Боўтрыкі
| Боўтрыкі лац. Boŭtryki польск. Bołtryki | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Беластоцкі |
| Гміна | Міхалова |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 139 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°56′36,14″ пн. ш. 23°46′57,37″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Боўтрыкі на мапе Польшчы Боўтрыкі | |
Бо́ўтрыкі[1] (польск. Bołtryki) — былая вёска ў Польшчы, на рацэ Нараве. Уваходзілі ў склад гміны Міхалова Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва.
Вёску расьсялілі дзеля будаваньня Семяноўскага вадасховішча ў 1982 годзе. На сёньняшні дзень на палях былых Болтрыкаў, на узьбярэжжы вадасховішча, збудавалі лецішчы.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Балдарых, Балдрык або Болдэрык (Baldarich, Baldric, Boldericus[2]) і Рыкболт або Рыбальд (Ricbolt[3], Ribald) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[5][6], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Ditricus, Hindrich, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[7], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[8].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вёску заснавалі на правым беразе Нарава ў сярэдзіне XVIII ст., а яе першымі жыхарамі былі Васіль і Паўлюк Боўтрыкі. Галоўным заняткам першых жыхароў Боўтрыкаў было пчалярства, а мёд дастаўлялі ў Ялаўскае староства.
Калі ў 1847 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі фальварак у Рудні, частку ягонай зямлі раздалі боўтрыцкім мужыкам. У 1857 годзе тут ужо жыло 160 чалавек, але ў выніку эпідэміяў тыфу і халеры ў 1867 годзе засталося толькі 60. Па скасаваньні прыгону і раздачы земляў, колькасьць жыхароў Боўтрыкаў узрасла да 265 у 1910 годзе. Амаль усе жыхары Боўтрыкаў выехалі ў бежанства 1915 годзе, адкуль вярталіся да 1923 году[9].
У міжваенны пэрыяд Боўтрыкі належалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 году, тут было 185 жыхароў (42 католікі і 143 праваслаўныя, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[10]. Па Другой сусьветнай вайне Боўтрыкі далучылі да гміны Міхалова. У адрозьненьне ад суседніх вёскаў, колькасьсь насельніцтва ў Боўтрыках амаль ня зьнізілася ў паваенныя гады — у 1950 годзе тут жыло 254 чалавекі, а ў 1970 годзе — 252 чалавекі. Жыхары пачалі пакідаць вёску толькі ў час будаваньня Семяноўскага вадасховішча ў 70-я гады XX ст., а канчаткова вёска спыніла існаваньне як населены пункт у 1982 годзе. Пад вадой апынулася канчаткова ў 1988 годзе[9].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1905 год — 250 чалавек[11]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kondratiuk M. Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny. — Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974. S. 30.
- ↑ Geschichte des Geschlechts von Kleist. Th. 2. — Berlin, 1873. S. 137.
- ↑ Hildebrand F. Uber das Französische Sprachelement im Liber censualis. — Halis Saxonum, 1884. S. 29.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 240, 1258.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 50.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 10.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
- 1 2 Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 7 ліпеня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie. S. 96 (пол.) Праверана 7 ліпеня 2015 г.
- ↑ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 161.
| |||||||||||||
