Перайсьці да зьместу

Інтэрнасьёнал Порту-Алегры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Інтэрнасьёнал
Поўная назва Sport Club Internacional
Заснаваны 4 красавіка 1909
Горад Порту-Алегры, Бразылія
Стадыён Бэйра-Рыю
Умяшчальнасьць: 56 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2024 5 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
internacional.com.br

«Інтэрнасьёнал» (па-партугальску: Internacional) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Порту-Алегры. Заснаваны ў 1909 годзе. Клюб мае каманды ў шэрагу відаў спорту, як найбольш вядомай зьяўляецца футбольная каманда. Традыцыйнымі для клюбу чырвоныя кашулі і белыя трусы і шкарпэткі, з-за чаго каманда мае мянушку «Каларада», што азначае — «чырвоны». Хатні стадыён каманды. Клюб зьяўляецца адным з трох клюбаў, якія бралі ўдзел у Сэрыі А чэмпіянату Бразыліі ад пачатку ейнага заснаваньня. «Інтэрнасьёнал» мае лякальнае дэрбі зь іншым клюбам з Порту-Алегры «Грэмію».

У 2006 годзе «Інтэрнасьёнал» упершыню ў сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс. У сьнежні таго ж году «Інтэр» атрымаў перамогу ў клюбным чэмпіянаце сьвету ФІФА, абыграўшы ў фінале пераможцу эўрапейскай Лігі чэмпіёнаў гішпанскую «Барсэлёну». У 2007 годзе каманда стала пераможцам Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі, аказаўшыся мацней за мэксыканскую «Пачуку». У 2008 годзе «Інтэрнасьёнал» першым сярод бразыльскіх клюбаў заваяваў Паўднёваамэрыканскі кубак, другі па значнасьці турнір кантынэнту. Такім чынам, клюб стаў уладальнікам усіх існых на сёньня міжнародных трафэяў паўднёваамэрыканскага футболу. У 2010 годзе клюб у другі раз у сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка Лібэртадорэс.

Энрыке Попэ зьяўляецца адным з братоў-фундатараў клюбу

Фундатарамі клюбу лічацца нашчадкі італьянскіх эмігрантаў браты Энрыке, Жазэ і Луіс Попэ. У 1901 годзе яны пераехалі з Сан-Паўлу ў Порту-Алегры, аднак ня здолелі знайсьці клюб, за які бы маглі выступаць. На той час у горадзе існавала толькі два футбольныя клюбы, аднак абодва клюбы былі прыватнімі, і ў іх выступалі толькі гульцы зь нямецкім паходжаньнем. У 1909 годзе браты Попэ запрасілі групу студэнтаў і іншых зацікаўленых людзей на паседжаньне 4 красавіка 1909 году з мэтай стварэньня новага футбольнага клюбу, які атрымаў назву «Інтэрнасьёнал».

Больш за 40 чалавек прагаласавалі на назву «Інтэрнасьёнал», што тычыцца дактрыны клюбу, які быў створаны для ўсіх незалежна ад паходжаньня, нацыянапльнасьці і сацыяльнага статусу.

Трэніроўкі ў новым клюбе пачаліся ўжо ў красавіку, аднак спарынг-матчы праходзілі ў асноўным толькі ўнутры самой каманды. Першай пляцоўкай «Інтэрнасьёналу» стаў раён Ільёта на Руа-Арлінда ў заходняй частцы гораду. Характэрна, што гэтая плошча ў раёне Азэньню цяпер знаходзіцца бліжэй да стадыёну «Грэмію», чым да арэны Бэйра-Рыю, якая разьмяшчаецца на ўзьбярэжжы заліву Гуаіба на некалькі кварталаў далей, на паўднёва-захад, чым арэна «трохкаляровых».

