Наваградзкі павет: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Rasa (гутаркі | унёсак)
Радок 110: Радок 110:


{{Месты і мястэчкі гістарычнай Наваградчыны}}
{{Месты і мястэчкі гістарычнай Наваградчыны}}
{{Паветы Наваградзкага ваяводзтва}}


[[Катэгорыя:Наваградзкае ваяводзтва]]
[[Катэгорыя:Наваградзкае ваяводзтва]]

Вэрсія ад 19:30, 15 красавіка 2012

Наваградзкі павет
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Наваградак
Дата ўтварэньня 1507
Дата скасаваньня 1795
Старосты Старосты наваградзкія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 24,5 тыс. км²
Час існаваньня 15071795
Месцазнаходжаньне Наваградзкага павету
Наваградзкі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Навагра́дзкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 24,5 тыс. км²[1]. Сталіца — места Наваградак.

Гістарычна асобнай часткай павету выступала Слуцкае княства, пераўтворанае ў 1791 на Случарэцкі павет.

Месты і мястэчкі (бяз Случчыны): Карэлічы, Клецак, Любча, Ляхавічы, Мір, Мыш, Нясьвіж, Стоўпцы, Сьвержань.

Сымболіка

Павятовая харугва была «пелістага» (адценьне чырвонага) колеру[1].

Гісторыя

Утварыўся ў 1507 разам з Наваградзкім ваяводзтвам. Дагэтуль, у XV ст. тэрыторыю павету займала аднайменнае намесьніцтва ў складзе Троцкага ваяводзтва[1].

У 1528, паводле попісу войска Вялікага Княства Літоўскага, наваградзкая шляхта выстаўляла 269 коньнікаў, яшчэ 79 дробных баяраў ішлі на вайну асабіста; апрача таго, фармавалася асобная татарская харугва ў складзе 36 коньнікаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) тэрыторыя Наваградчыны значна павялічылася. Межы павету ўпершыню вызначыў прывілей вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 30 красавіка 1565[2].

28 чэрвеня 1660 каля вёскі Палонка войскі Вялікага Княства Літоўскага нанесьлі зьнішчальную паразу маскоўскім захопнікам, якая зьмяніла ход Трынаццацігадовай вайны[3].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) большая частка павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, рэшта — па трэцім падзеле.

Дэмаграфія

У сяр. XVII ст. налічваў каля 41 тыс. дымоў (што адпавядала 278 тыс.[1]. Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (16541667) колькасьць насельніцтва складала каля 289 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 166 тыс. чал.[4] (25,5 тыс. дымоў[1]).

Паводле люстрацыі 1775 року налічваў 34 742 дымоў[5]. Колькасьць насельніцтва ў 2-й пал. XVIII ст. дасягнула 334 тыс. чал.[1]

Геаграфія

Мяжа са Слонімскім паветам ішла ракою Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павету паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам зь іншага.

У склад Наваградзкага павету ўваходзіла тэрыторыя Наваградзкага гродавага, Глускага і Клецкага старостваў (дзяржаўных воласьцяў), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

Ураднікі

Асноўны артыкул: Старосты наваградзкія

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ а б в г д е Вячаслаў Насевіч. Новагародскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 363.
  2. ^ Мікалай Гайба. Навагрудскі павет // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 261.
  3. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  4. ^ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVІІ ст. па паветах // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  5. ^ Powiat nowogródzki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 340

Літаратура