Перайсьці да зьместу

Парэчча (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дзямідаў (горад)»)
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Парэчча, Дзямідаў.
Парэчча
лац. Parečča
Саборная царква-мураўёўка
Саборная царква-мураўёўка
Герб Парэчча
Першыя згадкі: 1499
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён: Парэцкі
Вышыня: 160 м н. у. м.
Насельніцтва: 7895 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 48145
Паштовы індэкс: 216100
Нумарны знак: 67
Геаграфічныя каардынаты: 55°16′0″ пн. ш. 31°31′0″ у. д. / 55.26667° пн. ш. 31.51667° у. д. / 55.26667; 31.51667Каардынаты: 55°16′0″ пн. ш. 31°31′0″ у. д. / 55.26667° пн. ш. 31.51667° у. д. / 55.26667; 31.51667
Парэчча на мапе Расеі
Парэчча
Парэчча
Парэчча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Парэ́чча (з 1918 году — Дзямі́даў) — места ў Расеі, пры ўтоку ракі Гобзы ў Касплю. Адміністрацыйны цэнтар Парэцкага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 6289 чалавек. Знаходзіцца за 92 км ад Смаленску, за 47 км ад чыгуначнай станцыі Рудня.

Парэчча — места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Парэчча датуецца 1499 годам, калі яно было цэнтрам воласьці ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1514 годзе Парэчча захапілі маскоўскія войскі.

У 1611 годзе Парэчча вярнулася ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Яно ўвайшло ў Смаленскім павеце Смаленскага ваяводзтва. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Парэчча захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Панарама места. 1858 г.

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Парэчча апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У гэты час ў паселішчы было 97 двароў. У 1764 годзе тут заснавалі мытню. У 1776 годзе Парэчча атрымала статус места і цэнтру павету Смаленскай губэрні.

26 лютага 1863 году зьявіўся праект мескага гербу «ў зялёным полі левая хвалястая срэбная перавязь, уздоўж якой чорная страла джалам на дол»[1]. Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 82,91% насельніцтва Парэцкага павету, «сумесь беларусаў і расейцаў» — 14,08%[2]. У канцы XIX ст. у месьце дзеялі 3 царквы, працавалі 3 расейскія вучэльні, 2 шпіталі на 36 ложкаў, 2 аптэкі, 15 прадпрыемстваў. Некалькі рамесьнікаў займаліся будаваньнем рачных суднаў.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Парэча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У лістападзе 1918 году тут выбухнула антыбальшавіцкае паўстаньне, у выніку чаго места на адзін дзень вызвалілі з-пад савецкай улады[3]. 20 сьнежня 1918 году бальшавікі перайменавалі Парэчча ў гонар забітага паўстанцамі старшыні павятовага камітэту РКП(б) Я. Дзямідава. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Парэчча ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[4]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У 1921 годзе бальшавікі расстралялі тутэйшага шаўца Ігната Курмеля за заяву, што ён спадзяецца дажыць да таго часу, калі ягонае роднае места Парэчча скіне зь сябе чужацкую назву — Дзямідаў[3]. У Другую сусьветную вайну з 13 ліпеня 1941 да 22 верасьня 1943 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

  • XIX стагодзьдзе: 1887 год — 5356 чал.[5]; 1897 год — 5692 чал. (2741 муж. і 2951 жан.)[6]
  • XX стагодзьдзе: 1931 год — 5,3 тыс. чал.; 1959 год — 6,9 тыс. чал.; 1979 год — 9,7 тыс. чал.; 1992 год — 9,8 тыс. чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 7895 чал.; 2017 год — 6289 чал.

Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Капліца Сьвятой Параскевы Пятніцы (1881)
  • Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (1874)
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1857)
  • Царква саборная Прачыстай Багародзіцы (1872—1874)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква саборная Раства Багародзіцы (1737)
  • Царква Сьвятога Спаса (1860)
  • Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1748—1749)
  • Царква Сьвятой Тройцы (1784)
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 212.
  2. ^ Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
  3. ^ а б Віцьбіч Ю. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. — Вільня, 2007.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
  5. ^ Krzywicki J. Porzecze // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 836
  6. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  7. ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]