Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: ja:カロル・スタニスワフ・ラジヴィウ (1734-1790); касмэтычныя зьмены
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 21: Радок 21:
Падчас [[Чатырохгадовы Сойм|Чатырохгадовага Сойму]] быў адным з выразьнейшых праціўнікаў рэформаў, караля і партыі Чартарыйскіх.
Падчас [[Чатырохгадовы Сойм|Чатырохгадовага Сойму]] быў адным з выразьнейшых праціўнікаў рэформаў, караля і партыі Чартарыйскіх.


[[Файл:Herb Radziwiłłów.PNG|міні|зьлева|200пкс|Герб [[Радзівілы|роду Радзівілаў]]]]
[[Файл:POL COA Radziwiłł.svg|міні|зьлева|200пкс|Герб [[Радзівілы|роду Радзівілаў]]]]


[[3 жніўня]] [[1757]] узнагароджаны [[Ордэн Белага Арла|ордэнам Белага Арла]].
[[3 жніўня]] [[1757]] узнагароджаны [[Ордэн Белага Арла|ордэнам Белага Арла]].

Вэрсія ад 20:59, 6 траўня 2010

Караль Станіслаў Радзівіл
Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»
Дата нараджэньня 27 лютага 1734
Месца нараджэньня Нясьвіж, Вялікае княства Літоўскае
Дата сьмерці 21 лістапада 1790
Месца сьмерці Белая, Вялікае княства Літоўскае
Месца пахаваньня
Занятак палітык
Бацька Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»[1]
Маці Францішка Ўршуля Радзівіл
Узнагароды
ордэн Андрэя Першазванага кавалер ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага ордэн Чорнага арла ордэн сьвятога Губэрта ордэн Белага арла

Ка́раль Стані́слаў Радзіві́л (27 лютага 1734, Нясьвіж21 лістапада 1790, Белая) — ваявода віленскі, стараста львоўскі, мечнік вялікалітоўскі, X ардынат на Нясьвіжы, VIII ардынат на Алыцы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і гетмана Міхаіла «Рыбанькі» і Францішкі Ўршулі Вішнявецкай. Вядомы пад прозьвішчам «Пане Каханку», як яго называлі паводле любімага выслоўя, зь якім ён зьвяртаўся да ўсіх, не выключаючы і пагарджанага караля — «худапахолка», а таксама дзеля адрозьненьня ад канцлера Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719).

З 1752 — мечнік вялікі літоўскі Вялікага Княства Літоўскага, у 1762 стаў ваяводам віленскім. Выступаў супраць партыі Чартарыйскіх. На чале сваіх надворных войскаў уступіў у бойку з расейцамі пад Слонімам, але пацярпеў паразу і вымушаны быў ратавацца на Валошчыне. Падчас знаходжаньня ў Дрэздэне прыйшла да яго вестка пра адабраньне ў яго чыну ваяводы і сэквэстраваньня яго маёнткаў. Дзякуючы намаганьням расейскага пасла Мікалая Рапніна вярнуўся ў краіну і стаў у 1767 генэральным маршалкам Радамскай канфэдэрацыі. Выказаўшы прысягу на вернасьць каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, атрымаў назад ўсе страчаныя ўладаньні. У 1768 выступіў праціўнікам гарантыйнага трактату, паводле якога Рэч Паспалітая станалася расейскім пратэктаратам, і стаў генэральным маршалкам Барскай канфэдэрацыі. Калі расейскія войскі з баямі ўзялі Нясьвіж і Слуцак, Радзівіл быў вымушаны зьехаць у Прусію. Да 1777 г. ён знаходзіўся на эміграцыі ў Вугоршчыне, Турцыі, Чэхіі, Нямеччыне, Францыі, Вянецыі.

Падчас Чатырохгадовага Сойму быў адным з выразьнейшых праціўнікаў рэформаў, караля і партыі Чартарыйскіх.

Герб роду Радзівілаў

3 жніўня 1757 узнагароджаны ордэнам Белага Арла.

Быў жанаты з Марыяй Каралінай Любамірскай, пасьля з Тарэзай Каралінай Ржэўскай.

Караль Станіслаў Радзівіл быў найзаможным магнатам Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII стагодзьдзя і адным з найбагацейшых прадстаўнікоў арыстакратыі ў Эўропе. Ягоны маёнтак ахопліваў 16 местаў і 683 вёскі, а вакол ягонай асобы вілося шмат лягендаў. З аднаго боку Караль Станіслаў быў прадстаўлены як адзін з найбольшых п’яніцаў і гулякаў саскай эпохі[2], а зь іншага — як прыклад шляхетнасьці, самарытанства і патрыятызму. Невымерна багаты і ўплывовы, здабыў сябе сярод шляхты агромністую папулярнасьць дзякуючы шчодрасьці, сармацкім звычаям, схільнасьці да бясед і жартаў, зь іншага боку, вядомы быў дзікімі выбрыкамі і раздражняльнасьцю.

Цікавосткі

  • Караль Радзівіл быў правобразам стольніка Гарэшкі ў паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш».
  • Стваральнікі і асноўныя прадстаўнікі рамантычнай літаратуры - Г. Жэвускі і В. Поль, а затым І. Ходзька і Ю. Крашэўскі - стварылі велізарную галерэю твораў, у якіх галоўным героем быў князь віленскі ваявода і яго прыгоды.
  • Вядомы сваімі несамавітымі аповедамі, якія пераўзыходзяць сваімі фантазыямі нават самога барона Мюнхаўзэна. Напрыклад, распавядаў пра трапленьне ў гармату, такую вялікую, што ўлез у яе разам з карэтай, запрэжанай чатырма канямі.
  • Пане Каханку любіў распавядаць пра тое, як штурмаваў Гібралтар. Зь ягоных словаў, артылерыя крэпасьці вяла па наступоўцам ураганны агонь, аднак князь здолеў на кані прарвацца скрозь град ядраў і картэчы, і ўскочыць на крапасны вал. І тут ён заўважыў, што... сядзіць на адной палове каня. Другую адарвала ядром[3].
  • Неяк улетку Караль Станіслаў схацеў пакатацца на санках. Дзеля гэтага дзядзінец нясьвіскага замку быў пасыпаны сольлю і запрэжаны куліг. Адной зь ягоных улюбёных забаваў была наступная: плаціў вяскоўцам, каб залазілі на дрэвы і кувалі, князь браў зброю і страляў ім у «пятую кропку» перцам.
Папярэднік
Цэлястын Чапліц
Маршалак Сойму Рэчы Паспалітай
1767-1768
Наступнік
Адам Паніньскі
Міхал Геранім Радзівіл

Крыніцы

  1. ^ Radziwiłłowie herbu Trąby (пол.)Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  2. ^ Słownik folkloru polskiego pod redakcją J. Krzyżanowskiego. Warszawa Радзівіл "Пане Каханку". Гістарычная брама №1 (21) 2003 г.. Праверана 18 студзеня 2009 г.
  3. ^ Пане Коханку и все-все-все (рас.). Форум «Удел Могултая». Праверана 18 студзеня 2009 г.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»сховішча мультымэдыйных матэрыялаў