Каспля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Каспля
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Каспля (Расея)
Вусьце Дзьвіна
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 136 км
Сярэднегадавы сьцёк 35 м³/с
Плошча басэйну 5410 км²
Нахіл воднай паверхні 0,2 ‰

Ка́спля — рака ў Беларусі і Расеі, левы прыток Дзьвіны. Цячэ ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласьці і Смаленскай вобласьці. Даўжыня 136 км (у межах Беларусі 20 км). Плошча вадазбору 5410 км² (у межах Беларусі 513 км²). Выдатак вады ў вусьці 35 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рака Клёц, якая сілкуе возера Каспля, некаторымі дасьледнікамі лічыцца пачаткам ракі Каспля.

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выцякае з возера Касплі ў Смаленскім раёне на ўсходніх схілах Віцебскага ўзвышша, у нізоўі цячэ Сураскай нізінай, вусьце каля мястэчка Суражу.

Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 300—400 м (у вярхоўі да 3 км). Абалона ніжэй за вусьце Габзы перарывістая, шырыня яе 100—200 м. Рэчышча слабазьвілістае, шырынёй 10—30 м у верхняй плыні і да 40—50 м у нізкай.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў 1-й дэкадзе сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем (у Беларусі) 9,1 м (1956). Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у пачатку сакавіка[1].

У часы Русі і вікінгаў, рака была важнай часткай гандлёвага шляху з варагаў у грэкі, бо ў раёне Гняздова, за 14 км на захад ад места Смаленску паміж Дняпром і Каспляй існавала валока.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 196.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 196.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.