Перайсьці да зьместу

НХЛ 2013—2014 гадоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

НХЛ у сэзоне 2013—2014 гадоў — 97-ы (96-ы гульнявы) сэзон Нацыянальнай хакейнай лігі, які распачаўся 1 кастрычніка 2013 году. Як і ў мінулым сэзоне, каманды не праводзілі матчы ў Эўропе. У ходзе сэзону ліга правяла шэсьць матчаў чэмпіянату на адкрытым паветры. Рэгулярны чэмпіянат узяў 16-дзённы перапынак з 9 па 25 лютага 2014 году, што дазволіла гульцам прыняць удзел у хакейным турніры на Алімпійскіх гульнях у Сочы. У выніку чаго, ліга адмовілася праводзіць Матч усіх зорак. На час Алімпійскай паўзы НХЛ увяла мараторый на пераход гульцоў[1]. Апошнія матчы рэгулярнага чэмпіянату адбыліся 13 красавіка. Гульні плэй-оф стартавалі 16 красавіка. Гэты чэмпіянат стаў першым, якія праводзяцца ў адпаведнасьці з новай структурай дывізіёнаў і формулай раскладу матчаў.

Найлепшым бамбардзірам рэгулярнага сэзону паводле колькасьці пунктаў стаў Сыдні Кросьбі з клюбу «Пітсбург Пінгвінз», які зарабіў 104 пункты. Найлепшым паводле колькасьці галоў рэгулярнага сэзону стаў расейскі легіянэр клюбу «Вашынгтон Кэпіталз» Аляксандар Авечкін, які забіў 51 шайбу. У фінальнай сэрыі на Кубак Стэнлі сустракаліся каманды «Лос-Анджэлес Кінгс» і «Нью-Ёрк Рэйнджарз», дзе ў выніку пераможцам турніру стаў клюб з Лос-Анджэлесу.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]