Ганна Ягелонка
Ганна Ягелонка лац. Hanna Jagiełonka | |
Ганна Ягелонка. Марцін Кобэр, 1587 г. | |
Каралева польская | |
1576 — 1586 | |
Вялікая княгіня літоўская | |
1576 — 1586 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 18 кастрычніка 1523, Кракаў |
Памерла | 9 верасьня 1596, Варшава |
Каралеўскі дом | Ягелоны |
Дынастыя | Ягайлавічы (Гедзімінавічы) |
Муж | Стэфан Баторы |
Бацька | Жыгімонт Стары |
Маці | Бона Сфорца |
Подпіс |
Ганна Ягелонка (18 кастрычніка 1523, Кракаў — 9 верасьня 1596, Варшава) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1576—1596), жонка Стэфана Баторыя.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дачка караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога і Боны Сфорца. Бацькі ня здолелі выдаць Ганну замуж (відаць, праз спэцыфічнае стаўленьне каралевы-маці да сваіх дзяцей[6]), як і наступны кароль і вялікі князь, ейны брат Жыгімонт Аўгуст (ён плянаваў выдаць Ганну за кагосьці з Габсбургаў, заходне-паморскіх князёў, швэдзкіх Вазаў).
У 1550—1560-я на шлюб з Ганнай прэтэндавалі дацкі прынц Магнус, курляндзкі герцаг Готард Кетлер, пфальцграф Рыхард Вітэльсбах.
Гаспадарства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па сьмерці Жыгімонта Аўгуста (1572) зрабілася сымбалем ягелонскай манархіі і магла прэтэндаваць на сталец Рэчы Паспалітай. Рукі Ганны пачалі дамагацца францускі прынц Генрык Валезы і сын нямецкага імпэратара Эрнст, якія спадзяваліся такім чынам павялічыць свае шанцы заняць сталец Рэчы Паспалітай. Па абраньні каралём і вялікім князем Генрык Валезы, аднак, з Ганнай не ажаніўся і неўзабаве зьехаў у Францыю.
У час II бескаралеўя 13 сьнежня 1575 прыхільнікі Ягелонаў абвясьцілі Ганну каралевай, а 15 сьнежня 1575 ейным мужам вызначылі Стэфана Баторыя, які мусіў атрымаць сталец Рэчы Паспалітай (Ганна падтрымлівала яго абраньне[6]). 1 траўня 1576 адбыўся шлюб і ўрачыстая каранацыя Ганны і Стэфана.
Па сьмерці Стэфана Баторыя (1586) паводле закону мела права ўзначаліць Рэч Паспалітую, але ня здолела атрымаць уладу, у выніку чаго пачалося новае бескаралеўе. Прапанавала абраць на сталец швэдзкага каралевіча Жыгімонта, сына сваёй сястры Кацярыны, што неўзабаве і ажыцьцявілася.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Не набыла палітычнай вагі ў дзяржаве і займалася ўладкаваньнем сваіх маёнткаў, мэцэнацтвам. У час панаваньня Жыгімонта Вазы (1587—1632) таксама не адыгрывала палітычнай ролі.
У 1581 атрымала ад мужа вена памерам 30 тыс. злотых, запісаных на маёнтках у Вялікім Княстве Літоўскім, у тым ліку Кобрынскую эканомію і Пружаны. Надала Магдэбурскае права і гербы Пружанам (6 траўня 1589), Кобрыню і Гарадцу (10 сьнежня 1589).
Фундавала ў Вялікім Княстве некалькі касьцёлаў (у 1590 — у Паланзе і Горждах, у 1596 — у Акмянах)[7].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Л. Кранах, каля 1555 г.
-
М. Кобэр, каля 1590 г.
-
М. Кобэр, каля 1586 г.
-
Фрагмэнт карціны Я. Матэйкі, 1869 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119442078 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б в г Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ а б Anna von Polen (Anna Jagiellonka) // FemBio database (ням.)
- ^ а б Anna (Anna) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Anna Jagiellonka // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ а б Ірына Масьляніцына, Мікола Багадзяж. Восеньская кветка Ягелонаў // «ЖЖ», люты 2009.
- ^ Ганна Ягелонка // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 154.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
|