18 ліпеня «Інтэр» правёў свой першы матч супраць клюбу «Грэмію» на іхнай пляцоўцы. «Інтэрнасьёнал» трываў паразу з вынікам 10:0. Другі ж матч, які праёшоў 7 верасьня, склаўся куды больш удала: «Інтэр» згуляў унічыю 0:0 з адной зь лепшых каманд гораду «Вайсковым футбольным клюбам» (парт. Militar Football Club). Першую перамогу і першы гол у гісторыі клюб адсьвяткаваў 12 кастрычніка 1909 году, абыграўшы ўсё той жа «Вайсковы футбольны клюб» зь лікам 2:1.

1975, 1976, 1979
1992
1927, 1934, 1940, 1941, 1942, 1943, 1944, 1945, 1947, 1947,
1948, 1950, 1951, 1952, 1953, 1955, 1961, 1969, 1970, 1971,
1972, 1973, 1974, 1975, 1976, 1978, 1981, 1982, 1983, 1984,
1991, 1992, 1994, 1997, 2002, 2003, 2004, 2005, 2008, 2009
2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016
2006
2006, 2010
2008
2007, 2011
Актуальны на 15 лютага 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Уругваю Бр Сэрхіё Рачэт 1993
2 Сьцяг Бразыліі Аб Рамон 2001
3 Сьцяг Уругваю Аб Агустын Рахэль (ар. Гэрта) 1997
4 Сьцяг Бразыліі Аб Вітан 2000
5 Сьцяг Бразыліі ПА Фэрнанду 1987
7 Сьцяг Калюмбіі Нап Хаан Карбанэра (ар. Расінг) 1999
8 Сьцяг Бразыліі ПА Бруну Энрыке 1989
10 Сьцяг Бразыліі ПА Алан Патрык (капітан) 1991
11 Сьцяг Бразыліі Нап Вандэрсан 1994
12 Сьцяг Бразыліі Бр Іван Куарэзма 1997
13 Сьцяг Эквадора Нап Энэр Валенсія 1989
15 Сьцяг Бразыліі ПА Бруну Гомэс 2001
16 Сьцяг Бразыліі ПА Раналду Соўза 1996
17 Сьцяг Бразыліі Нап Бруну Табата 1997
19 Сьцяг Калюмбіі Нап Рафаэль Сантас Барэ 1995
20 Сьцяг Бразыліі Аб Клэйтан Сампаю 2000
21 Сьцяг Бразыліі Нап Вэсьлі Рыбэйру 1999
22 Сьцяг Бразыліі Бр Каўан Жэзус 2003
23 Сьцяг Бразыліі Аб Натан Сантус (ар. Сантус) 2001
24 Сьцяг Бразыліі Бр Антані Соўза 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Аргентыны Аб Габрыель Мэркада 1987
26 Сьцяг Аргентыны Аб Алехандра Бэрнабэй 2000
27 Сьцяг Бразыліі Аб Каіке Роша 2001
28 Сьцяг Бразыліі Нап Вітыньню (ар. Дынама К.) 1999
29 Сьцяг Бразыліі ПА Т’ягу Мая 1997
34 Сьцяг Бразыліі Нап Габрыел Карвальлю 2007
35 Сьцяг Аргентыны Аб Браян Агірэ 2000
37 Сьцяг Бразыліі ПА Яга Нуал 2007
38 Сьцяг Бразыліі Нап Марлун 2005
39 Сьцяг Бразыліі ПА Луіс Атавію 2007
41 Сьцяг Бразыліі Аб Віктар Габрыел 2004
42 Сьцяг Бразыліі Аб Паблу Пэрэйра 2006
43 Сьцяг Бразыліі ПА Бэрнарду Жакаб 2006
45 Сьцяг Бразыліі Нап Лука 2003
46 Сьцяг Бразыліі Аб Пэдру Каўан 2006
47 Сьцяг Бразыліі ПА Густаву Праду 2005
48 Сьцяг Бразыліі Нап Лука Друманд 2004
49 Сьцяг Бразыліі Нап Рыкарду Матыяс 2006
50 Сьцяг Бразыліі ПА Густаву Сантус 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/6600/