Ігар Рачкоўскі
Ігар Рачкоўскі | |
Віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту | |
---|---|
1 кастрычніка 2012 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь | |
10 красавіка 2007 — 31 ліпеня 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Аляксандар Паўлоўскі |
Наступнік: | Аляксандар Боечка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
5 красавіка 1968 (55 гадоў) Смаргонь, БССР |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
І́гар Анато́льевіч Рачко́ўскі (нарадзіўся 5 красавіка 1968 году, Смаргонь) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту (2012), старшыня Фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь (2014).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1990 скончыў камандна-інжынэрны факультэт Рыскай вышэйшай ваенна-палітычнай вучэльні, у 1996 годзе — курсы Інстытуту нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, у 2001 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Правазнаўства».
Праходзіў службу ў розных частках на розных пасадах ва ўзброеных сілах і органах дзяржбясьпекі. У памежных войсках з 1998 году. Служыў начальнікам аддзелу вайсковай часткі 1250, намесьнікам АСАМ (Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў памежных войскаў). З 2004 году ўзначальваў АСАМ.
10 красавіка 2007 указам Лукашэнкі № 175 прызначаны старшынём Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Беларусі наўзамен А. Паўлоўскага. Зь верасьня 2007 — згодна з указам аб пераназваньні — старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь.
11 верасьня 2007 атрымаў новае званьне генэрал-маёра.
У красавіку 2010 вызначыўся тым, што ўпершыню за шмат гадоў зрабіў выступ у парлямэнце Беларусі на беларускай мове[1]. Пазьней ён патлумачыў: «Мая пазыцыя ясная. Калі вы заўважылі, пры ўезьдзе ў Рэспубліку Беларусь першы запіс пра назву краіны ідзе на беларускай мове. Бо гэта наша ідэнтыфікацыя. Калі мы хочам, каб нас паважалі, павінны паважаць самі сябе»[2].
31 ліпеня 2012 Ігар Рачкоўскі вызвалены ад займанай пасады за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў па забесьпячэньні нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь. Гэта было зьвязана з гісторыяй пра швэдзкіх мядзьведзікаў, якіх 4 ліпеня скідвалі з самалёта над Менскам і Івянцом.
Зь лістапада 2012 першы віцэ-прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі. 22 кастрычніка 2014 году абраны старшынём Фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь[3].
Мае пяцёх дзяцей.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ордэн «За службу Радзіме» III ступені
- мэдаль «За бездакорную службу» II ступені
- мэдаль «За бездакорную службу» III ступені
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
- Нарадзіліся 5 красавіка
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна За службу Радзіме
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 3 ступені
- Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Смаргоні
- Беларускія генэралы
- Кіраўнікі дзяржаўных камітэтаў Рэспублікі Беларусь