Юры Нікулін
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Нікулін.
Юры Нікулін | |
Юрий Никулин | |
Марка Расеі, прысьвечаная Юрыю Нікуліну | |
Імя пры нараджэньні | Юры Ўладзімеравіч Нікулін |
---|---|
Дата нараджэньня | 18 сьнежня 1921[1] |
Месца нараджэньня | Парэчча, Смаленская губэрня, РСФСР |
Дата сьмерці | 21 жніўня 1997[2][3][4] (75 гадоў) |
Месца сьмерці | Масква, Расея |
Прычына сьмерці | сэрцавая няздатнасьць |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | СССР, Расея |
Занятак | актор, клоўн |
Дзеці | Максім Нікулін[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0631994 |
Подпіс | |
Ю́ры Ўладзі́меравіч Ніку́лін (18 сьнежня 1921 — 21 жніўня 1997) — савецкі і расейскі актор і клоўн. Народны артыст СССР (1973). Герой Сацыялістычнай Працы (1990).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 18 сьнежня 1921 году ў Парэччы (цяпер Смаленскай вобласьці). Бацька, Уладзімер Андрэевіч (1898—1964), дэмабілізаваўшыся з Чырвонай Арміі і скончыўшы курсы Палітасьветы, уладкаваўся ў драматычны тэатар у Парэччы. Тамсама была акторкай і ягоная маці, Лідзія Іванаўна (1902—1979).
У 1925 годзе ягоная сям’я перабралася ў Маскву.
8 лістапада 1939 году быў пакліканы ў войска, служыў у 115-м зэнітна-артылерыйскім палку. У часе савецка-фінскай вайны зэнітная батарэя, дзе ён служыў, знаходзілася пад Сестрарэцкам і ахоўвала паветраныя падыходы да Ленінграду. У нямецка-савецкую вайну ваяваў пад Ленінградам да 1943 году. Увесну 1943 захварэў на запаленьне лёгкіх і быў накіраваны ў ленінградзкі шпіталь, а адразу пасьля выпіскі быў кантужаны падчас авіяналёту. Выпісаўшыся, у жніўні 1943 быў накіраваны ў 72-і асобны зэнітны дывізіён пад Колпіна. Дэмабілізаваны ў траўні 1946 году ў званьні старэйшага сяржанта; за час вайны быў узнагароджаны мэдалямі «За адвагу», «За абарону Ленінграда» і «За перамогу над Нямеччынай». Чалец ВКП (б) з 1943 году[5].
Спрабаваў паступіць ва Ўсесаюзны дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі і тэатральныя інстытуты, аднак прыёмныя камісіі не знаходзілі ў яго акторскіх здольнасьцяў. У рэшце рэшт паступіў у студыю кляўнады пры Маскоўскім цырку на Цьвятным бульвары. Скончыўшы навучаньне, стаў працаваць асыстэнтам разам з папулярным тады клоўнам Карандашом. Падчас працы пазнаёміўся зь Міхалам Шуйдзіным. Разам з Карандашом Нікулін і Шуйдзін неаднаразова езьдзілі на гастролі па краіне і набіраліся цыркавога досьведу. У 1950-м Шуйдзін і Нікулін разам сышлі ад Карандаша праз працоўны канфлікт[6]. Пачаўшы працаваць самастойна, яны склалі знакаміты клоўнскі дуэт Нікулін і Шуйдзін[5], хоць па характары былі абсалютна розныя.
Нікулін спыніў выступы ў 60-гадовым узросьце (1981) і перайшоў на пасаду галоўнага рэжысэра цырку на Цьвятным бульвары[7]. З 1982 — дырэктар цырку. Пры ім быў пабудаваны цалкам новы будынак цырку, адкрыты ў 1989 годзе.
У 1949 годзе Юры Нікулін пазнаёміўся з Тацянай Пакроўскай, якая неўзабаве стала ягонай жонкай. 14 лістапада 1956 ў сям’і Нікуліных нарадзіўся сын Максім.
