Перайсьці да зьместу

Карльсруэ (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карльсруэ
Поўная назва Karlsruher Sport-Club Mühlburg-Phönix e. V.
Заснаваны 1894
Горад Карльсруэ, Нямеччына
Стадыён Вільдпарк
Умяшчальнасьць: 29 699
Прэзыдэнт Інга Валенройтэр[d]
Чэмпіянат Бундэсьліга 2
 · 2024—2025 8 месца
Хатнія колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
ksc.de (ням.)
Стадыён «Вільдпарк»

«Карльсруэ» (па-нямецку: Karlsruher SC) — спартовы клюб зь Нямеччыны з аднайменнага гораду. Заснаваны 6 чэрвеня 1894 году. Чэмпіён Нямеччыны (1909), двухразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны, уладальнік (1996) і фіналіст (1995) Кубка Інтэртота.

Да 1952 году каманда звалася «Фэнікс», затым каманад аб’ядналася з ФК «Мюльбург» і слова «Фэнікс» захавалася ў новай назьве дагэтуль у якасьці прыстаўкі да поўнага найменьня новага клюбу (Karlsruher Sport-Club Muhlburg-Phonix e.V.).

У сэзоне 2012—2013 гадоў у трэцяй лізе «Карльсруэ» перамог і выйшаў у Бундэсьлігу 2, прычым выдатнай гульнёй вызначыўся гулец «Карльсруэ» Хакан Чалганоглу, які правёў 36 матчаў, забіў 17 галоў, аддаў 12 галявых перадач і заняў чацьвертае месца ў сьпісе найлепшых бамбардзіраў трэцяй лігі, акрамя таго быў названы найлепшым гульцом трэцяй лігі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]