Перайсьці да зьместу

Корпус-Крысьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Корпус-Крысьці
Населены пункт
Сьцяг
Краіна ЗША
Штат Тэхас
Дата заснаваньня 1680
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Corpus Christi, Texas[d] Палет Гахарда[d][1]
Геаграфія
Плошча 1192 км²
Вышыня НУМ 2 м
Часавы пас CDT[d]
Каардынаты 27°44′34″ пн. ш. 97°24′07″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 361
Паштовы індэкс 78401, 78402, 78403, 78404, 78405, 78406, 78407, 78408, 78409, 78410, 78411, 78412, 78413, 78414, 78415, 78416, 78417, 78418, 78419, 78426, 78427, 78460, 78463, 78465, 78466, 78467, 78468, 78469 і 78480
Сайт Cctexas.com
Корпус-Крысьці на мапе ЗША ±
Корпус-Крысьці
Корпус-Крысьці
Корпус-Крысьці
Корпус-Крысьці
Корпус-Крысьці
Корпус-Крысьці

Ко́рпус-Кры́сьці (па-ангельску: Corpus Christi) — места штату Тэхас, ЗША. Паводле перапісу 2020 году насельніцтва места сягала 317 863 чалавек, што робіць яго восьмым паводле велічыні горадам Тэхасу. Ён месьціцца на беразе аднайменнай бухты за 210 км на паўднёвы ўсход ад Сан-Антоніё і за 335 км на паўднёвы захад ад Г’юстану. Ягоны порт уважаецца за пяты паводле велічыні порт у краіне. Рэгіён абслугоўваецца міжнародным аэрапортам Корпус-Крысьці. Тут таксама месьціцца вайсковая база ўзброеных сілаў ЗША, дзе ладзіцца падрыхтоўка вайсковых лётчыкаў.

Мапа Корпус-Крысьці 1887 году.

У 1519 годзе гішпанец Алёнса Альварэс дэ Пінэда дасягнуў бухты, дзе сёньня месьціцца горад, у дзень сьвята Божага Цела, таму назваў паўтрапічную бухту як Корпус-Крысьці[3]. Мажліва, Кабэса дэ Вака вандраваў праз тэрыторыю сучаснага Карпус-Крысьці ў XVI стагодзьдзі, але першым эўрапейцам, які дасьледаваў раку Нуэсэс і бухту, дакладна быў Хаакін дэ Аробіё-і-Бастэр у 1747 годзе. Празь некалькі гадоў Хасэ дэ Эскандон арганізаваў калёнію з прыкладна 50 сем’яў на беразе бухты, але яна праіснавала нядоўга[4].

У 1839 годзе палкоўнік Гэнры Кіні і Ўільям П. Обры заснавалі першае вядомае сталае паселішча. Гэта быў невялікі гандлёвы пост, які прадаваў тавары мэксыканскай рэвалюцыйнай арміі, што стаяла лягерам прыкладна за 40 км на захад[5]. У ліпені 1845 году тут разьмесьціліся войскі ЗША пад камандаваньнем генэрала Закары Тэйлара, якія рыхтаваліся да вайны з Мэксыкай і стаялі тут да сакавіка 1846 году. Прыблізна праз год паселішча атрымала назву Корпус-Крысьці, а пазьней 9 верасьня 1852 году было інкарпараванае[6]. Бітва за Карпус-Крысьці адбылася 12—18 жніўня 1862 году падчас грамадзянскай вайны ў ЗША. Вайскова-марскія сілы ЗША, якія блякавалі Тэхас, правялі невялікі бой на моры і сухазем’і з канфэдэратамі ў раёне бухты, таксама абстрэлеўшы горад. Флёт ЗША зьнішчыў караблі Канфэдэрацыі, але высадка на ўзьбярэжжа была адбітая[7].

У лютым 1929 году ў Карпус-Крысьці была заснаваная Ліга аб’яднаных лацінаамэрыканцкіх грамадзянаў, якая ўзяла за мэту барацьбу з расавай дыскрымінацыяй гішпанамоўных жыхароў у ЗША. Сёньня сядзіба арганізацыі месьціцца ў Вашынгтоне[8]. У 1919 годзе ў месьце адбылася бура, якая спустошыла горад, забіўшы сотні людзей. У раёне Норт-Біч захаваліся толькі тры будынкі[9]. Дзеля абароны гораду ў будучыні пазьней была пабудаваная марская дамба. Горад таксама пацярпеў ад ураганаў Сэлія ў 1970 годзе і Ален у 1980 годзе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]