Аўсянка (рака)
Аўсянка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Сіціна |
Вусьце | Усьвяча |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадоцкі раён і Пскоўская вобласьць |
Даўжыня | 90 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4 м³/с |
Плошча басэйну | 598 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,6 ‰ |
Аўсянка — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Ўсьвячы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 90 км. Плошча вадазбору 598 км². Выдатак вады ў вусьці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Сіціна, цячэ праз 7 азёраў (у тым ліку Нёгра, Вышадзкае, Мядзесна, Цёста), вярхоўе і сярэдняя плынь ў межах Гарадоцкага ўзвышша, нізоўе на Сураскай нізіне. Упадае ўва Ўсьвячу каля вёскі Любань Усьвяцкага раёну Пскоўскай вобласьці (Расея).
Даліна да вёскі Смолаўка скрынка- або трапэцападобная, шырынёй 300—400 м, ніжэй па плыні невыразная. Абалона двухбаковая, шырынёй 100—300 м. Рэчышча ўмерана зьвілістае, шырынёй 4—6 м, у сярэдняй і ніжняй плыні месцамі да 50 м[1].
Жывёльны сьвет
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У рацэ трапляецца вадзяны арэх — ахоўны рэліктавы від у флёры Беларусі (месца яго росту ніжэй за возера Ведрынскае зьяўляецца помнікам прыроды).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 47
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 47