Перайсьці да зьместу

Рубін Казань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рубін
Заснаваны 1958
Горад Казань, Расея
Стадыён Казань-Арэна
Умяшчальнасьць: 45 379
Прэзыдэнт Радзік Шайміеў[d]
КіраўнікТатарстан
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Рубі́н» (па-расейску: Рубин Казань, па-татарску: Рубин Казан) — расейскі футбольны клюб з гораду Казані. Заснаваны ў 1958 годзе, але не афіцыйна клюб вядзе сваю гісторыю з 1936 году. Двухразовы чэмпіён Расеі (2008, 2009), двухразовы ўладальнік Супэркубка Расеі (2010, 2012), уладальнік Кубка Расеі (2012) і Кубка Садружнасьці (2010). У найвышэйшым дывізіёне гуляе з 2003 году. Адразу ж пасьля выхаду ў найвышэйшы дывізіён клюб заваяваў бронзавыя мэдалі, а ў 2008 годзе, да свайго 50-гадовага юбілею, стаў чэмпіёнам за 3 туры да заканчэньня чэмпіянату.

У 2008 годзе «Рубін» усталяваў рэкорд чэмпіянатаў Расеі, атрымаўшы сем перамог у першых сямі турах. Папярэдні рэкард належыў маскоўскаму «Дынама». У 2009 годзе клюб быў прызнаны найлепшай камандаў сэзону паводле вэрсіі Расейскага футбольнага зьвязу[2].

Цяперашняя каманда была створана на базе завода імя Гарбунова. Назва каманды ў сілу таго, што яна ўяўляла сабой калектыў ад абароннага прадпрыемства, якое мела патрэбу ў пэўным рэжыме сакрэтнасьці, стала зьмяняліся на Каманда Ленінскага раёну, «Крылы Саветаў», «Іскра», «Рубін». З 1948 году ўдзельнічала ў чэмпіянаце РСФСР. Лідэрамі каманды ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў былі Віктар Байкоў, Арам Мусаілаў, Рыгор Рунянкоў, Іван Ноктыкаў, Канстанцін Сундатаў. У пэрыяд з 1948 па 1957 гады завадчане тры разы займалі 3-е й 6 разоў 2-е месца ў Паволскай зоне першынства РСФСР. У 1956 годзе каманда прабілася ў фінальную стадыю, якая праводзілася ў Грозным, заняла ў гэтым турніры 9-е месца з 13-ці камандаў.

Росквіт эпохі Сенцяброва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1958 годзе ў Казані ўпершыню зьявілася каманда майстроў. Гэта зьвязана з пасьпяховым выступленьнем каманды завода імя Гарбунова ў чэмпіянаце РСФСР. Клюб атрымаў назву «Іскра» й апынуўся ў першай зоне першынства РСФСР клясы «Б». Дэбютны матч казанцы гулялі супраць хэрсонскага «Спартаку». Гэты матч скончыўся паразай зь лікам 2:4. Сэзон каманда завяршыла на 14-м месцы. У сэзоне 1959 году каманду ўзначаліў Мікалай Сенцяброў, які кіраваў камандай наступныя 12 гадоў. Да «Іскры» Мікалай трэніраваў іванаўскі «Тэкстыльшчык». Паводле вынікаў сэзону казанская каманда заняла 5-е месца, што на 9 пазыцыяў вышэй за мінулагодні вынік. Сэзон 1960 году аказаўся больш пасьпяховым. Паводле вынікаў першага кола каманда пацярпела толькі адну паразу, аднак другое кола спаборніцтва апынулася больш складанай. Паводле вынікаў сэзону казанцы апынуліся на 4-м месцы. У жніўні 1960 году адбылося адкрыцьцё стадыёна «Цэнтральны», а 21 жніўня быў згуляны дэбютны матч на новай арэне ў якім «Іскра» перамагла «Мэталюрг» зь лікам 2:1. Пачатак сэзону 1961 году нагадваў мінулы сэзон. Каманда зноўку пасьпяхова згуляла ў першым коле й няўдала ў другім. У сэзонах 1962 і 1963 гадоў «Іскра» займала 3-е месца, што не давала пэрспэктываў на павышэньне. Але ўвесь гэты час ішла праца па стварэньні магутнай каманды. У сэзоне 1964 году каманда ўзмацнілася маладымі гульцамі зь першынства гораду. Пачатак сэзону, у адрозьненьне ад мінулых сэзонаў, выдаўся ня вельмі пасьпяховым, але ў канцы чэмпіянату каманда выдала 15-матчавую беспаразную сэрыю й скончыла сэзон на 2-м месцы, што дало магчымасьць працягнуць барацьбу за месца ў чэмпіянаце рангам вышэй. У міжсэзоньне клюб змяніў назву. Кіраўніцтва прапанавала зьмяніць яго на больш прыгожае й гучнае «Рубін». У канцы сэзону, у матчы супраць саратаўскага «Сокалу», «Рубін» забясьпечыў сабе месца ў лізе «А».

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Расеі Аб Ягор Цесьленка Edit this on Wikidata 2001
3 Сьцяг Гандурасу Аб Дэніль Мальданада Edit this on Wikidata 1998
4 Сьцяг Расеі Аб Канстанцін Ніжагародаў Edit this on Wikidata 2002
5 Сьцяг Чарнагорыі Аб Ігар Вуячыч Edit this on Wikidata (капітан) 1994
6 Сьцяг Армэніі ПА Угачукву Іву Edit this on Wikidata 1999
8 Сьцяг Сэрбіі ПА Богдан Ёчыч Edit this on Wikidata 2001
9 Сьцяг Расеі Нап Аляксандар Ламавіцкі Edit this on Wikidata 1998
10 Сьцяг Косава Нап Мірлінд Даку Edit this on Wikidata 1998
12 Сьцяг Калюмбіі Аб Андэрсан Ароё Edit this on Wikidata 1999
18 Сьцяг Расеі ПА Марат Апшацаў Edit this on Wikidata 2001
19 Сьцяг Расеі ПА Алег Іваноў Edit this on Wikidata 1986
21 Сьцяг Расеі ПА Аляксандар Зотаў Edit this on Wikidata 1990
22 Сьцяг Харватыі ПА Вэлдын Ходжа Edit this on Wikidata 2002
23 Сьцяг Расеі ПА Руслан Бязрукаў Edit this on Wikidata 2002
24 Сьцяг Сэрбіі Нап Нікала Чуміч Edit this on Wikidata 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Расеі Бр Артур Нігматулін Edit this on Wikidata 1991
26 Сьцяг Сэрбіі Аб Ураш Дрэзгіч Edit this on Wikidata 2002
27 Сьцяг Расеі Аб Аляксей Грыцаенка Edit this on Wikidata 1995
30 Сьцяг Расеі ПА Антон Швец Edit this on Wikidata 1993
38 Сьцяг Расеі Бр Яўген Ставер Edit this on Wikidata 1998
39 Сьцяг Расеі Бр Ільля Яжоў 2006
43 Сьцяг Францыі Нап Жак Сіў Edit this on Wikidata 2001
44 Сьцяг Расеі Нап Данііл Кузьняцоў Edit this on Wikidata 2003
51 Сьцяг Расеі Аб Ільля Ражкоў Edit this on Wikidata 2005
70 Сьцяг Расеі Аб Дзьмітры Кабутаў Edit this on Wikidata 1992
77 Сьцяг Аўстрыі ПА Аляксандар Юкіч Edit this on Wikidata 2000
87 Сьцяг Расеі Нап Энры Мукба Edit this on Wikidata 2005
96 Сьцяг Расеі ПА Мікіта Васільеў Edit this on Wikidata 2006
98 Сьцяг Японіі Аб Масато Атома Edit this on Wikidata 1961
99 Сьцяг Аўстрыі Нап Дардан Шабангаджай Edit this on Wikidata 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]