Перайсьці да зьместу

Кубак Расеі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кубак Расеі па футболе
Заснаваны 1992
Колькасьць камандаў 107
Дзейны чэмпіён Спартак — 5-ы тытул (2025—2026)
Найбольш пасьпяховы клюб ЦСКА, Лякаматыў — 9 тытулаў
Сэзон 2025—2026 гадоў

Кубак Расеі па футболе (па-расейску: Кубок России по футболу) — штогадовы кубак Расеі, які праходзіць у фармаце алімпійскай сыстэмы. Ён лічыцца другім паводле значнасьці нацыянальным тытулам у расейскім футболе пасьля чэмпіянату. Арганізатарам спаборніцтва ёсьць Расейскі футбольны зьвяз.

У Кубку маюць права ўдзельнічаць прафэсійныя футбольныя клюбы, а таксама аматарскія футбольныя клюбы — пераможцы рэгіянальных спаборніцтваў ЛФЛ, якія прайшлі атэстацыю, а таксама мэдыя-клюбы. Пераможца кубка перад пачаткам наступнага сэзону гуляе з чэмпіёнам Расеі ў матчы Супэркубку і прынамскі да адхіленьня расейскіх клюбаў ад міжнародных спаборніцтваў у 2022 годзе яшчэ атрымліваў права выступіць у Лізе Эўропы[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]