Перайсьці да зьместу

Беларускі гістарычны агляд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі Гістарычны Агляд
Тэматыка гісторыя, гістарыяграфія Беларусі
Пэрыядычнасьць 2 разы на год
Адрас Менск, Вільня, Варшава
Заснавальнік Генадзь Сагановіч
Выдавец Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (2006—2019); Варшаўскі ўнівэрсытэт
Галоўны рэдактар Генадзь Сагановіч
Дата заснаваньня 1994
Мова беларуская
ISSN 1392-902X
Афіцыйны сайт belhistory.eu

«Белару́скі гістары́чны агля́д» (Belarusian historical review) — навуковы часопіс, прысьвечаны дасьледаваньням гісторыі Беларусі й актуальнаму стану беларускай гістарыяграфіі.

Управа часопісу мае назву рэдакцыя, а яе асабовы склад наступны[1]:

Часопіс мае раду з наступных асоб:

Заснаваны ў 1994 годзе як незалежны навуковы часопіс. Пасьля 2006 году выдаваўся пры ЭГУ, ад 2019 г. — пры Цэнтры ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Варшаўскага ўнівэрсытэту. Часопіс публікуе артыкулы, агляды, рэцэнзіі, архіўныя матэрыялы, а таксама інфармацыйныя зацемкі па беларускай і ўсходнеэўрапейскай гісторыі без храналягічных абмежаваньняў.

Публікацыі прысьвечаныя палітычнай і ваеннай гісторыі Беларусі эпохі фэадалізму, а таксама 19—20 стст., пытаньням гісторыі культуры й рэлігіі, гістарыяграфіі Гісторыі Беларусі, мэтадалягічным праблемам гістарычнай навукі. Асноўныя рубрыкі: «Артыкулы», «Паведамленьні», «Новыя пэрспэктывы», «Пераклады», «Архіваліі», «Гісторыя і гісторыкі», «Палеміка», «Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі» і інш. Рэзюмэ на ангельскай, нямецкай мовах. Публікацыі носяць акадэмічны характар[2].

Кніжная сэрыя «Бібліятэка БГА» была заснавана ў 1999 годзе. Спэцыялізуецца на выданьні актуальных гістарычных дасьледаваньняў, твораў замежнай беларусікі, а таксама на публікацыі гістарычных крыніц (дакумэнтаў, успамінаў і інш.)[3].

Былі выдадзеныя з 1999 году наступныя кніоі ў сэрыі «Бібліятэка Беларускага гістрычнага агляду»:

  1. Франц Кушаль. Спробы стварэньня Беларускага войска. Менск, 1999.
  2. Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мінск, 2000.
  3. Алесь Белы. Хроніка „Белай Русі“. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы. Мінск, 2000.
  4. Людміла Хмяльніцкая. Гісторык з Віцебска (жыццяпіс Аляксея Сапунова). Мінск: Энцыклапедыкс, 2001.
  5. Лявон Юрэвіч. Вырваныя бачыны: да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі. Мінск: Энцыклапедыкс, 2001.
  6. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. Мінск: Медысонт, 2001 (2 выд. – 2006).
  7. Мікола Панькоў. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945–1984). Мінск, 2001.
  8. Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939–1944). Мінск, 2002.
  9. Вітаўт Тумаш. Выбраныя працы. Мінск, 2002.
  10. Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Мінск, 2002.
  11. Юліуш Бардах. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага / пер. з польскай мовы М. Раманоўскага. Мінск, 2002. (2 папр. выд. – 2010).
  12. Райнэр Лінднэр. Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ – ХХ ст. / пер. з нямецкай мовы Л. Баршчэўскага. Мінск: Медысонт, 2003. (2 выд. – 2005).
  13. Бернгард К’яры. Штодзённасць за лініяй фронту: Акупацыя, калабарацыя і супраціў у Беларусі (1941–1944) / пер. з нямецкай мовы Л. Баршчэўскага. Мінск: Медысонт, 2005. (2 выд. – 2008).
  14. Аляксандр Надсан. Pro patria aliena: Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924–1938). Мінск, 2006.
  15. Аляксандр Надсан. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі. Мінск, 2006. (2 выд. — 2009).
  16. Анджэй Рахуба. Вялікае Княства Літоўскае ў парламенцкай сістэме Рэчы Паспалітай 1569–1763 / пер. з польскай мовы М. Раманоўскага. Мінск: Медысонт, 2008.
  17. Будучыня гісторыі: зборнік артыкулаў па сучаснай гістарыяграфіі. Мінск, 2008.
  18. Мацей Мруз. Каталіцызм на паграніччы: Адносіны каталіцкай царквы да ўкраінскага і беларускага пытання ў Польшчы ў 1918–1925 г. / пер. з польскай мовы Я. Зялінскага. Мінск: Медысонт, 2008.
  19. Марцэлі Косман. З гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага / пер. з польскай С. Ішчанкі і інш. Мінск: Медысонт, 2010.
  20. Тымаці Снайдэр. Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь 1569 – 1999 / пер. з англійскай мовы М. Раманоўскага і В. Калацкай. Мінск: Медысонт, 2010.
  21. Юры Туронак. За кардонам Бацькаўшчыны. Успаміны. Мінск: Медысонт, 2010.
  22. Анджэй Валіцкі. Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм / уступ А. Мэнцвэль; пераклад з польскай мовы А. Ластоўскага; навук. рэдактар Г. Сагановіч. Мінск: Медысонт, 2012.
  23. Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943–1947. Мінск: Медысонт, 2012.
  24. Рышард Радзік. Вытокі сучаснай беларускасці. Беларусы на фоне нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ХІХ ст. / пер. з польскай Н. Дзенісюк ; навук. рэд. С. Рудовіч ; С. Токць. Мінск: Медысонт, 2012 (2 выд. – 2014).
  25. Тымаці Снайдэр. Крывавыя землі. Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / пераклад з англ. С. Петрыкевіча ; навук. рэд. Г. Сагановіч, У. Калаткоў. Мінск: Медысонт, 2013.
  26. Томас Бон. «Мінскі феномен». Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. / пераклад з нямецкай Марыі Рытановіч; нав. рэдактар Г. Сагановіч. Мінск: Зміцер Колас, 2016.
  27. Генадзь Сагановіч. Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міфа. Мінск: Медысонт, 2015.
  28. Алена Маркава. Шлях да савецкай нацыі: Палітыка беларусізацыі (1924–1929). Мінск: Галіяфы, 2016.
  29. Рышард Радзік. Вакол ідэнтычнасці беларусаў / пераклад з польскай С. Петрыкевіча; навук. рэдактар Г. Сагановіч. Мінск: Лімарыус, 2017.
  30. Штэфан Родэвальд. «Пра Полацкую Венецыю». Калектыўныя дзеянні сацыяльных груп горада паміж Усходняй і Цэнтральнай Еўропай (Сярэднявечча, ранні Новы час, XIX ст. ― да 1914 г.) / пераклад з нямецкай М. Патоцкага, С. Паўлавіцкага, Г. Скакун; навук. рэдактар Г. Сагановіч. Мінск: Лімарыус, 2020.
  1. ^ Управа часопісу
  2. ^ Галоўная старонка БГА. Беларускі Гістарычны Агляд.
  3. ^ Бібліятэка БГА. Беларускі Гістарычны Агляд.

Вонкавыя старонкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]