Перайсьці да зьместу

Рэпчатая цыбуля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Цыбуля рэпчатая»)
Рэпчатая цыбуля
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
ПадцарстваЗялёныя(en)
ГрупаСтрэптафіты(en)
РазьдзелСтрэптафітныя
ТыпВышэйшыя
ПадтыпСасудзістыя
АддзелКветкавыя
КлясаАднадольныя
АтрадСпаржакветныя
СямействаАмарылісавыя
ПадсямействаЦыбулевыя(en)
ТрыбаЦыбулі(en)
РодЦыбуля
ВідРэпчатая цыбуля
Даччыныя таксоны
Allium cepa var. solaninum,
Allium cepa var. viviparum
Бінамінальная намэнклятура
Állium cépa Карл Лінэй

Рэ́пчатая цыбу́ля — найбольш распаўсюджаны з усіх відаў цыбулі. Падзяляецца на var. viviparum (шматярусны) і var. solaninum (шматзорны).

Радзіма — Сярэдняя Азія. Расьце на адным месцы да 4 гадоў. Вельмі ўстойлівая да замаразкаў.

У цыбулінах утрымліваецца ад 3 да 14% цукру, а таксама вітаміну C, этэрныя алеі, у лісьці вітаміна C у 2-3 разы больш, таксама ўтрымліваецца каратын.

Хаім Суцін. «Нацюрморт з цыбуляй», 1916

Рэпчатая цыбуля ўжываецца ў вараным, сьвежым і смажаным выглядзе для прыгатаваньня і наданьня духмянасьці страве. Павялічвае выдзяленьне страўнікавага соку, чым павышае засваяльнасьць ежы. Цыбуліны і лісьце выкарыстоўваюцца ў якасьці заправы ў кансэрвавай прамысловасьці, да салатаў, вінэгрэту, грыбоў, агароднінных і мясных страваў. Служыць рэзка-вітамінавай заедкай і смакавым дадаткам да супоў , соўсаў, падліўкі і фаршу. Зь яе гатуюць варэньне, якое падаецца да мяса[1]. Найчасьцей ужываецца ў сырым выглядзе разам з кілбасой і мясам, сырам і хлебам. Падсмажваюць на алеі да залацістага адценьня.

Ян Норблін. «Гандляр цыбуляй», 1817

Рэпчатая цыбуля валодае бактэрыцыднымі ўласьцівасьцямі, бо ўлучае лятучыя этэрныя алеі (фітанцыды). Сок цыбулі растварае ныркавы пясок і камяні. Зьніжае колькастць цукру ў крыві і згортвальнасьць крыві, таму дапамагае пры пашкоджаньні крывяносных сасудаў (тромбафлебіт). Сьпіртавая выцяжка з цыбулінаў (алілчэп) выкарыстоўваецца пры атэрасклерозе, атаніі кішэчніка і каліце, для павышэньня тонусу і сакрэцыі страўнікава-кішачнага тракту. Водны і сьпіртавы настой з сухіх шалупінак рэпчатай цыбулі канцэнтруе Р-вітамінныя рэчывы, якія аказваюць лекавае ўзьдзеяньне пры гіпэртанічнай хваробе і атэрасклерозе. Гэты настой валодае мачагонным дзеяньнем і спрыяе выдаленьню з арганізма натру і хлярыдаў. Фарбавальнае рэчыва сухога шалупіньня (кварцэцін) павышае гнуткасьць і пранікальнасьць крывяносных сасудаў.

Белая, жоўтая і фіялетавая цыбуля

Сокам цыбулі змазваць валасістую частку галавы пры себарэі і гнездавым аблысеньні для ўмацаваньня каранёў валасоў і прадухіленьня перхаці. Ад цыбулевага соку бляднеюць вяснушкі. Прыём цыбулі ўнутр і цыбулевыя маскі (з сумесі кашыцы цыбулі зь мёдам) папярэджваюць зьяўленьне маршчынаў.

Рэпчатую цыбулю малявалі Поль Сэзан, Вінцэнт ван Гог, П'ер Агюст Рэнуар і Эміль Бэрнар.

  1. ^ Варэньне з цыбулі // Зьвязда : газэта. — 20 ліпеня 2013. — № 133 (27498). — С. 8.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]