Луг (расьліннасьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Луг.

Луг — тып расьліннасьці, які характарызуецца панаваньнем шматгадовых травяністых расьлін, галоўным чынам травы і асаковых, ва ўмовах дастатковага або залішняга ўвільгатненьня. Агульная для ўсіх лугоў уласьцівасьць — наяўнасьць травастою і дзірвану, дзякуючы якім верхні пласт лугавой глебы шчыльна працяты каранямі і карэнішчамі травяністай расліннасьці.