Перайсьці да зьместу

Баравуха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Баравуха-1»)
Баравуха
лац. Baravucha
Першыя згадкі: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Полацкі
Гарадзкі савет: Наваполацкі
Насельніцтва: 5406 чал. (2019)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 214
Паштовы індэкс: 211502
СААТА: 2418552000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°35′12″ пн. ш. 28°35′54″ у. д. / 55.58667° пн. ш. 28.59833° у. д. / 55.58667; 28.59833Каардынаты: 55°35′12″ пн. ш. 28°35′54″ у. д. / 55.58667° пн. ш. 28.59833° у. д. / 55.58667; 28.59833
Баравуха на мапе Беларусі ±
Баравуха
Баравуха
Баравуха
Баравуха
Баравуха
Баравуха
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бараву́ха[2] — былое мястэчка ў Беларусі, на беразе возера Вельля недалёка ад ракі Дзьвіны. Уваходзіла ў склад Наваполацкага гарсавету Віцебскай вобласьці і зьяўлялася цэнтрам Баравускага сельсавету. Насельніцтва на 2019 год — 5406 чалавек[1]. Знаходзіцца за 12 км ад Наваполацку, за 10 км ад Полацку[3]; чыгуначная станцыя на лініі ДзьвінскПолацак, каля шашы Полацак — Рыга.

Вядома з XVIII стагодзьдзя (па іншым крыніцам — з 1812 году) як вёска Баравух. Побач зь вёскай праходзіў тракт з Дрысы ў Полацак. Па адкрыцьці чыгуначнага руху ад Полацку да Віцебску ў кастрычніку 1866 году ў Баравусе зьявіўся чыгуначны разьезд і станцыя Рыска-Арлоўскай чыгункі. Зьяўленьне новай транспартнай магістралі спрыяльна паўплывала на эканамічнае разьвіцьцё паселішча.

У 1916 годзе ў Баравусе ў складзе дарожна-будаўнічага атраду працаваў беларускі паэт Янка Купала.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баравуха абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Баравуху I вярнулі ў склад БССР, з 20 жніўня 1924 году ўваходзіла ў склад Махіроўскага сельсавету Полацкага раёну Полацкай (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году — Полацкай) акругі, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай (з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай) вобласьці[4]. З 1926 году цэнтар Махіроўскага сельсавету. З 7 чэрвеня 1968 году ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Баравускага сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. 15 сакавіка 2000 году вёска Баравуха-1 і пасёлак Міжрэчча перададзеныя ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне да Наваполацкага гарадзкога савету[5]. 15 чэрвеня 2000 году вёска атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і перайменаваная ў Баравуху[6]. У сувязі з гэтым створаны пасялковы савет у складзе Наваполацкага гарадзкога савету Віцебскай вобласьці[7]. Пазьней пасялковы савет быў скасаваны[8].

Пастановай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь 2015 году прадугледжвалася, што мястэчка Баравуха і вёска Копцева ўвойдуць у склад Наваполацку[9][10]. У 2016 годзе разглядалася пытаньне аб уваходзе ў склад Наваполацку Баравухі і іншых сельскіх населеных пунктаў Баравускага сельсавету[11].

22 лютага 2019 году мястэчка Баравуха і пасёлак Міжрэчча ўключаныя ў межы Наваполацку[12][13].

За савецкім часам побач з аднайменнай вёскай збудавалі вайсковае мястэчка.

  • XX стагодзьдзе: 1995 год — 1073 чал., 438 двароў[14]; 1999 год — 1289 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 5541 чал.[15]; 2006 год — 5,6 тыс. чал.; 2007 год — 5,6 тыс. чал.[16]; 2008 год — 5681 чал.[15]; 2008 год — 5,5 тыс. чал.; 2009 год — 5469 чал.[17] (перапіс); 2016 год — 5452 чал.[18]; 2017 год — 5447 чал.[19]; 2018 год — 5440 чал.[20]; 2019 год — 5406 чал.[1]

У Баравусе працуюць гімназія і пачатковая школа, клюб, бібліятэка, пошта. Дзее царква.

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 62.
  3. ^ Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. С. 473.
  4. ^ Баравускі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  5. ^ О передаче деревни Боровуха-1 и поселка Междуречье Полоцкого района в административное подчинение новополоцких городского Совета депутатов и городского исполнительного комитета и об изменении границы города Новополоцка (рас.) / Указ президента Республики Беларусь от 15.03.2000 г. № 136
  6. ^ Решение Витебского областного Совета депутатов № 41 от 15 июня 2000 года
  7. ^ Баравускі пасялковы савет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і дадзеных Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Об утверждении генерального плана г. Новополоцка (рас.) / Постановление Совета министров Республики Беларусь от 15 октября 2015 г. No 863
  10. ^ Боровуха и Коптево войдут в состав Новополоцка. Что изменится для жителей (рас.)
  11. ^ Извещение об учете общественного мнения по вопросам изменения границ города Новополоцка (рас.) / Наваполацкі гарадзкі савет
  12. ^ Об изменении границ административно-территориальных (территориальных) единиц (рас.) / Указ президента Республики Беларусь от 22 февраля 2019 г. № 73
  13. ^ Лукашэнка пашырыў Наваполацк / Наша Ніва
  14. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 287.
  15. ^ а б Рашэньне Наваполацкага гарадзкога Савету дэпутатаў ад 09.07.2010 №18 «Пра занясеньне зьменаў у рашэньне Наваполацкага гарадзкога Савету дэпутатаў ад 31 студзеня 2007 г. №11»
  16. ^ Воронец Н. Давай поедем в Боровуху!(недаступная спасылка) // «Беларускі час» № 41 (1120), 12 кастрычніка 2007.
  17. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баравухасховішча мультымэдыйных матэрыялаў