (28.06.2014). «2014 NHL Draft Prospects Profiles: Kevin Fiala». NHL.
- ↑ Vingan, Adam (24.03.2015). «Predators’ Kevin Fiala impressive in NHL debut». The Tennessean.
- ↑ Willis, Thomas (14.04.2017). «Kevin Fiala to Make „Second“ Playoff Debut». NHL.
- ↑ «Nashville Predators at Winnipeg Jets». Nashville Predators.
- ↑ Glennon, John (13.12.2016). «Fiala Knows Development is Part of the Process». NHL.
- ↑ «Predators’ Kevin Fiala out for rest of playoffs with fractured femur». SI.
- ↑ «Predators acquire Granlund from Wild for Fiala». The Sports Network.
- ↑ «Fiala signs one-year, $5.1 million contract with Wild, avoids hearing». NHL.
- ↑ «Kings acquire Kevin Fiala from Wild for first-round pick and Brock Faber». Sportsnet.
- ↑ «Kings acquire Fiala, sign him to seven-year deal». The Sports Network.