Вадзім Зайцаў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Зайцаў.
Вадзім Зайцаў | |
Старшыня КДБ РБ | |
---|---|
15 ліпеня 2008 — 9 лістапада 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Юры Жадобін |
Начальнік галоўнага кіраваньня Памежнага камітэту Беларусі | |
29 верасьня 2007 — 15 ліпеня 2008 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Аляксандар Паўлоўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1964 Жытомірская вобласьць, УССР |
Адукацыя: |
Вадзі́м Ю́р’евіч За́йцаў (рас. Вадим Юрьевич Зайцев; нарадзіўся ў 1964) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, кіраўнік КДБ РБ (з 15 ліпеня 2008 да 9 лістапада 2012).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны ў сям’і вайскоўца.
У 1986 годзе скончыў Маскоўскую вышэйшую памежную камандную вучэльню КДБ СССР, у 1997 годзе — Акадэмію Фэдэральнай памежслужбы Расеі, у 2004 годзе — Вайсковую акадэмію Генштабу Ўзброеных сілаў РФ. Праходзіў службу на розных пасадах у памежных войсках: ад намесьніка начальніка памежнай заставы да начальніка памежнага атраду, ад старэйшага афіцэра аддзелу штабу да першага намесьніка начальніка штабу Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Рэспублікі Беларусь (ДКПВ). Зь ліпеня 2005 году — намесьнік старшыні ДКПВ — начальнік галоўнай управы, з красавіка 2007 году — першы намесьнік старшыні ДКПВ — начальнік штабу.
29 верасьня 2007 году прызначаны ўказам Аляксандра Лукашэнкі першым намесьнікам старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту (ДПК) — начальнікам галоўнай управы. 15 ліпеня 2008 зьняты з гэтай пасады і прызначаны кіраўніком КДБ Рэспублікі Беларусь.
У пачатку кастрычніка 2008 году Лукашэнка падпісаў указ № 551, якім у чарговы разь зьмяніў склад Савету бясьпекі. У яго ўведзеныя Вадзім Зайцаў, генпракурор Рыгор Васілевіч, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей і міністар фінансаў Андрэй Харкавец. Са складу Савету бясьпекі выведзеныя Віктар Шэйман, Генадзь Нявыглас, Пётар Міклашэвіч і Мікалай Корбут[1].
Званьне — генэрал-лейтэнант (2 ліпеня 2009)[2].
15 кастрычніка 2008 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].
У 2012 годзе Зайцаў быў звольнены з пасады старшыні КДБ. У 2013 годзе ён прызначаны генэральным дырэктарам расейска-беларускага тэлекамунікацыйнага правайдэра «Космас-ТБ».
4 студзеня 2021 году ў СМІ быў апублікаваны аўдыёзапіс меркавана 2012 году, на якім Зайцаў абмяркоўвае з афіцэрамі КДБ пляны забойства некалькіх палітычных уцекачоў зь Беларусі, у тым ліку Алега Алкаева, палкоўніка Ўладзімера Барадача й Паўла Шарамета. Праз чатыры гады, у 2016 годзе, Шарамет быў забіты ў Кіеве менавіта такім чынам, які абмяркоўваўся ў размове на аўдыёзапісе, праз выбух бомбы[4]. Экспэртыза пацьвердзіла сапраўднасьць голасу Зайцава з размовы 11 красавіка 2012 ў КДБ РБ[5].
Рэакцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Наконт прызначэньня Вадзіма Зайцава на пост кіраўніка КДБ РБ, былы падпалкоўнік КДБ Валеры Костка ў інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі’97 заявіў:
Новага старшыню КДБ Вадзіма Зайцава я асабіста ня ведаю, але бачу, што шмат у чым яго біяграфія зьвязаная з Расеяй. Нарадзіўся ва Ўкраіне, а ўсе вучэбныя ўстановы скончыў у Расеі. Гэта насьцярожвае, паколькі спэцслужбу нацыянальнай бясьпекі павінен узначальваць чалавек, зьвязаны з Беларусьсю. Я думаў, што ў біяграфіі Зайцава ёсьць хоць радок пра тое, што ён працаваў, напрыклад, опэрупаўнаважаным у КДБ. Але я ня бачу, што яго кар'ерны рост праходзіў праз спэцслужбы. Ён працаваў толькі ў памежных войсках. Ня ўпэўнены, што гэта правільны выбар кіраўніка КДБ з пункта гледжаньня прафэсіяналізму. Яго адукацыя і досьвед працы выклікаюць зьдзіўленьне. Затое з біяграфіі Зайцава праглядаецца, што яго кар'ерны рост цесна зьвязаны з кар'ерным ростам старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігара Рачкоўскага. Яны відавочна ішлі ў адным зьвязку. Усім вядома, што Рачкоўскі набліжаны да малодшага Лукашэнкі | ||
Санкцыі ЭЗ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2012 годзе быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Рада Эўрапейскага зьвязу(be) прызнала Зайцава адказным за пераўтварэньне КДБ у галоўны орган рэпрэсіяў супраць грамадзянскае супольнасьці й дэмакратычнае апазыцыі(be); за распаўсюд праз сродкі масавай інфармацыі ілжывае інфармацыі пра ўдзельнікаў Плошчы 2010, у якой гаварылася, што яны прынесьлі матэрыялы, якія будуць выкарыстоўвацца ў якасьці зброі; за тое, што ён асабіста пагражаў жыцьцю й здароўю жонкі й дзіцяці былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава; за тое, што ён зьяўляецца галоўным ініцыятарам распараджэньняў па незаконнаму перасьледаваньню дэмакратычнае апазыцыі, катаваньням палітычных апанэнтаў і жорсткім абыходжаньні са зьняволенымі[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ежедневник, Шеймана вывели из состава Совбеза (рас.)
- ^ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 2 июля 2009 г. № 360 О присвоении В. Ю. Зайцеву воинского звания генерал-лейтенанта(недаступная спасылка)
- ^ ПОСТАНОВЛЕНИЕ ПРЕЗИДИУМА СОВЕТА РЕСПУБЛИКИ НАЦИОНАЛЬНОГО СОБРАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 15 октября 2008 г. № 1012-ПСР3 О награждении В. Ю. Зайцева, И. А. Рачковского и А. Ю. Чернолевского Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Exclusive: Lukashenko plotted murders in Germany [Эксклюзіў: Лукашэнка плянаваў забойствы ў Нямеччыне] — EUobserver(uk), 4 студзеня 2021 г.
- ^ Экспертиза подтвердила подлинность голоса экс-главы КГБ Беларуси, планировавшего убийство Шеремета (рас.). Хартыя’97 (2021-01-19). Праверана 2021-07-29 г. Архіўная копія ад 2021-02-01 г.
- ^ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Выпускнікі Вайсковай акадэміі Генэральнага штабу Расеі
- Нарадзіліся ў Жытомірскай вобласьці
- Старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Беларускія генэралы
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ
- Беларускія імігранты