Белавескі павет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Белавескі павет
Powiat białowieski
Агульныя зьвесткі
Краіна Польская Рэспубліка
Статус павет
Уваходзіць у Беластоцкае ваяводзтва
Адміністрацыйны цэнтар Белавежа
Гміна 3 вясковыя гміны
Дата ўтварэньня 12 сьнежня 1920
Дата скасаваньня 1 жніўня 1922
Насельніцтва (1921) 17 879
Шчыльнасьць 11,2 чал./км²
Плошча 1602 км²
Белавескі павет на мапе Беластоцкага ваяводзтва
Белавескі павет на мапе
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Белаве́скі паве́т — павет Беластоцкага Польскай Рэспублікі. Сядзіба — вёска Белавежа.

Былы царскі палац у Белавежы. Сядзіба Белавескага павету

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаны з часткі былога Пружанскага павету (гміны Масева, Белавежа і Сухопаль) ды Берасьцейскага павету (гміны Палоўцы, Вярховічы, Дзьмітравічы, Дварцы) Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі пад праўленьнем Часовага кіраўніцтва прыфрантавымі і этапавымі тэрыторыямі 12 сьнежня 1920 году[1]. Ужо 19 лютага 1921 году быў далучаны да Беластоцкага ваяводзтва, прычым гміны былога Берасьцейскага павету адыйшлі да новаўтворанага павету Берасьце-над-Бугам. Па рашэньні ўраду 11 ліпеня 1922 году (дзейнага з 1 жніўня 1922 году) павет быў ліквідаваны і ўключаны ў Бельскі павет[2].

У цяперашні час тэрыторыі павету адносяцца да Камянецкага раёну і Пружанскага раёну Беларусі ды Гайнаўскага павету Польшчы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гміны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мястэчкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле вынікаў перапісу 1931 року насельніцтва павету складала 108 600 чалавек, шчыльнасьць — 41 чал. на км². Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала 8921 (49,9%) беларус, 7955 (44,5%) палякаў, 841 (4,7%) габрэй, 117 (0,7%) расейцаў, 36 (0,2%) украінцаў (у перапісе былі запісаныя як русіны), 5 немцаў, 2 эстонцы, 1 армянін ды 1 славак. 78,6% (14058) жыхароў павету былі праваслаўнымі, 13,2% (2363) каталікамі, 7,5% (1349) юдаістамі, 0,6% (106) пратэстантамі і 2 жыхары мусульманамі[3].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]