Анжэ Копітар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Анжэ Копітар
Anze Kopitar.jpg
Рост 191 см
Вага 102 кг
Пазыцыя цэнтральны нападнік
Кідок/Ловы левы
Грамадзянства
Дата нараджэньня 24 жніўня 1987 (35 гадоў)
Месца нараджэньня Есэніцэ, СФРЮ
Клюб Лос-Анджэлес Кінгс
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Славеніі па хакеі Славенія
Драфт НХЛ 11, 2005
Лос-Анджэлес Кінгс
Гульнявая кар’ера 2004 — цяпер

А́нжэ Ко́пітар (па-славенску: Anže Kopitar; нарадзіўся 24 жніўня 1987 году, Есэніцэ, СФРЮ) — славенскі хакеіст, гулец клюбу «Лос-Анджэлес Кінгс», які выступае ў НХЛ, і нацыянальнай зборнай Славеніі. У 2005 годзе на драфце НХЛ быў абраны ў 1-м раўндзе пад агульным 11 нумарам клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс», пасьля чаго перайшоў у гэты клюб, стаўшы, такім чынам, першым славенцам за гісторыю НХЛ.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кар’еру пачаў на радзіме ў клюбе «Акроні», аднак ужо ў 16 гадоў зьехаў у Швэцыю, дзе выступаў за клюб «Сёдэртэлье». 7 верасьня 2005 году падпісаў кантракт з клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс», аднак працягнуў выступы за швэдзкі клюб. На новы сэзон дэбютаваў за амэрыканскі клюб 6 кастрычніка 2006 году ў матчы супраць «Анагайм Дакс», забіўшы адразу 2 мячы[1]. У сэзоне 2013—2014 гадоў разам з «каралямі» стаў уладальнікам Кубка Стэнлі, запісаўшы на свой рахунак 26 пунктаў у плэй-оф.

На чэмпіянатах сьвету дэбютаваў за зборную Славеніі ў 2005 годзе.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладальнік Кубка Стэнлі: 2012, 2014

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kings' Anze Kopitar Grew Up Fast. Los Angeles Times

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Анжэ Копітарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў