Амэрыка Мэхіка
Амэрыка | ||||||
![]() | ||||||
Поўная назва | Club de Fútbol América S.A. de C.V. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 12 кастрычніка 1916 | |||||
Горад | Мэхіка, Мэксыка | |||||
Стадыён |
Ацтэка Умяшчальнасьць: 91 653 | |||||
Кіраўнік | Grupo Televisa, owner of TelevisaUnivision[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ліга MX | |||||
· 2020—2021 |
2 месца 1/4 фіналу | |||||
| ||||||
Афіцыйны сайт |
«Амэрыка» (па-гішпанску: América) — мэксыканскі футбольны клюб з гораду Мэхіка, які выступае ў Лізе MX, найвышэшйым дывізіёне мэксыканскага футболу. Заснаваны ў 1916 годзе і належыць мэдыякампаніі Televisa. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Ацтэка», найвялікшай спартовай арэне ў Мэксыцы і ўсёй Лацінскай Амэрыцы. Клюб зьяўляецца шматразовым чэмпіёнам краіны і адным з самых тытуляваных калектываў у Мэксыцы[1] Самым прынцыповым супернікам «Амэрыкі» зьяўляецца клюб «Гвадаляхара», вядомым па мянушцы «Чывас». Супрацьстаяньне «Амэрыкі» і «Гвадаляхары» — самае важнае ў мэксыканскім футболе. Яно мае назоў Супэрклясыка.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Амэрыка» была заснавана студэнтамі двух сталічных каледжаў 12 кастрычніка 1916 году, у гадавіну высадкі Хрыстафора Калюмба на амэрыканскі кантынэнт. У гонар гэтай падзеі клюб і атрымаў сваю назву. Заснавальнікам лічыцца Рафаэль Гут’ерэс, які некаторы час гуляў за каманду, а затым быў ейным трэнэрам. Другая палова 1920-х гадоў была найлепшай у эпоху аматарскага футболу Мэксыкі. «Амэрыка» чатыры разы запар сталася чэмпіёнам і яшчэ двойчы заняла другое месца. На Алімпіядзе 1928 году і чэмпіянаце сьвету 1930 году каманда зьяўлялася базавым клюбам зборнай Мэксыкі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Historia del Club – Club América. Club América