Іванаўская вобласьць
Іванаўская вобласьць | |
Ивановская область | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральны эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Іванава |
Дата ўтварэньня | 11 сакавіка 1936 |
Губэрнатар | Міхаіл Мень |
Насельніцтва (2010) | 1 062 629[1] (48-е месца) |
Шчыльнасьць | 49,6 чал./км² |
Плошча | 21 437 км² (72-е месца) |
Месцазнаходжаньне Іванаўскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-IVA |
Код аўтам. нумароў | 37 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Іва́наўская во́бласьць (па-расейску: Ива́новская о́бласть) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Іванава. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Уладзімерскай, Ніжагародзкай, Кастрамской і Яраслаўскай абласьцямі. Колькасьць насельніцтва на 2010 год складала 982 тысячы чалавек. Утворана 11 сакавіка 1936 году.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць разьмешчана ў цэнтры эўрапейскай часткі Расеі. Большая частка ляжыць у міжрэччы Волгі й Клязьмы. Паверхня вобласьці — нізінная, слаба ўзгорыстая раўніна, прыпаднятая над узроўнем мора на 130—150 мэтраў. Невялікія ўзвышэньні сустракаюцца на паўднёвым захадзе, каля ўскраіны Маскоўскага ўзвышша, а на поўначы знаходзіцца ўчастак Галіцкага ўзвышша, тут на высокіх вучастках разьмешчаны гарады Фурманаў, Прыволск і Плес. Найвышэйшы пункт вобласьці — 196 мэтраў над узроўнем мора знаходзіцца ў Заволскім раёне.
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іванаўская вобласьць бедная на карысныя выкапні. Распаўсюджаныя выкапні маюць ападкавае паходжаньне.
Расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць разьмешчана на стыку дзьвюх зонаў: эўрапейскай тайгі й зьмешаных лясоў. Усяго лясы займаюць 48% тэрыторыі вобласьці, а лугі каля 10%. Асабліва гэта датычыцца лясістых Заволскага, Юскага й Цейкаўскага раёнаў. У 1972 годзе флёра вобласьці ўключала амаль тысячу відаў дзікарослых і культурных расьлінаў[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па стане на 2008 год колькасьць насельніцтва складала 1079,6 тысяч чалавек, зь якіх у гарадох пражывала 80% насельніцтва. Найбуйнейшую нацыянальную групу складаюць расейцы. Сярод нацыянальных меншасьцяў ёсьць украінцы, татары, армяне, азэрбайджанцы, беларусы, мардва, чувашы, малдаване й іншыя.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Валавы рэгіянальны прадукт на 2006 год склаў 52,5 млрд расейскіх рублёў. Гэты паказчык на душу насельніцтва традыцыйна зьяўляецца самымі нізкім у Цэнтральнай фэдэральнай акрузе й па выніках 2009 году быў амаль у тры разы ніжэйшы за сярэдні па Расеі.
Структуру эканомікі адрозьнівае высокая доля сэктара дзяржаўных паслугаў (17,6% ВРП у 2006 годзе). У прамысловасьці фармуецца каля 34,1% ВРП, зь іх 20,1% былі здабыты ў апрацоўчых вытворчасьцях, перш за ўсё лёгкай прамысловасьці, энэргетыцы й машынабудаваньні, 3,9% — у будаўнічым комплексе. У аграпрамысловым комплексе ствараецца 8,0% СУП.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года
- ^ Алявдина К. П., канд. биол. наук, Виноградова В. П. «Определитель растений» / Под научн. ред. канд. биол. наук О. Н. Шалыгановой — Ярославль: Верхне-Волжское книжн. изд-во, 1972. — С. 2. — 400 с. — 15 000 экз.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іванаўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў