Лос-Анджэлес Лэйкерз
| Лос-Анджэлес Лэйкерз Los Angeles Lakers | ||||
|
| ||||
| Лагатып Лос-Анджэлес Лэйкерз | ||||
| Агульная інфармацыя | ||||
|---|---|---|---|---|
| Канфэрэнцыя: | Заходняя | |||
| Дывізіён: | Ціхаакіянскі | |||
| Арэна: | Стэйплз Цэнтр | |||
| Горад: | Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія | |||
| Колеры клюбу: | фіялетавы, залаты, чорны, белы | |||
| Каманда Джы-Лігі: | Саўт-Бэй Лэйкерз | |||
| Гісторыя | ||||
| Год заснаваньня: | 1947 | |||
| Ранейшыя назовы: | Мінэапаліс Лэйкерз 1947–1960 Лос-Анджэлес Лэйкерз 1960–... | |||
| Кіраўніцтва | ||||
| Уладальнікі: | Сям'я Бас (большасьць), Філіп Аншульц, Эдвард Роскі, Патрык Сунсян (меньшасьць) | |||
| Прэзыдэнт: | Джыні Бас | |||
| Генэральны мэнэджэр: | Роб Пэлінка | |||
| Галоўны трэнэр: | Фрэнк Вогель | |||
| Асноўны спонсар: | Wish | |||
| Уніформа | ||||
|
| ||||
| Дасягненьні і тытулы | ||||
| Чэмпіёнствы: | 16: 1949, 1950, 1952, 1953, 1954, 1972, 1980, 1982, 1985, 1987, 1988, 2000, 2001, 2002, 2009, 2010 | |||
| Перамогі ў канфэрэнцыі: | 31: 1949, 1950, 1952, 1953, 1954, 1959, 1962, 1963, 1965, 1966, 1968, 1969, 1970, 1972, 1973, 1980, 1982, 1983, 1984, 1985, 1987, 1988, 1989, 1991, 2000, 2001, 2002, 2004, 2008, 2009, 2010 | |||
| Перамогі ў дывізіёне: | 23: 1971, 1972, 1973, 1974, 1977, 1980, 1982, 1983, 1984, 1985, 1986, 1987, 1988, 1989, 1990, 2000, 2001, 2004, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012 | |||
| Замацаваныя нумары: | 11: 8, 13, 22, 24, 25, 32, 33, 34, 42, 44, 52, Мікрафон Ганаровыя: VM, GM, JP, SM, JK, CL | |||
| Афіцыйны сайт | ||||
«Лос-Анджэлес Лэйкерз» (па-ангельску: Los Angeles Lakers) — прафэсійны баскетбольны клюб, які выступае ў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Каманда была заснаваная ў 1946 годзе. Клюб месьціцца ў горадзе Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Франшыза была заснавана ў 1946 годзе пад назвай «Дэтройт Джэмз». Спачатку клюб гуляў у Нацыянальнай баскетбольнай лізе (НБЛ) у сэзоне 1946—1947 гадоў, дзе каманда заняла апошняе месца ў лізе, атрымаўшы толькі 4 перамогі ў 44 гульнях. Не зважаючы на тое, што каманда павінна была працягнуць выступаць у НБЛ у наступным сэзоне[1], ейныя ўладальнікі, сутыкнуўшыся зь вялікімі выдаткамі празь нізкую наведвальнасьць і адсутнасьць хатняй пляцоўкі, пастанавілі прадаць каманду Бэну Бэргеру і Морысу Чалфэну зь Мінэсоты за 15 тысяч даляраў[2][3]. Спартовы аглядальнік зь Мінэапалісу Сыд Гартман адыграў ключавую закулісную ролю ў складаньні ўгоды, а пазьней і ў стварэньні каманды. Натхнёная мянушкай Мінэсоты «Краіна 10 тысяч азёраў», каманда была перайменаваная ў «Лэйкерз»[4][5]. Паколькі ў папярэднім сэзоне франшыза мела найгоршы вынік у НБЛ, яна атрымала першы выбар на драфце, дзе быў абраны Джордж Майкен. Зь ім «Лэйкерз» стварылі моцны склад, дзе таксама зьзялі нападнік Джым Полард і плэймэйкер Гэрм Шэфэр[6].

У 1948 годзе «Лэйкерз» перайшлі з НБЛ у Баскетбольную асацыяцыю Амэрыкі (БАА), а ў першым жа сэзоне ў новай лізе паказьнік Майкена быў рэкордным у 28,3 пунктаў за гульню. У фінале БАА 1949 году прадстаўнікі Мінэсоты сталі пераможцамі лігі, абгуляўшы «Вашынгтон Кэпіталз» зь лікам у чатыры перамогі супраць дзьвюх паразаў.[30] Пасьля сэзону БАА і НБЛ аб’ядналіся, каб утварыць Нацыянальную баскетбольную асацыяцыю (НБА)[7]. Пачатак 1950-х гадоў быў адзначаны дамінаваньнем клюбу, які чатыры разы запар рабіўся чэмпіёнам. Пасьля сыходу Майкена ў міжсэзоньне 1954 году «Лэйкерз» мелі цяжкасьці, але ўсё ж здолелі здабыць перамогі ў 40 гульняў. Наступныя сэзоны каманда стала выходзіла ў плэй-оф, але ажно да 1959 году не магла трапіць у фінал НБА.
У апошні год свайго знаходжаньня ў Мінэапалісе «Лэйкерз» мелі паказьнік у 25 перамог і 50 паразаў. 18 студзеня 1960 году каманда ляцела ў Сэнт-Луіс, але зьдзейсьніла аварыйную пасадку самалёта. Сьнежныя буры вымусілі пілёта адыйсьці ад курсу ажно на 240 км, у выніку чаго лятак быў вымушаны прызямліцца ў кукурузным полі. У міжсэзоньне 1960 году «Лэйкерз» сталі першай камандай НБА на Заходнім узьбярэжжы, калі ўладальнік Боб Шорт пастанавіў перанесьці каманду ў Лос-Анджэлес[8]. Дзякуючы паказьнікам новай зоркі Элджына Бэйлара ў 34,8 пунктаў і 19,8 падбораў за гульню, «Лос-Анджэлес» здабыў на 11 перамог больш, чым годам раней у першым сэзоне Джэры Ўэста[9]. 15 лістапада таго ж сэзону Бэйлар усталяваў новы рэкорд НБА паводле колькасьці набраных пунктаў, назьбіраўшы 71 пункт у пераможным матчы супраць «Нью-Ёрк Нікс» і зарабіўшы 25 падбораў[10]. Каманда была ўсяго ў двух пунктах ад фіналу НБА, але саступіла ў сёмым матчы другога раўнду сэрыі супраць «Сэнт-Луіса»[11].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]В = выйгрышы, П = паразы, А% = адсотак выйграных матчаў
| Сэзон | В | П | А% | Плэй-оф | Вынікі |
|---|---|---|---|---|---|
| Дэтройт Джэмз (НБЛ) | |||||
| 1946—1947 | 4 | 40 | .091 | ||
| Мінэапаліс Лэйкерз (НБЛ) | |||||
| 1947—1948 | 43 | 17 | .717 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале НБЛ Выйгралі ў фінале НБЛ |
Мінэапаліс 3, Ошкаш 1 Мінэапаліс 2, Тры-Сіціз 0 Мінэапаліс 3, Рочыстэр 1 |
| Мінэапаліс Лэйкерз (БАА) | |||||
| 1948—1949 | 44 | 16 | .733 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі БАА Выйгралі ў фінале БАА |
Мінэапаліс 2, Чыкага 0 Мінэапаліс 2, Рочыстэр 0 Мінэапаліс 4, Сайрэк’юз 2 |
| Мінэапаліс Лэйкерз (НБА) | |||||
| 1949—1950 | 51 | 17 | .750 | Выйгралі ў матчы за 1 месца Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале |
Мінэапаліс — Рочыстэр Мінэапаліс 2, Чыкага 0 Мінэапаліс 2, Форт Ўэйн 0 Мінэапаліс 2, Андэрсан 0 Мінэапаліс 4, Сайрэк’юз 2 |
| 1950—1951 | 44 | 24 | .647 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Прайгралі ў фінале дывізіёну |
Мінэапаліс 2, Індыянапаліс 1 Рочыстэр 3, Мінэапаліс 1 |
| 1951—1952 | 40 | 26 | .606 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале |
Мінэапаліс 2, Індыянапаліс 0 Мінэапаліс 3, Рочыстэр 1 Мінэапаліс 4, Нью-Ёрк 3 |
| 1952—1953 | 48 | 22 | .686 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале |
