Джордан Спэнс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джордан Спэнс
Рост 1,6 м
Вага 82 кг[1][2]
Пазыцыя абаронца
Грамадзянства
Дата нараджэньня 24 лютага 2001(2001-02-24)[3] (23 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Лос-Анджэлес Кінгс
Выступаў за Антарыё Рэйн
Драфт НХЛ 95, 2019
Лос-Анджэлес Кінгс
Гульнявая кар’ера 2021 — цяпер

Джордан Спэнс (па-ангельску: Jordan Spence; нар. 24 лютага 2001 году) — канадзка-японскі хакеіст, абаронца «Лос-Анджэлес Кінгс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. Спэнс быў задрафтаваны ў чацьвертым раўндзе пад агульным нумарам 95 у 2019 годзе.

Першапачаткова гуляў у Квэбэцкай галоўнай юніёрскай хакейнай лізе, адкуль быў выбраны на драфце ў 2019 годзе клюбам «Лос-Анджэлес Кінгс». Першы чым скласьці працоўную дамову з клюбам, яшчэ два гады правёў у Квэбэку. У 2021 годзе далучыўся да да клюбу «Антарыё Рэйн» з Амэрыканскае хакейнае лігі, куды быў накіраваны з «Кінгс» дзеля атрыманьня дадатковага досьведу. Дэбютаваў у «Лос-Анджэлес Кінгс» 10 сакавіка 2022 году, стаўшы першым хакеістам зь японскім пашпартам у НХЛ[4][5]. 26 сакавіка закінуў першую шайбу ў наймацнейшай лізе Паўночнай Амэрыкі ў матчы супраць «Сіетл Кракену»[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]