Перайсьці да зьместу

Цодзік Даўгапольскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цодзік Даўгапольскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 жніўня 1879(1879-08-11)[1]
Памёр 16 ліпеня 1959(1959-07-16)[1] (79 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт
Гады творчасьці 18981959
Жанр паэзія і проза
Мова ідыш і расейская мова

Цодзік Львовіч Даўгапо́льскі (11 жніўня 1879, Гарадок16 ліпеня 1959, Менск) — жыдоўскі пісьменьнік зь Беларусі.

Нарадзіўся ў горадзе Гарадку Віцебскай губэрні ў сям’і мэламэду. Вучыўся і працаваў на шчаціннай фабрыцы ў Невелі. Экстэрнам здаў іспыт на званьне хатняга настаўніка і працаваў у вёсцы Захар’іна Магілёўскай губэрні. У 1912 годзе вярнуўся ў Гарадок і на працягу шасьці гадоў узначальваў жыдоўскую вучэльню. Быў актыўным сябрам Бунду. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў інструктарам Наркаму адукацыя, дырэктарам дзіцячага дому ў Віцебску, пазьней — у газэтах і часопісах. З 1933 году працаваў у Дзяржвыдзе БССР. У 1937 годзе быў арыштаваны і асуджаны. Адбываў пакараньне ў Казахстане і быў вызвалены ў 1943 годзе.

Друкавацца пачаў у 1914 годзе (зборнік «Карціны з мястэчка»). Пісаў на ідышы, беларускай і расейскай мовах. Аўтар раманаў, аповесьцей, нарысаў, фэльетонаў і п'ес. У 1931 годзе выйшаў зборнік вершаў «З маім пяром у руцэ».

Сярод апублікаванага:

  • раманы «Каля адчыненай брамы» (1928, беларускі пераклад 1931), «Шоўк» (1934), «На савецкай зямлі» (1931);
  • аповесьць «Агітпоезд» (1934, беларускі пераклад 1935);
  • п’есы «Бітва машын», «Да апошняга»;
  • Dem Zeydns Kloles. Дэм зэйдес клолэс[2]

і інш.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]