Мінэапаліс 2, Індыянапаліс 0 Мінэапаліс 3, Форт Ўэйн 2 Мінэапаліс 4, Нью-Ёрк 1 |
| 1953—1954 | 46 | 26 | .639 | Папярэдні раўнд Папярэдні раўнд Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале |
Мінэапаліс 3-0 Рочыстэр і Форт Ўэйн Мінэапаліс 2, Рочыстэр 1 Мінэапаліс 4, Сайрэк’юз 3 |
| 1954—1955 | 40 | 32 | .556 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Прайгралі ў фінале дывізіёну |
Мінэапаліс 2, Рочыстэр 1 Форт Ўэйн 3, Мінэапаліс 1 |
| 1955—1956 | 33 | 39 | .458 | Выйгралі ў матчы за 2 месца Прайгралі ў паўфінале дывізіёну |
Мінэапаліс — Сэнт-Луіс Сэнт-Луіс 2, Мінэапаліс 1 |
| 1956—1957 | 34 | 38 | .472 | Прайгралі ў тайбэйку дывізіёну Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Прайгралі ў фінале дывізіёну |
Сэнт-Луіс — Мінэапаліс Мінэапаліс 2, Форт Ўэйн 0 Сэнт-Луіс 3, Мінэапаліс 0 |
| 1957—1958 | 19 | 53 | .264 | ||
| 1958—1959 | 33 | 39 | .458 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Выйгралі ў фінале дывізіёну Прайгралі ў фінале |
Мінэапаліс 2, Дэтройт 1 Мінэапаліс 4, Сэнт-Луіс 2 Бостан 4, Мінэапаліс 0 |
| 1959—1960 | 25 | 50 | .333 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Прайгралі ў фінале дывізіёну |
Мінэапаліс 2, Дэтройт 0 Сэнт-Луіс 4, Мінэапаліс 3 |
| Лос-Анджалес Лэйкерз | |||||
| 1960—1961 | 36 | 43 | .456 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Прайгралі ў фінале дывізіёну |
Лос-Анджалес 2, Дэтройт 0 Сэнт-Луіс 4, Лос-Анджалес 3 |
| 1961—1962 | 54 | 26 | .675 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Прайгралі ў фінале |
Лос-Анджалес 3, Дэтройт 2 Бостан 4, Лос-Анджалес 3 |
| 1962—1963 | 53 | 27 | .663 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Прайгралі ў фінале |
Лос-Анджалес 4, Сэнт-Луіс 3 Бостан 4, Лос-Анджалес 2 |
| 1963—1964 | 42 | 38 | .525 | Прайгралі ў паўфінале дывізіёну | Сэнт-Луіс 3, Лос-Анджалес 2 |
| 1964—1965 | 49 | 31 | .613 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Прайгралі ў фінале |
Лос-Анджалес 4, Балтымар 2 Бостан 4, Лос-Анджалес 1 |
| 1965—1966 | 45 | 35 | .563 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Прайгралі ў фінале |
Лос-Анджалес 4, Сэнт-Луіс 3 Бостан 4, Лос-Анджалес 3 |
| 1966—1967 | 36 | 45 | .444 | Прайгралі ў паўфінале дывізіёну | Сан-Францыска 3, Лос-Анджалес 0 |
| 1967—1968 | 52 | 30 | .634 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Выйгралі ў фінале дывізіёну Прайгралі ў фінале |
Лос-Анджалес 4, Чыкага 1 Лос-Анджалес 4, Сан-Францыска 0 Бостан 4, Лос-Анджалес 3 |
| 1968—1969 | 55 | 27 | .671 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Выйгралі ў фінале дывізіёну Прайгралі ў фінале |
Лос-Анджалес 4, Сан-Францыска 2 Лос-Анджалес 4, Атланта 1 Бостан 4, Лос-Анджалес 3 |
| 1969—1970 | 46 | 36 | .561 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале |
Лос-Анджалес 4, Фінікс 3 Лос-Анджалес 4, Атланта 0 Нью-Ёрк 4, Лос-Анджалес 3 |
| 1970—1971 | 48 | 34 | .585 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі |
Лос-Анджалес 4, Чыкага 3 Мілўокі 4, Лос-Анджалес 1 |
| 1971—1972 | 69 | 13 | .841 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале |
Лос-Анджалес 4, Чыкага 0 Лос-Анджалес 4, Мілўокі 2 Лос-Анджалес 4, Нью-Ёрк 1 |
