Ніжагародзкая вобласьць
Ніжагародзкая вобласьць | |
Нижегородская область | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Прыволская фэдэральная акруга Волга-Вяцкі эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Ніжні Ноўгарад |
Дата ўтварэньня | 14 студзеня 1929 |
Губэрнатар | Глеб Нікіцін |
Насельніцтва (2024) | 3 060 335[1] (13-е месца) |
Шчыльнасьць | 39,94 чал./км² |
Плошча | 76 624 км² (40-е месца) |
Месцазнаходжаньне Ніжагародзкай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-NIZ |
Тэлефонны код | 831 |
Паштовыя індэксы | 603000 |
Код аўтам. нумароў | 52, 152, 252 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ні́жагародзкая во́бласьць (па-расейску: Нижегородская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ніжні Ноўгарад. Вобласьць уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Кастрамской, Кіраўскай, Разанскай, Уладзімерскай і Іванаўскай абласьцямі й рэспублікамі Марый Эл, Чувашыя й Мардовія. Утворана як вобласьць РСФСР 14 студзеня 1929 году.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжагародзкая вобласьць выцягнута ў мэрыдыяльным кірунку, ейная працягласьць з поўначы на поўдзень складае каля 400 км, а з захаду на ўсход у найбольш шырокай паўднёвай частцы — каля 300 км. Асноўныя адрозненьні ў клімаце выяўляюцца па лініі поўнач-поўдзень, паміж лясным Заволжам і ўзьнёслым Правабярэжжам.
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маюцца радовішчы торфу, фасфарытаў, жалезных руд. У басэйне ракі П’яна ёсьць буйное радовішча тытан-цырконіевых руд («чорныя пяскі»): Ітманаўская россып, агульныя запасы якой складаюць 67 млн м³, зь іх забалянсавыя — 4,9 млн м³, прагнозныя — 31,2 млн м³. Радовішча ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых россыпных радовішчаў тытана й цырконія Расеі[2].
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рачная сетка вобласьці густая й уключае больш за 9000 рэкаў і ручаёў. Па ейнай тэрыторыі працякаюць найбуйнейшыя рэкі эўрапейскай часткі Расеі, як то Волга й ейны правы прыток Ака. У ніжагародзкім Заволжы працякаюць левыя прытокі Волгі — Ветлуга, Кержанец, Узола, Лінда. Яны нясуць свае воды сярод густых тайговых і зьмешаных лясоў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утворана як вобласьць РСФСР 14 студзеня 1929 году, да гэтага часу зьяўлялася Ніжагародзкай губэрняй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складала 3 310 562 чалавекі. Шчыльнасьць насельніцтва — 43,2 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай ёсьць расейцы (93,9%), другой паводле велічыні ёсьць татары (1,3%).
Падзел вобласьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арзамаскі раён м. Арзамас
- Балахніскі раён м.Балахна
- Багароцкі раён м. Багароцак
- Вялікаболдзінскі раён в. Вялікае Болдзіна
- Вяліка мурашкінскі раён м-ка Вялікае Мурашкіна
- Бутурлінскі раён в. Бутурліна
- Вадзкі раён в. Вад
- Варнавінскі район в. Варнавіна
- Вацкі раён в. Вача
- Вятлускі раён в. Вятлуга
- Вазьнясенскі раён в. Вазьнясенскае
- Валадарскі раён м. Валадарск
- Варатынскі раён в. Варатынец
- Васкрасенскі раён в. Васкрасенскае
- Выксунска раён м. Выкса
- Гагінскі раён в. Гагіна
- Гарадзецкі раён м. Гарадзец
- Дальнеканстанцінаўскі раён в. Дальняе Канстанцінава
- Дзівееўскі раён в. Дзівеева
- Княгінінскі раён м. Княгініна
- Кавернінскі раён в. Каверніна
- Краснабакаўскі раён в. Красныя Бакі
- Краснаакцябрскі раён в. Уразаўка
- Кстоўскі раён м. Кстова
- Кулябацкі раён м. Кулябакі
- Лукаянаўскі раён м. Лукаянаў
- Лыскаўскі раён м. Лыскава
- Навашынскі раён г. Навашына
- Паўлаўскі раён м. Паўлава
- Першатравенскі раён м. Першатравеньск
- Перавоскі раён м. Перавоз
- Пільнінскі раён в. Пільна
- Пачынкаўскі раён в. Пачынкі
- Сымонаўскі раён м. Сымонаў
- Сяргацкі раён м. Сяргач
- Сячэнаўскі раён в. Сячэнава
- Сакольскі раён в. Сакольскае
- Сасноўскі раён в. Сасноўскае
- Спаскі раён в. Спаскае
- Тонкінскі раён в. Тонкіна
- Таншаеўскі раён в. Таншаева
- Урэнскі раён м. Урэнь
- Чкалаўскі раён м. Чкалаўск
- Шарангійскі раён в. Шаранга
- Шаткоўскі раён в. Шаткі
- Шахунскі раён м. Шахуня
Маецца некалькі паселішчаў, якія падпарадкаваныя вобласьці. Напрыклад месцкая акруга Бор.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя галіны прамысловасьці ёсьць машынабудаваньне, пераробная чорная мэталюргія, лясная, цэлюлозна-папяровая, лёгкая, харчовая й хімічная прамысловасьць.
Сельская гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вобласьці вырошчваюцца жыта, авёс, ячмень, пшаніца, грэчка, цукровыя буракі, лён-даўгунец. Апрацоўваюць цыбулю й бульбу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сайт адміністрацыі Ніжагародзкай вобласьці
- Ніжагародзкая вобласьць у даведніку-каталёгу «Ўся Расея»
- Мапы вобласьці
- Клімат вобласьці(недаступная спасылка)