Анхэль Дзі Марыя
| Анхэль Дзі Марыя | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 лютага 1988 (37 гадоў) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 71 кг | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Расарыё Сэнтраль | |
| Нумар | 11 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2007 | Расарыё Сэнтраль | 35 (6) |
| 2007—2010 | Бэнфіка | 76 (7) |
| 2010—2014 | Рэал Мадрыд | 124 (22) |
| 2014—2015 | Манчэстэр Юнайтэд | 27 (3) |
| 2015—2022 | Пары Сэн-Жэрмэн | 197 (56) |
| 2022—2023 | Ювэнтус | 26 (4) |
| 2023—2025 | Бэнфіка | 53 (17) |
| 2025— | Расарыё Сэнтраль | 11 (5) |
| Зборныя | ||
| 2007 | Аргентына (да 20)[d] | 11 (5) |
| 2008 | Аргентына (да 23)[d] | 6 (2) |
| 2008—2024 | Аргентына | 145 (31) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
А́нхэль Фабія́н дзі Мары́я Эрна́ндэс (па-гішпанску: Ángel Fabián di María Hernández; нар. 14 лютага 1988 году, Расарыё, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, які выступае за клюб «Расарыё Сэнтраль» на пазыцыі атакуючага паўабаронцы. Анхэль ёсьць гульцом нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзі Марыя пачаў сваю прафэсійную футбольную кар’еру ў 2005 годзе, калі дэбютаваў за родны клюб «Расарыё Сэнтраль». У студзені 2007 году ён меў магчымасьць перайсьці ў клюб расейскай Прэм’ер-лігі, калі «Рубін» прапанаваў яму кантракт, аднак гулец адмовіўся ад такога разьвіцьця кар’еры.
У ліпені 2007 году Анхэль перайшоў у табар партугальскай «Бэнфікі», якая выклала за гульца 6 млн эўра, атрымаўшы 80% правоў на футбаліста. Пазьней, у жніўні 2008 году, партугальскі клюб выкупіў астатнюю частку правоў за 2 млн эўра. Дзі Марыя падпісаў новы кантракт з «Бэнфікай» у кастрычніку 2009 году, падоўжыўшы яго яшчэ тры гады. 27 лютага 2010 году Дзі Марыя забіў свой першы хет-трык у матчы супраць «Лэйшоіншу».
28 чэрвеня 2010 году мадрыдзкі «Рэал» разьмясьціў на сваім сайце інфармацыю, што яны прыйшлі да пагадненьня з «Бэнфікай» паводле трансфэру Дзі Марыі. 7 ліпеня 2010 году Дзі Марыя прыбыў у Мадрыд напрасткі з Буэнас-Айрэса[1], і прайшоў мэдычнае абсьледаваньне 8 ліпеня[2]. Анхэль дэбютаваў 4 жніўня 2010 году ў таварыскім матчы супраць клюбу «Амэрыка», дзе «Рэал» перамог зь лікам 3:2. 22 жніўня Дзі Марыя забіў свой першы гол у іншай таварскай сустрэчы супраць клюбу «Эркулес», які «Рэал» перамог з рахункам 3:1.
26 жніўня 2014 году Дзі Марыя падпісаў пяцігадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд», які выклаў за паўабаронца 59,7 млн фунтаў, што стаў пятым самым дарагім трансфэрам усіх часоў і самым дарагім брытанскім падпісаньнем[3]. Ужо 30 жніўня Анхэль дэбютаваў за новы клюб у матчы супраць «Бэрнлі», які скончыўся зь лікам 0:0. Гулец атрымаў пашкоджаньне і быў заменены на 70-й хвіліне[4].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзі Марыя прымаў удзел на турніры Алімпійскіх гульняў у Пэкіне, дзе разам з камандаў дамогся залатых мэдалёў. Анхэль быў уключаны ў заяўку зборнай Аргентыны ў якасьці аднаго з 23 гульцоў на чэмпіянат сьвету па футболе 2010 году. 11 жніўня 2010 году ён забіў першы гол за нацыянальную зборную ў Дубліне ў таварыскім матчы супраць зборнай Ірляндыі. Гульня скончылася зь лікам 1:0.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Бэнфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2010
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2009, 2010, 2025
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2023
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2012
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011, 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2014
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2016, 2018, 2019, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Францыі: 2016, 2017, 2018, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка францускае лігі: 2016, 2017, 2018, 2020
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2016, 2018, 2019, 2020
Аргентына:
- Чэмпіён сьвету: 2022
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2021, 2024
- Чэмпіён турінру Алімпійскіх гульняў: 2008
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Di Maria arrives in Madrid. Real Madrid C.F.
- ↑ Di Maria passes physical. Real Madrid C.F.
- ↑ Ángel di María completes record £59.7m move to Manchester United. The Guardian
- ↑ Angel Di Maria makes his Premier League debut. The Telegraph
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на афіцыйным сайе ФК «Рэал»
- Профіль на сайце ESPN
- Профіль на сайце BDFutbol
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Расарыё
- Футбалісты клюбу «Расарыё Сэнтраль»
- Футбалісты клюбу «Бэнфіка» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» Парыж
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты зборнай Аргентыны
- Аргентынскія футбалісты
- Аргентынскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году