Алег Алкаеў
Алег Алкаеў | |
Дата нараджэньня | 11 сьнежня 1952 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 верасьня 2022[1] (69 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | аўтар |
Месца працы | |
Алег Леанідавіч Алкаеў (11 сьнежня 1952, Ленінск-Кузьнецкі – 20 верасьня 2022[2]) — былы начальнік СІЗА № 1 (Менск), аўтар кнігі «Расстрэльная каманда». Меў сярэднюю спэцыяльную й вышэйшую адукацыю, палкоўнік унутранай службы. Больш за 30 гадоў прапрацаваў у пэнітэнцыярнай сыстэме СССР, Казахстану, а з пачатку 1990-х гадоў — Беларусі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Са сьнежня 1996 году па травень 2001 году Алкаеў быў начальнікам Сьледчага ізалятара № 1 Камітэта выкананьня пакараньняў МУС Рэспублікі Беларусь у Менску. На гэтай пасадзе ён кіраваў камандай, якая выконвае сьмяротныя прысуды (паводле ягоных сьведчаньняў, за гэты пэрыяд было расстраляна 134 зьняволеных)[3]. Адной зь яго галоўных задачаў (акрамя непасрэдна арганізацыі працы расстрэльнае каманды) была кансьпірацыя й забесьпячэньне адпаведным легендаваньнем супрацоўнікаў, якія знаходзіліся пад пільным кантролем і якім было забаронена распавядаць каму б там ні было пра асаблівасьці сваёй працы.
У 2001 годзе Алкаеў выступіў з выкрыцьцямі па справе аб выкраданьні й меркаваным забойстве вядомых беларускіх палітыкаў. Згодна зь яго заявамі, у 1999 годзе па распараджэньні тагачаснага міністра ўнутраных справаў Юрыя Сівакова ён азнаёміў з працэдурай прывядзеньня сьмяротнага прысуду ў выкананьні камандзіра САХРа Дзьмітра Паўлічэнка. У тым жа годзе Алкаеў двойчы па асабістым указаньні міністра выдаваў спэцыяльны пісталет ПБ-9, прызначаны для прывядзеньня ў выкананьне сьмяротных прысудаў; пазьней, супаставіўшы даты, ён выказаў здагадку, што з гэтага пісталета былі забітыя Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Калі яму стала відавочна, што праваахоўныя органы ня маюць намеру распачаць неабходныя меры для расьсьледаваньня, ён апублікаваў у апазыцыйным друку інтэрвію й дакумэнты[4].
У дзень выхаду ґазэтаў з гэтымі матэрыяламі Алкаеў пакінуў Менск, некаторы час жыў у Маскве, а затым выехаў да сваякоў у Нямеччыну й з 25 ліпеня 2001 году жыве ў Бэрліне[5]. У 2002 годзе ён атрымаў палітычны прытулак у Нямеччыне[6]. У 2006 годзе выдадзена кніга Алкаева «Расстрэльная каманда»[7] (выд. «Беларускі Партызан», 2006. — 288 стар. — ISBN 5-91114-003-9). У анатацыі кнігі гаворыцца:
Яго <Алкаева> адкрыты аповед пра турэмны побыт, правілы й парадкі раскрывае многія таямніцы гэтага закрытага сьвету. Шакавальныя падрабязнасьці прывядзеньня ў выкананьне сьмяротных прысудаў — першы сучасны дакумэнт аб працэдуры пакараньня.
У студзені 2021 году была апублікавана размова Вадзіма Зайцава, тагачаснага старшыні КДБ, з двума людзьмі ад 11 красавіка 2012 году, дзе гаворка вялася сярод іншага й пра арганізацыю забойства пісьменьніка й былога начальніка СІЗА-1 у Менску Алкаева[8].
Памёр 20 верасьня 2022 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в https://nashaniva.com/299567
- ^ Памёр Алег Алкаеў Новы Час Праверана 2022-09-20 г.
- ^ «Белоруссия и Узбекистан — последние палачи», агляд справаздачы «Міжнароднае амністыі», 4 кастрычніка 2004
- ^ «Расстрельная команда»(недаступная спасылка). — Глава вторая. «Хроніка ужаса»
- ^ «Расстрельная команда»(недаступная спасылка). — Заключітельная глава.
- ^ Бывший начальник СИЗО Олег Алкаев получил политическое убежище в Германии // «Белорусская деловая газета». — 19 ліпеня 2002
- ^ https: //meduza.іo/feature/2018/02 /02/otbyl-po-prіgovoru
- ^ Экс-глава КГБ Беларуси Зайцев обсуждает убийство Шеремета: Сделаем закладку.., чтобы ни рук, ни ног — Хартыя’97
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інтэрвію, кніга
- Выкраданьне людзей — справа рук СОБРа(недаступная спасылка) // «Белорусская деловая газета» . — 22 жніўня 2001
- Фрагмэнты кнігі «Расстрэльная каманда» на сайце выдавецтва(недаступная спасылка)
- Дакумэнтальны фільм Галоўны кат(недаступная спасылка) (укр.) // тэлевізійны канал «Інтэр» 2009
- Алег Алкаеў: Відэазапіс пакараньня Захаранкі існуе, я хутка яго ўбачу
- Алег Алкаеў працягвае расьсьледаваньне(недаступная спасылка)
- Алег Алкаеў: «Парэшткі цара Мікалая шукалі 70 гадоў.(недаступная спасылка) знайшлі»(недаступная спасылка)
- Алег Алкаеў: Злачынцы звычайна не хаваюцца, калі маюць гарантыі
- Алег Алкаеў: Невядома, хто на самай справе кіруе краінай, Лукашэнка ці алігархі?
- Алег Алкаеў: Лукашэнка баіцца, што Шэйман ўцячэ
- Алег Алкаеў у «Дом-шоу»: «Калі падрыхтаваць патрэбных сукамернікаў…»
- Алег Алкаеў: «Адміністрацыя жыве не па законе, а па ўказанні»
- Алег Алкаеў: Выкананне смяротнага прысуду — гэта забойства
- Аповяд беларускага ката: «ўсведамляць, што з імі адбываецца толькі вернікі людзі»
- Інтэрвію Алега Алкаева, 15 жніўня 2018