Ірвінг (Тэхас)
| Ірвінг | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | ЗША | ||
|---|---|---|---|
| Штат | Тэхас | ||
| Дата заснаваньня | 1903 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Mayor of Irving, Texas[d][1] | Рык Стопфэр[d][2][1][1] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 175,3 км² | ||
| Вышыня НУМ | 147 м | ||
| Каардынаты | 32°48′42″ пн. ш. 96°57′03″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 75014, 75015, 75016, 75017, 75038, 75039, 75059, 75060, 75061, 75062, 75063 і 75064 | ||
| Сайт | cityofirving.org | ||
| Ірвінг на мапе ЗША ± Ірвінг | |||
І́рвінг (па-ангельску: Irving) — места штату Тэхас, ЗША. Уваходзіць у склад вялікай аглямэрацыі Далас—Форт-Ўэрту і ёсьць унутраным прадмесьцем Даласа[4][5]. Паводле перапісу насельніцтва ЗША 2020 году, у горадзе жылі 256 684 чалавекі, што робіць яго дванаццатым паводле велічыні горадам Тэхасу і 90‑м паводле велічыні ў ЗША[6]. На места часткова прыпадае тэрыторыя аэрапорту Даласа/Форт-Ўэрта.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ірвінг быў заснаваны ў 1903 годзе Ота Шульцэ і Отысам Браўнам. Лічыцца, што пісьменьнік Вашынгтон Ірвінг быў улюбёным аўтарам Нэты Баркус Браўн, таму паселішча атрымала назву Ірвінг. Пачаткова ж гэтая тэрыторыя была вядомая як Горбіт, а пасьля Кіт[7]. Ірвінг быў інкарпараваны 14 красавіка 1914 году, а ягоным першым мэрам стаў адзін з заснавальнікаў Отыс Браўн.
Напрыканцы XIX стагодзьдзя на тэрыторыі сучаснага Ірвінгу ўжо існавалі цэрквы, дзьве бавоўнаачышчальныя фабрыкі, кавальская майстэрня і крама. Публічная школьная сыстэма Ірвінгу вядзе пачатак з 1909 году, калі паўсталі школы Кіт і Лайвэлі. Рост насельніцтва быў павольны і перарывісты, прыкметны рост пачаўся толькі ў 1930-я гады. На пачатку 1960-х гадоў насельніцтва места дасягнула блізу 45 тысяч чалавек. У гэты час у Ірвінгу працавалі розныя вытворчыя прадпрыемствы, транспартныя, гандлёвыя і фінансавыя кампаніі. Даласкі ўнівэрсытэт адкрыўся ў Ірвінгу ў 1956 годзе, а стадыён Тэксас быў пабудаваны ў 1971 годзе, стаўшы хатняй арэны клюбу амэрыканскага футболу «Далас Каўбойз».
У 1990 годзе насельніцтва Ірвінгу дасягнула 155 037 чалавек, а ўжо ў 2016 годзе паводле ацэнак Бюро перапісу насельніцтва ЗША лік жыхароў быў роўны 236 607[6]. У 2019 годзе ў месьце завяршылася будаўніцтва забаўляльнага раёну, які зьмяшчае вялізны забаўляльны комплекс з рэстаранамі, кінатэатрам Алама-Драфтгаўс, адкрытай сцэнай і вылучанай канцэртнай пляцоўкай[8]. У 2025 годзе гарадзкая рада Ірвінгу ўхвалілі шырокі пакет абмежаваньняў і рэгуляцыяў адносна шматкватэрных дамоў, каб стрымліваць далейшы іхны рост у горадзе[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Irving, Texas // Ballotpedia — 2007.
- ↑ https://www.cityofirving.org/210/Meet-Your-Mayor-and-Council
- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ Irving Is Known For Diversity. CBS 21 DFW (11.10.2016).
- ↑ The Most Diverse Cities Are Often The Most Segregated. FiveThirtyEight (01.05.2015).
- 1 2 Irving (city) QuickFacts from the US Census Bureau. census.gov.
- ↑ Between the Forks. City of Irving – Irving Archives.
- ↑ More Than Music. Toyota Music Factory.. Toyota Music Factory.
- ↑ Fechter, By Joshua (03.09.2025) Texas suburbs resist new state law allowing more apartments. The Texas Tribune.