Pro Evolution Soccer 2009
Pro Evolution Soccer 2009 (скарочана PES 2009) — футбольная відэагульня. Распрацоўшчыкам і выдаўцом PES 2009 зьяўляецца Konami. Гульня выйшла ў 2008 годзе для такіх плятформаў, як Playstation 3, Xbox 360, Microsoft Windows, Wii, Playstation Portable, Mobile.
Адзіная ліцэнзаваная гульня Лігі чэмпіёнаў УЕФА[1].
Геймплэй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Pro Evolution Soccer 2009 геймплэй у параўнаньні з папярэднімі часткамі гульні пацярпеў зьмены. Распрацоўнікі зрабілі ключавыя дапаўненьні ў сыстэму Teamvision, тактыка зьмяняецца ў залежнасьці ад сытуацыі. Стратэгіі, якія можна выкарыстоўваць у Master League і Лізе. Яшчэ адным новым дадаткам зьяўляецца карэктаваньне, з новымі разьлікамі супраціву паветра для траекторыі мяча. Ёсьць таксама новыя дапаўненьні ў фізыцы мяча. Падкруткі выглядаюць рэалістычна і эфэктней і адскок мяча гульцы выкарыстоўваюць больш ахайна. PES 2009 таксама мае новы рэжым гульні пад назвай «Стань больш легендай», гэтак жа, як «Be A Pro» з сэрыі FIFA EA Sports. Гэты рэжым быў першапачаткова толькі ў японскай вэрсіі пад назвай Fantasista, ён быў выпушчаны ў якасьці спэцыяльнага выданьня для J-League Winning Eleven 2007 — клюбнага чэмпіянату.
Лігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лігі, якія маюць поўную ліцэнзію:
Лігі, якія маюць частковую ліцэнзію:
- Прэм’ер-Ліга (2 клюбы маюць ліцэнзію)
- Ля Ліга (11 клюбаў маюць ліцэнзію)
- Сэрыя A (усе клюбы маюць ліцэнзію, але лёга і назва лігі неліцэнзаваныя)
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Вокладкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На ўсіх вокладках і для розных рэгіёнаў прысутнічае Ліянэль Мэсі. Ён заключыў кантракт з Konami на некалькі гадоў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кампутарныя гульні, распрацаваныя ў Японіі
- Кампутарныя гульні 2008 году
- Кампутарныя гульні пра футбол
- Konami
- Гульні пад Windows
- Гульні для PlayStation 2
- Гульні для PlayStation 3
- Гульні для Xbox 360
- Гульні для Wii
- Гульні для PlayStation Portable
- Спартовыя відэагульні з рэжымам кар’еры
- Мабільныя гульні
- Шмат- і аднакарыстальніцкія відэагульні