Далас
Далас | |||||
анг. Dallas | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1841 | ||||
Горад з: | 2 лютага 1856 | ||||
Краіна: | ЗША | ||||
Штат: | Тэхас | ||||
Мэр: | Том Лепэрт | ||||
Плошча: | 997,1 км² | ||||
Вышыня: | 131 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 1 197 816 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1201,3 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-6 | ||||
летні час: | UTC-5 | ||||
Тэлефонны код: | 214, 469, 972 | ||||
Паштовы індэкс: | 75201–75398, 75201, 75203, 75206, 75210, 75213, 75215, 75217, 75219, 75221, 75224, 75226, 75229, 75231, 75234, 75236, 75237, 75239, 75240, 75242, 75244, 75249, 75251, 75254, 75258, 75262, 75265, 75270, 75273, 75277, 75281, 75283, 75287, 75289, 75293, 75296, 75297, 75300, 75304, 75307, 75312, 75316, 75319, 75322, 75325, 75328, 75331, 75334, 75339, 75342, 75345, 75348, 75352, 75353, 75354, 75356, 75355, 75362, 75364, 75367, 75370, 75373, 75375, 75379, 75382, 75386, 75389, 75392, 75396, 75397, 75398 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 32°46′45″ пн. ш. 96°48′32″ з. д. / 32.77917° пн. ш. 96.80889° з. д.Каардынаты: 32°46′45″ пн. ш. 96°48′32″ з. д. / 32.77917° пн. ш. 96.80889° з. д. | ||||
± Далас | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.dallascityhall.com |
Да́лас (па-ангельску: Dallas) — горад у ЗША, разьмешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы штату Тэхас на рацэ Трыніці. Адміністрацыйны цэнтар графства Далас. Разам з Форт-Ўэртам і іншымі гарадамі агламэрацыі (Арлінгтан, Гарланд, Дэнтан, Ірвінг, Мэскіт і Плэйна) Далас складае мэгаполіс («metroplex») «Далас — Форт-Ўэрт». Далас зьяўляецца 3-м па колькасьці насельніцтва горадам Тэхасу і 9-м у ЗША (1 197 816 чалавек паводле зьвестак на 2010 год); сам мэгаполіс «Далас — Форт-Ўэрт» зьяўляецца 5-м па колькасці насельніцтва ў ЗША (5,7 млн чал.).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Далас быў заснаваны ў 1841 годзе гандляром па імені Джон Нілі Браян, праз два гады пасьля дасьледаваньня тэрыторыі ў 1839 годзе. Графства Далас было заснаванае ў 1846 годзе і названа ў гонар Джорджа Даласа, адзінаццатага віцэ-прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Аднак, дакладнае паходжаньне назвы горада дагэтуль невядома. Жыхары звалі горад так прынамсі ўжо ў 1843 годзе, так што на цяперашні момант існуюць чатыры асноўныя тэорыі паходжання назвы:
- Названы ў гонар Джорджа Даласа;
- Названы ў гонар яго бацькі, Аляксандра Даласа, які камандаваў эскадрай караблёў у Мэксыканскім заліве і міністра фінансаў ЗША падчас вайны 1812 году;
- Назва вылучана ў конкурсе ў 1842 годзе;
- Названы ў гонар сына Джорджа Даласа, які пазьней заявіў, што бацька назваў горад «у гонар майго сябра Даласа» (асоба гэтага Даласа не ўсталяваная).
Статус гарадзкога селішча быў прысвоены Даласу ў 1856 годзе, а ў 1871 годзе ён стаў горадам.
У 1855 годзе група эўрапейскіх мастакоў і музыкаў заснавалі на захад ад Даласу ўтапічную камуну (глядзіце утопія) пад назвай Ла Рэюньён. Калі камуна спыніла сваё існаваньне, большасьць людзей пераехалі ў Далас, дзе заснавалі арт-квартал, які існуе і дагэтуль у раёне Дып Элум каля цэнтру. У сучасным Даласе адчуваюцца моцныя тэатральныя традыцыі, гэта тычыцца як клясычнага, так і экспэрымэнтальнага рэпэртуару. Таксама, у Даласе існуе актыўная музычная сцэна і разнастайныя канцэрты — частая зьява ва ўсіх частках гораду.
У 1871 годзе да Даласу набліжалася будаўніцтва чыгункі, і гарадзкія ўлады не жадалі, каб дарога прайшла бокам, як плянавалася першапачаткова. Яны заплацілі кампаніі «Чыгункі Г’юстану і Цэнтральнага Тэхасу» 5000 даляраў з мэтай зрушыць дарогу на 32 км да захаду. Такім чынам, дарога прайшла праз Далас, а не праз Карсікану, як было прадугледжана ў першапачатковай схеме. Праз год муніцыпалітэту не атрымалася ўпэўніць кампанію «Union Pacific Railroald» будаваць дарогу праз Далас, таму ў тэрміновым парадку да закону штату было прынятае дапаўненьне, якое дазваляла будаваць дарогу толькі паблізу Браўдэрскіх крыніц, якія знаходзіліся крыху паўднёвей галоўнай вуліцы Даласу. Буйныя чыгуначныя маршруты перасекліся ў Даласе ў 1873 годзе, гарантуючы гораду будучыню камэрцыйнага цэнтру.
