Перайсьці да зьместу

Цеханавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цеханавец
лац. Ciechanaviec
польск. Ciechanowiec
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Цеханаўцу Сьцяг Цеханаўцу


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Высокамазавецкі
Гміна: Цеханавец
Плошча:
  • 26,01 км²
Насельніцтва: 4655 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 86
Паштовы індэкс: 19-230
Нумарны знак: BWM
Геаграфічныя каардынаты: 52°41′0″ пн. ш. 22°30′0″ у. д. / 52.68333° пн. ш. 22.5° у. д. / 52.68333; 22.5Каардынаты: 52°41′0″ пн. ш. 22°30′0″ у. д. / 52.68333° пн. ш. 22.5° у. д. / 52.68333; 22.5
Цеханавец на мапе Польшчы
Цеханавец
Цеханавец
Цеханавец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ciechanowiec.pl

Цеханавец (польск. Ciechanowiec) — места ў Польшчы, на рацэ Нурцы. Цэнтар меска-сельскай гміны Высокамазавецкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2018 год — 4655 чалавек. Знаходзіцца на за 65 км на паўднёвы захад ад Беластоку. Аўтамабільныя дарогі на Бельск, Востраў Мазавецкі, Сямятычы, Замбраў.

Цеханавец — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй, адна з рэзыдэнцыяў магнацкага роду Кішкаў і старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар шарытак, помнікі архітэктуры XVIII ст.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цеханавец заснаваў у XV ст. адзін з прадстаўнікоў роду Кішкаў, якіх пазьней пачал зваць Кішкамі Цеханавецкімі[1]. У 1429 годзе вялікі князь Вітаўт надаў месту Магдэбурскае права. У сярэдзіне XVI ст. кашталян троцкі Пётар Кішка збудаваў замак на правым беразе Нурцу. У гэты час у месьце дзеяла царква.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Цеханавец перайшоў да Каралеўства Польскага. Па сьмерці апошняга з прадстаўнікоў роду Януша Кішкі ў 1653 годзе места па кудзелі стала ўладаньнем Брэмэраў. Потым Цеханавец знаходзіўся ў валоданьні Асалінскіх, Шчукаў, Цяцерскіх. За часамі Паўночнай вайны швэдзкія войскі зруйнавалі замак. На 1794 год у Цеханаўцы было 230 будынкаў.

Пад уладай Прусіі і Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Цеханавец апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 году — у складзе Расейскае імпэрыі, у Бельскім павеце Беластоцкай вобласьці (левабярэжны Стары Цеханавец) і Ломжынскай губэрні (правабярэжны Новы Цеханавец). 5 сакавіка 1870 году зьявіўся праект мескага гербу: «у срэбным полі чырвоны конь з залатымі вачыма і языком»[2].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Цеханавец занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Цеханавец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час было 361 жылы дом у Старым Цеханаўцы і 193 жылыя дамы ў Новым Цеханаўцы. У 1938 годзе абедзьве чатскі места злучыліся.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Цеханавец акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Цеханавец увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. У 1941—1944 гадох места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Цеханавец Польскай Народнай Рэспубліцы.

  • XVIII стагодзьдзе: 1794 год — 2650 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 4462 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 3291 чал. у Старым Цеханаўцы (1525 муж. і 1766 жан.), зь іх паводле веры 1568 каталікоў, 39 праваслаўных, 34 эвангелісты і 1649 юдэяў, паводле нацыянальнасьці (згодна з афіцыйнай польскай статыстыкай) 1653 палякі, 11 беларусаў, 21 немец, 3 расейцы і 1603 жыдоў[3]; 1658 чал. у Новым Цеханаўцы (776 муж. і 882 жан.), зь іх 736 палякаў, 1 немец, 919 жыдоў і 2 іншай
  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 4655 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Хата з музэю сельскай гаспадаркі

У Цеханаўцы працуе музэй сельскай гаспадаркі імя Крыштапа Клюка.

  • Замчышча з аркадным мурам
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1731–1737)
  • Кляштар Сясьцёр Міласэрнасьці (шарытак; XVIII ст.)
  • Могілкі: каталіцкія, капліца-пахавальня Шчукаў (1859); праваслаўныя; юдэйскія; эвангелісцкія
  • Сынагога Старая (канец XIX ст.)
  • Сядзіба Старынскіх (XIX ст.)
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга (1864; мураўёўка)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Замак Кішкаў (XVI ст.)
  1. ^ Chlebowski B. Ciechanowiec // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 677.
  2. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 249.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 19.