Лосьвіда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Возера
Лосьвіда
Краіна Беларусь
Плошча 11,42 км²[1]
Плошча вадазбору 107 км²[1]
Максымальная глыбіня 20,2 м[1]
Найбольшая даўжыня 7,08 км[1]
Найбольшая шырыня 4,88 км[1]
Даўжыня берагавой лініі 25,6 км[1]
Аб’ём вады 82 млн м³[1]
Каардынаты 55°22′49″ пн. ш. 30°1′35″ у. д. / 55.38028° пн. ш. 30.02639° у. д. / 55.38028; 30.02639Каардынаты: 55°22′49″ пн. ш. 30°1′35″ у. д. / 55.38028° пн. ш. 30.02639° у. д. / 55.38028; 30.02639
Месцазнаходжаньне Лосьвіды
Лосьвіда
Лосьвіда
Лосьвіда

Ло́сьвіда[2]возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці, знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад Гарадку, каля вёсак Вялікае Лосьвіда, Малое Лосьвіда і Баталі.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Храпаўлянка (басэйн Дзьвіны). Плошча яго паверхні — 11,42 км², вадазбору — 107 км², найбольшая глыбіня — 20,2 м, працягласьць берагавой лініі — 25,6 км[1]. Лосьвіда ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых азёраў Беларусі.

У возера ўпадае рака Чарніца і 4 ручаі, на ўсходзе выцякае ручай у возера Цыганова.

На берагах месьцяцца турбаза «Віцебская», спартыўная база, лодачная станцыя.

Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Схілы катлавіны вышынёй да 15 м (на паўночным захадзе і захадзе да 4 м), на поўначы і ўсходзе стромкія, парослыя лесам, часткова разараныя.

3 вялікія залівы, паўночна-заходні аддзелены ад возера пясчанай водмельлю (глыбіня 0,2 м). Берагі вышынёй ад 0,5 м да 1,5 м, месцамі абразійныя ці зьліваюцца са схіламі, на паўночным і паўднёвым захадзе нізкія, часткова забалочаныя.

Падводная частка катлавіны складанай будовы (упадзіны чаргуюцца са шматлікімі мелямі). Шырыня зоны мелкаводзьдзя ад 5—25 м у залівах да 200—250 м уздоўж паўднёвых і паўднёва-ўсходніх берагоў. Дно ў прыбярэжнай частцы да глыбіні 6 м выслана пяскамі, на ўсходзе і поўначы пясчана-галечнымі адкладамі і валунамі. Уздоўж берагоў зарастае надводнай расьліннасьцю, шырыня паласы ад 10—15 м да 120-150 м. Падводная расьліннасьць высьцілае дно да глыбіні 5 м.

Флёра і фаўна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У возеры растуць рэдкія для флёры Беларусі ахоўныя віды: Палушнік азёрны, наяда малая і марская, частуха Валенбэргу, гідрыла кальчаковая.

Багаты жывёльны сьвет — каля 20 відаў рыб.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.. С. 224.
  2. ^ Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь(рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі БеларусьПраверана 13 жніўня 2013 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.. С. 224—225.