Неўзабаве ён сапраўды стаў цэнтрам гандлю бавоўнай, збожжам і бізонамі. З пачаткам XX стагодзьдзя, Далас ператварыўся зь сельскагаспадарчага цэнтру ў цэнтар засяроджваньня банкаў, страхавых кампаніяў і іншых бізнэс-структур.
У 1930 годзе за 100 міляў (160 км) на ўсход ад Даласу была выяўленая нафта і горад хутка ператварыўся ў цэнтар нафтавай індустрыі Тэхасу і Аклахомы. У 1958 годзе ў Даласе супрацоўнікам кампаніі «Texas Instruments» Джэкам Кілбі была вынайдзеная мікрасхема (мікрачып). Калі да 80-х гадоў нафтавая індустрыя ў асноўным перамясьцілася ў Г’юстан, Далас перапрафіляваўся на расквітнелы тэхналягічны бум (выкліканы ростам інфармацыйнай і тэлекамунікацыйнай індустрыяў), застаючыся пры гэтым цэнтрам банкаўскай сыстэмы і бізнэсу. У 90-х Далас стаў вядомы як тэхаская Сыліконавая даліна, або жа Сыліконавая прэрыя.
Дэмаграфічная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя перапісаў | |||
---|---|---|---|
Перапіс | Насельніцтва | %± | |
1850 | 1073 | ||
1860 | 698 | -34.9% | |
1870 | 3000 | 329.8% | |
1880 | 10 358 | 245.3% | |
1890 | 38 069 | 267.5% | |
1900 | 42 639 | 12% | |
1910 | 92 104 | 116% | |
1920 | 158 976 | 72.6% | |
1930 | 269 475 | 69.5% | |
1940 | 294 734 | 9.4% | |
1950 | 434 462 | 47.4% | |
1960 | 679 684 | 56.4% | |
1970 | 844 401 | 24.2% | |
1980 | 904 078 | 7.1% | |
1990 | 1 006 977 | 11.4% | |
2000 | 1 188 580 | 18% | |
2010 | 1 197 816 | 0.8% | |
Бягучы 2019 | 1 343 573 | [1] | 13% |
1850-2019 U.S. Decennial Census[2] |
Паводле зьвестак перапісу 2000 году, у Даласе пражывае 1 188 580 чалавек, налічваецца 451 833 пэрсанальныя домаўласніцтвы, і 266 581 сям’я. Шчыльнасьць насельніцтва 1339,7/км² (3469,9/міля²). Агульны лік хат 484 117 зь сярэдняй шчыльнасьцю 545,7/км² (1413,3/міля²). Расавы складнік гораду такі:
- 50,83% белыя,
- 25,91% афраамэрыканцы,
- 0,54% карэнныя амэрыканцы,
- 2,70% амэрыканцы азіяцкага паходжаньня,
- 0,05% нашчадкі абтокаў Акіяніі,
- 17,24% іншыя расы,
- 2,72% зьмяшаныя расы.
35,55% насельніцтва — мэксыканскія эмігранты. У некаторых раёнах Даласу мэксыканцы выцесьнілі афраамэрыканцаў у якасьці найбуйнейшай нацыянальнай меншасьці.
У Даласе 451 833 прыватныя домаўласьніцтвы, у 30,3% зь іх жывуць сем’і зь дзецьмі да 18 гадоў, у 38,8% сем’і безь дзяцей, у 14,9% самотныя жанчыны, 41,0% зь іх належаць ня сем’ям. 32,9% домаўласьніцтваў маюць індывідуальнага ўладальніка, у 6,5% пражываюць самотныя людзі ва ўзросьце 65 гадоў і старэй. У сярэднім у хаце пражываюць 2,58 чалавека, сярэдні памер сям’і 3,37.
У горадзе 26,6% насельніцтва ва ўзросце да 18 гадоў, 11,8% ад 18 да 24, 35,3% ад 25 да 44, 17,7% ад 45 да 64, і 8,6% ва ўзросьце 65 гадоў і старэй. Сярэдні ўзрост — 30 гадоў. На кожныя 100 жанчын прыходзіцца 101,6 мужчыны.