| 1972—1973 | 60 | 22 | .732 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале |
Лос-Анджалес 4, Чыкага 3 Лос-Анджалес 4, Голдэн Стэйт 1 Нью-Ёрк 4, Лос-Анджалес 1 |
| 1973—1974 | 47 | 35 | .573 | Прайгралі ў першым раўндзе | Мілўокі 4, Лос-Анджалес 1 |
| 1974—1975 | 30 | 52 | .366 | ||
| 1975—1976 | 40 | 42 | .488 | ||
| 1976—1977 | 40 | 42 | .488 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі |
Лос-Анджалес 4, Голдэн Стэйт 3 Портлэнд 4, Лос-Анджалес 0 |
| 1977—1978 | 45 | 37 | .549 | Прайгралі ў першым раўндзе | Сіетл 2, Лос-Анджалес 1 |
| 1978—1979 | 47 | 35 | .573 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі |
Лос-Анджалес 2, Дэнвэр 1 Сіетл 4, Лос-Анджалес 1 |
| 1979—1980 | 60 | 22 | .732 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале |
Лос-Анджалес 4, Фінікс 1 Лос-Анджалес 4, Сіетл 1 Лос-Анджалес 4, Філадэлфія 2 |
| 1980—1981 | 54 | 28 | .659 | Прайгралі ў першым раўндзе | Г’юстан 2, Лос-Анджалес 1 |
| 1981—1982 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале |
Лос-Анджалес 4, Фінікс 0 Лос-Анджалес 4, Сан-Антоніё 0 Лос-Анджалес 4, Філадэлфія 2 |
| 1982—1983 | 58 | 24 | .707 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале |
Лос-Анджалес 4, Портлэнд 1 Лос-Анджалес 4, Сан-Антоніё 2 Філадэлфія 4, Лос-Анджалес 0 |
| 1983—1984 | 54 | 28 | .659 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале |
Лос-Анджалес 3, Канзас-Сіці 0 Лос-Анджалес 4, Далас 1 Лос-Анджалес 4, Фінікс 2 Бостан 4, Лос-Анджалес 3 |
| 1984—1985 | 62 | 20 | .756 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале |
Лэйкерз 3, Фінікс 0 Лэйкерз 4, Портлэнд 1 Лэйкерз 4, Дэнвэр 1 Лэйкерз 4, Бостан 2 |
| 1985—1986 | 62 | 20 | .756 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі |
Лэйкерз 3, Сан-Антоніё 0 Лэйкерз 4, Далас 2 Г’юстан 4, Лэйкерз 1 |
| 1986—1987 | 65 | 17 | .793 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале |
Лэйкерз 3, Дэнвэр 0 Лэйкерз 4, Голдэн Стэйт 1 Лэйкерз 4, Сіетл 0 Лэйкерз 4, Бостан 2 |
| 1987—1988 | 62 | 20 | .756 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале |
Лэйкерз 3, Сан-Антоніё 0 Лэйкерз 4, Юта 3 Лэйкерз 4, Далас 3 Лэйкерз 4, Дэтройт 3 |
| 1988—1989 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале |
Лэйкерз 3, Портлэнд 0 Лэйкерз 4, Сіетл 0 Лэйкерз 4, Фінікс 0 Дэтройт 4, Лэйкерз 0 |
| 1989—1990 | 63 | 19 | .768 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі |
Лэйкерз 3, Г’юстан 1 Фінікс 4, Лэйкерз 1 |
| 1990—1991 | 58 | 24 | .707 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале |
Лэйкерз 3, Г’юстан 0 Лэйкерз 4, Голдэн Стэйт 1 Лэйкерз 4, Портлэнд 2 Чыкага 4, Лэйкерз 1 |
| 1991—1992 | 43 | 39 | .524 | Прайгралі ў першым раўндзе | Портлэнд 3, Лэйкерз 1 |
| 1992—1993 | 39 | 43 | .476 | Прайгралі ў першым раўндзе | Фінікс 3, Лэйкерз 2 |
| 1993—1994 | 33 | 49 | .402 | ||
| 1994—1995 | 48 | 34 | .585 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі |
Лэйкерз 3, Сіетл 1 Сан-Антоніё 4, Лэйкерз 2 |
| 1995—1996 | 53 | 29 | .646 | Прайгралі ў першым раўндзе | Г’юстан 3, Лэйкерз 1 |
| 1996—1997 | 56 | 26 | .683 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі |
Лэйкерз 3, Портлэнд 1 Юта 4, Лэйкерз 1 |
| 1997—1998 | 61 | 21 | .744 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі |
Лэйкерз 3, Портлэнд 1 Лэйкерз 4, Сіетл 1 Юта 4, Лэйкерз 0 |
| 1998—1999 | 31 | 19 | .620 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі |
Лэйкерз 3, Г’юстан 1 Сан-Антоніё 4, Лэйкерз 0 |
| 1999—2000 | 67 | 15 | .817 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале |
Лэйкерз 3, Сакрамэнта 2 Лэйкерз 4, Фінікс 1 Лэйкерз 4, Портлэнд 3 Лэйкерз 4, Індыяна 2 |
| 2000—2001 | 56 | 26 | .683 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале |
Лэйкерз 3, Портлэнд 0 Лэйкерз 4, Сакрамэнта 0 Лэйкерз 4, Сан-Антоніё 0 Лэйкерз 4, Філадэлфія 1 |
| 2001—2002 | 58 | 24 | .707 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале |
Лэйкерз 3, Портлэнд 0 Лэйкерз 4, Сан-Антоніё 1 Лэйкерз 4, Сакрамэнта 3 Лэйкерз 4, Нью-Джэрзі 0 |
| 2002—2003 | 50 | 32 | .610 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі |
Мінэсота 4:2 Сан-Антоніё 2:4 |
| 2003—2004 | 56 | 26 | .683 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале |
Г’юстан 4:1 Сан-Антоніё 4:2 Мінэсота 4:2 Дэтройт 1:4 |
| 2004—2005 | 34 | 48 | .415 | ||
| 2005—2006 | 45 | 37 | .549 | Прайгралі ў першым раўндзе | Фінікс 3:4 |
| 2006—2007 | 42 | 40 | .512 | Прайгралі ў першым раўндзе | Фінікс 1:4 |
| 2007—2008 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале НБА |
Дэнвэр 4:0 Юта 4:2 Сан-Антоніё 4:1 Бостан 2:4 |
| 2008—2009 | 65 | 17 | .793 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале НБА |
Юта 4:1 Г’юстан 4:3 Дэнвэр 4:2 Арланда 4:1 |
| 2009—2010 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале НБА |
Аклагома-Сіці 4:2 Юта 4:0 Фінікс 4:2 Бостан 4:3 |
| 2010—2011 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі |
Нью-Арлеан 4:2 Далас 0:4 |
| 2011—2012 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі |
Дэнвэр 4:3 Аклагома-Сіці 1:4 |
| 2012—2013 | 57 | 25 | .695 | Прайгралі ў першым раўндзе | Сан-Антоніё 0:4 |
| 2013—2014 | 27 | 55 | .329 | ||
| 2014—2015 | 21 | 61 | .256 | ||
| 2015—2016 | 17 | 65 | .207 | ||
| 2016—2017 | 26 | 56 | .317 | ||
| Усяго | 3701 | 2487 | .596 | ||
| Плэй-оф | 440 | 297 | .597 | 16 тытулаў | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Gems retain NBL franchise // Detroit Free Press, 12.05.1947 г.
- ^ Pro cagers say adieu // Detroit Free Press, 04.06.1947 г.
- ^ Detroit Gems Nat'l cage franchise sold // The Herald-Press, 04.01.1947 г.
- ^ Minneapolis sportswriter helped raise the Lakers // The Los Angeles Times, 27.04.2009 г.
- ^ 1956–57 Minneapolis Lakers Roster and Statistics. basketball-reference.com. Архіўная копія ад 10.2021 г.
- ^ Minneapolis Lakers. sportsecyclopedia. Архіўная копія ад 01.2016 г.
- ^ Cage peace: Form 18-team league // Star Tribune, 04.08.1949 г.
- ^ History of the Lakers # 10. Lakers.com. Архіўная копія ад 02.2012 г.
- ^ Los Angeles Lakers 1960–61 Roster and Statistics. basketball-reference.com. Архіўная копія ад 10.2021 г.
- ^ Elgin Baylor. nba.com. Архіўная копія ад 10.2015 г.
- ^ Los Angeles Lakers 1960–61 Roster and Statistics. basketball-reference.com. Архіўная копія ад 10.2021 г.