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Адзін зь першых выступаў Юрыя Нікуліна ў цырку. 1 красавіка 1947 |
Юры Ўладзімеравіч Нікулін сканаў 21 жніўня 1997 году пасьля апэрацыі на сэрцы і пахаваны на Новадзявочых могілках Масквы.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юры Нікулін дэбютаваў у кіно параўнальна позна, у 36-гадовым узросьце, і зь першых карцінаў зарэкамэндаваў сябе непараўнальным рознахарактарным акторам. Ён прынёс з цыркавай арэны на экран розныя ролі-маскі, шырока выкарыстоўваючы цыркавую эксцэнтрыку і фактуру (піратэхнік, фільм «Дзеўчына з гітарай», 1958; Клячкін «Непаддаючыеся», 1959; Балбес, «Цалкам сур’ёзна», 1961). Адна з кінанавэлаў, «Сабака Барбос і незвычайны крос» рэжысэра Леаніда Гайдая, паклала пачатак ролям, якія забясьпечылі актору ўсенародную любоў.
Самымі вядомымі фільмамі з удзелам Юрыя Нікуліна зьяўляюцца кінакамэдыі «Дыямэнтавая рука», «12 крэслаў», «Старыя-разбойнікі».
У апошнія гады жыцьця вёў гумарыстычную перадачу «Белы папугай», зьяўляўся адным са сталых удзельнікаў перадачы «Ў нашу гавань заходзілі караблі».
У 1991 годзе прымаў удзел у апошнім выпуску капітал-шоў «Поле цудаў» з Уладзіславам Лісьцевым.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1958 — «Дзеўчына з гітарай» (піратэхнік)
- 1959 — «Непаддаючыеся» (Альберт Клячкін)
- 1960 — «Сабака Барбос і незвычайны крос» (Балбес)
- 1960 — «Мёртвыя душы» (палавы ў карчме)
- 1961 — «Іван Рыбакоў»
- 1961 — «Чалавек ніадкуль» (старшына міліцыі)
- 1961 — «Калі дрэвы былі вялікімі» (Кузьма Іарданаў)
- 1961 — «Сябар мой, Колька!» (Вася)
- 1961 — «Самагоншчыкі» (Балбес)
- 1961 — «Утаймаванне свавольніцы» (кіраўнік царкоўнага хору хлопчыкаў)
- 1962 — «Дзелавыя людзі». Навэла «Роднасныя душы» (рабаўнік)
- 1962 — «Молада-зялёна» (шафёр Мікалай)
- 1963 — «Бяз страху і папроку» (клоўн у цырку)
- 1963 — «Вялікі кнот» (Пеця-Пеўнік, злодзей-дамушнік)
- 1964 — «Да мяне, Мухтар!» (Глазычаў)
- 1965 — «Аперацыя «Ы» і іншыя прыгоды Шурыка» (Балбес)
- 1965 — «Дайце кнігу скаргаў» (прадавец)
- 1965 — «Фантазёр» (чалавек на пляжы)
- 1965 — «Маленькі уцякач» (камэо)
- 1966 — «Каўкаская палонніца, ці Новыя прыгоды Шурыка» (Балбес)
- 1966 — «Андрэй Рублёў» (Патрыкей)
- 1968 — «Дыямэнтавая рука» (Сямён Сямёнавіч Гарбункоў)
- 1968 — «Сем старых і адна дзяўчына» (Балбес)
- 1968 — «Новенькая»
- 1970 — «Дзяніскіны апавяданьні»
- 1971 — «Старыя-разбойнікі» (Мячыкаў)
- 1971 — «Тэлеграма» (Фёдар Фёдаравіч)
- 1971 — «12 крэслаў» (дворнік Ціхан)
- 1972 — «Кропка, кропка, коска» (тата Лёшы)
- 1976 — «Прыгоды Траўкі» (клоўн Чычыморы)
- 1976 — «Яны змагаліся за Радзіму» (Някрасаў)
- 1976 — «Дваццаць дзён без вайны» (Лапацін)
- 1976 — «Бобік у гасцях у Барбоса» ( Бобік )
- 1979 — «Тут … недалёка» (прыежджы)
- 1982 — «Не хачу быць дарослым»
- 1983 — «Пудзіла» (Мікалай Мікалаевіч Бяссольцаў, дзядуля Алены)
- 1983 — Кіначасопіс «Ералаш», выпуск № 38 (дзядзька Юра)
- 1991 — «Капітан Крокус»
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (14 лютага 1980, 27 сьнежня 1990), Айчыннай вайны 2-й ступені (11 сакавіка 1985), Працоўнага Чырвонага Сьцягу, ордэнам «Знак Пашаны»; расейскім ордэнам «За заслугі перад Айчынай» 3-й ступені (11 сьнежня 1996), мэдалямі, у тым ліку «За працоўную мужнасьць» (9 кастрычніка 1958).
Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1970), прэміі кінафэстывалю «Кінатаўр» у намінацыі «Прэмія прэзыденцкага Савету за творчую кар’еру» (1995)[8].
Народны артст СССР (1973)[5], Герой Сацыялістычнай Працы (1990).
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ля будынку цырку на Цьвятным бульвары, дзе Юры Нікулін адпрацаваў болей за 50 гадоў, у верасьні 2000 пастаўлены помнік аўтарства скульптара Рукавішнікава, які выяўляе актора побач з аўтамабілем зь фільму «Каўкаская палоньніца».
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Никулин Юрий Владимирович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #121980774 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Yuri Nikulin // Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б в Цирк. Маленькая энциклопедия. Сост А. Я. Шнеер, Р. Е. Славский. Гл. ред. Ю. А. Дмитриев. 2-е изд., перераб. и доп. — М.: «Советская энциклопедия», 1979. — 448 с.
- ^ Иева Пожарская. Юрий Никулин. — М.: Молодая гвардия, 2010. — С. 160. — (ЖЗЛ). — ISBN 978-5-235-03387-0
- ^ Иева Пожарская. Юрий Никулин. — М.: Молодая гвардия, 2010. — С. 328. — (ЖЗЛ). — ISBN 978-5-235-03387-0
- ^ Герой Сацыялістычнай Працы Нікулін Юры Ўладзімеравіч
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дунина С. «Юрий Никулин». Серия: Актёры советского кино. Издательство: Бюро пропаганды советского киноискусства. Мягкая обложка, 18 с., тираж: 80000 экз., 1966 г.
- Актёры советского кино. Выпуск 4. — Л.: 1968.
- С. М. Макаров. «Юрий Никулин и Михаил Шуйдин». Серия: Мастера советского цирка. Издательство: Искусство. Твёрдый переплёт, 240 с., тираж: 25000 экз., 1981 г.
- Р. П. Соболев. «Юрий Никулин». Серия: Актёры советского кино. Издательство: Союз кинематографистов СССР. Мягкая обложка, 28 с., тираж: 200 000 экз., 1981 г.
- Иева Пожарская. «Юрий Никулин». Серия: Жизнь замечательных людей. Издательство: Молодая гвардия. Твёрдый переплёт, 400 с., тираж: 5000 экз., 2010 г. ISBN 978-5-235-03387-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юры Нікулін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 18 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Памерлі 21 жніўня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя мэдалём Жукава
- Узнагароджаныя мэдалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя мэдалём «За працоўную доблесьць»
- Узнагароджаныя мэдалём «У адзначэньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя мэдалём «Ветэран Працы»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Нарадзіліся ў Смаленскай вобласьці
- Памерлі ў Маскве
- Сябры КПСС
- Савецкія акторы
- Савецкія цыркавыя артысты
- Акторы XX стагодзьдзя
- Клоўны
- Расейскія акторы
- Расейскія цыркавыя артысты
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай»
- Узнагароджаныя мэдалём «За працоўную мужнасьць»
- Узнагароджаныя мэдалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945»
- Расейскія тэлевядучыя
- Асобы на марках