Сярэднегадавы прыбытак домаўласьніцтва ў Даласе складае $37 628, сярэдні прыбытак сям’і $40 921. Мужчыны маюць сярэдні прыбытак $31 149 супраць $28 235 для жанчын. Сярэдні прыбытак на душу насельніцтва складае $22 183. Прыбыткі 17,8% усяго насельніцтва і 14,9% сем’яў знаходзяцца ніжэй афіцыйнага ўзроўню беднаты.
Узровень злачыннасьці ў Даласе знаходзіўся на першым месцы сярод буйных гарадоў Амэрыкі з 1998 па 2003 гады. У той час, як большасьць частак гораду, у асноўным, бясьпечныя, некаторыя раёны варта пазьбягаць з наступам цемры. Да такіх належаць некаторыя часткі Паўднёвага Даласу і месцы канцэнтрацыі старых жылых будынкаў (такімі лічацца хаты старэй за 10 гадоў).
Бізнэс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэгаполіс Далас-Форт-Ўэрт часта завуць Тэхаскай крамянёвай далінай. Больш за 40 тысяч чалавек задзейнічаныя ў працы тэлекамунікацыйных гігантаў, такіх як Southwestern Bell, AT&T, Alcatel, Ericsson, Fujitsu, MCI, Nortel Networks, Sprint і іншых. Па цэнтральнай частцы Даласу праходзіць больш за 100 міль (160 км) аптычнага кабэлю. Паводле дасьледаваньняў, у Даласе больш за 80 тысячаў кампаніяў, якія ўзначальваюць жанчыны.
Нягледзячы на тое, што тэлекамунікацыйная індустрыя была сур’ёзна зачэпленая рэцэсіяй у эканоміцы ЗША ў пачатку 2000-х гадоў, кампаніі Даласу пацярпелі менш, чым кампаніі іншых рэгіёнаў.
Буйныя кампаніі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кампаніі, якія маюць штаб-кватэры ў Даласе:
|
AMR Corporation (бацькоўская кампанія American Airlines), Radio Shack і Pier 1 Imports месьцяцца ў Форт-Ўэрце. ExxonMobil разьмешчаны ў адным з прыгарадаў Даласу, Ірвінгу. Dr Pepper разьмешчаны ў Плана (паўночны прыгарад). Скандальна вядомая кампанія Halliburton Energy Services месьцілася ў Даласе, але ў 2003 пераехала ў Г’юстан.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аэрапорты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Далас абслугоўваецца двума буйнымі камэрцыйнымі аэрапортамі: Міжнародным Аэрапортам Далас/Форт-Ўэрт (вядомым як DFW International) і Далас Лаў Філд.
Буйныя магістралі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па тэрыторыі Даласа праходзяць 6 фэдэральных трас і каля 20 шасэ, два зь якіх зьяўляюцца платнымі.
Жыхары Даласа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даласцы лічаць сябе больш вытанчанымі людзьмі, чым жыхары іншых частак Тэхасу, асабліва гэта тычыцца Форт-Ўэрту. У выніку нядаўняга эканамічнага буму ў Даласе, сюды пераехалі шматлікія людзі зь іншых штатаў і іншых краін. На кожнага жыхара Даласу прыходзіцца ўдвая больш рэстаранаў, чым на кожнага жыхара Нью-Ёрку. Таксама даласцы цёпла ставяцца да сваіх спартовых камандаў, асабліва, да «Далас Каўбойз». «Каўбоі» любімыя мясцовымі жыхарамі нават нягледзячы на шэрагі няўдач, прыкрыя пройгрышы, не перашкода нават калі іншая каманда абганяе «Каўбояў» у турнірным першынстве. Календары з выявамі зорак спорту, а таксама іншая атрыбутыка настолькі папулярная, што ёй адводзяцца шматлікія крамы. Людзі любяць праводзіць час у спорт-барах, дзе можна паглядзець гульню ўлюбёнай каманды зь некалькімі дзясяткамі аднадумцаў.
Прыкметны мінус — узровень злачыннасьці. Па гэтым паказчыку Далас знаходзіцца на першым месцы сярод амэрыканскіх гарадоў-мільянэраў (па статыстыцы 2005 году, у ЗША толькі 9 такіх гарадоў). Да гэтага на першым месцы знаходзіўся Дэтройт, але з-за зьмяншэньня насельніцтва ён выйшаў з катэгорыі мільянэраў, і яго месца заняў Далас.
У сусьветным маштабе лічыцца, што Далас падобны да свайго буйнога паўднёвага суседа — Г’юстану. Абодва гарады зьяўляюцца яўнымі эканамічнымі цэнтрамі Тэхасу і падтрымліваюць сяброўскі парытэт. Тым ня менш, іх адрозьніваюць некаторыя рысы. Да прыкладу, асноўная частка насельніцтва Г’юстану жыве ў межах гораду, у той час як у Даласе асноўная частка насельніцтва жыве ў шматлікіх прыгарадах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Далас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў